21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вiд на бюракратызм з «аднаго акна»

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

НОВЫ РАСПАРАДАК

Работа са зваротамi грамадзян па прынцыпу «адно акно» ўкараняецца ва ўсiх уладных структурах i iншых службах Магiлёўскай вобласцi, а таксама ў сельскiх i пасялковых саветах дэпутатаў.

Як разумеюць сiстэму «аднаго акна» ў Магiлёўскiм аблвыканкаме?

— Гэта калi чалавек прыйшоў у выканаўчы камiтэт або ў любую арганiзацыю для вырашэння свайго пытання, а яго перш за ўсё нармальна сустрэлi, — тлумачыць намеснiк начальнiка ўпраўлення арганiзацыйна-кадравай работы Уладзiмiр Грыгор’еў. — Для гэтага трэба мець добрыя ўмовы i зручнае размяшчэнне службаў. Чалавек павiнен прыйсцi ў адно месца i ведаць, што яму трэба прынесцi з сабой адзiн або два дакументы, а астатняе — праца чыноўнiкаў, якiя павiнны самастойна запытаць усю дакументацыю.

Прынцып «аднаго акна» на некаторых напрамках дзейнасцi працаваў на Магiлёўшчыне i раней, прыкладна з сярэдзiны мiнулага года. Ён, прынамсi, дзейнiчаў пры вырашэннi зямельных пытанняў, у сферы сацыяльнага i пенсiйнага забеспячэння, жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Пакуль не было канкрэтных рэкамендацый з боку ўрада, на Магiлёўшчыне самастойна шукалi шляхi i варыянты паляпшэння работы са зваротамi грамадзян. Магiляўчане карысталiся вопытам урада Масквы, дзе паводле прынцыпу «аднаго акна» працуюць з 2003 года.

Яшчэ летась ва ўсiх гарадскiх i раённых выканкамах Магiлёўскай вобласцi былi распрацаваны i зацверджаны рэестры дакументаў, якiя выдаюцца грамадзянам, iндывiдуальным прадпрымальнiкам i юрыдычным асобам. Большасць дакументаў у гэтых рэестрах — якраз для грамадзян. Гэта выпiскi з рашэнняў, даведкi, дзяржаўныя акты i гэтак далей. Зыходзячы з практыкi распiсана, якiя дакументы патрэбныя для вырашэння канкрэтнага пытання: што з iх прадстаўляе чалавек, а што магчыма запытаць без яго ўдзелу, што робiцца платна, а што — бясплатна. Цяпер гэты працэс рэгламентуецца пастановамi беларускага ўрада.

Напрыклад, дакладна вядома: каб атрымаць рашэнне выканкама аб прыватызацыi жылля, трэба сабраць восем дакументаў. Раней чалавек павiнен быў збiраць iх самастойна, хадзiць у iнстанцыi i кабiнеты. Цяпер вызначана, што яму трэба прадставiць толькi два з iх — саму заяву на прыватызацыю i пацвярджэнне згоды членаў сям’i, а ўсё астатняе выканкам сам запытае ў iншых арганiзацый i структур. Гэта нашмат аблягчае жыццё.

Як паведамiў Уладзiмiр Грыгор’еў, у большасцi сельскiх раёнаў вобласцi дзеля зручнасцi тыя раённыя службы, у якiя найбольш звяртаюцца людзi — землеўпарадкавальная, дзяржрэгiстр, натарыяльная кантора, — размясцiлiся калi не ў адным будынку, то побач.

Удалае вырашэнне гэтага пытання знайшлi ў Слаўгарадзе. Там у будынку фiлiяла «Беларусбанка» знайшлi месца i раённыя службы. Гэта новы будынак, там светлыя i цёплыя памяшканнi. Гавораць, людзям падабаецца, што наведвальнiк можа не марнаваць час i не толькi наведаць службы, але i ў тым жа будынку заплацiць за паслугi, якiя прадстаўляюцца за грошы. Таксама добра размясцiлiся раённыя службы ў Круглым.

У якасцi прыкладаў укаранення прынцыпу «аднаго акна» можна прывесцi Магiлёўскi i Бабруйскi гарвыканкамы, дзе створаны спецыяльныя падраздзяленнi служачых, якiя займаюцца зваротамi i прыёмам грамадзян, i для гэтых мэтаў аддадзены асобныя памяшканнi ў будынках, дзе месцiцца ўлада. Праўда, чэргi там яшчэ ёсць, але чыноўнiкi запэўнiваюць, што з цягам часу i з гэтым яны справяцца. У такiм жа накiрунку арганiзавана праца «аднаго акна» ў Горках, Шклове, Хоцiмску, Мсцiславе, Крычаве, Клiмавiчах.

Акрамя гэтага, прынцып «аднаго акна» павiнен быць укранёны i ў сельскай мясцовасцi. Магчымасць вырашыць усе пытаннi павiнна быць прадастаўлена вяскоўцам у сельскiх i пасялковых саветах. Пазiцыя кiраўнiцтва Магiлёўскай вобласцi заключаецца ў тым, каб прыкладна раз на тыдзень у сельсаветах быў арганiзаваны прыём грамадзян па ўсiх пытаннях, якiя iх хвалююць.

Вяскоўцаў павiнны прымаць прадстаўнiкi ўлады, зямельнай службы, дзяржрэгiстра, камунальнага прадпрыемства, сацыяльнай i пенсiйнай службаў, а таксама натарыус. Магчыма, гэта не проста арганiзаваць: часам у сельскiм раёне працуе толькi адзiн натарыус, а пабываць ён павiнен у 6-7 сельскiх саветах. Тым не менш iншага шляху няма, i цяпер раённыя службы рыхтуюцца да новага распарадку працы. Перад iмi пастаўлена задача арганiзаваць прыём грамадзян на вёсцы належным чынам: чалавек павiнен ведаць, што ў вызначаны дзень ён прыйдзе i на месцы вырашыць любую праблему.

Цяпер бадай што самае актуальнае пытанне — афармленне зямельных участкаў, актаў на зямлю. Гэта звязана з уступленнем у сiлу паправак да Закона «Аб дзяржаўнай рэгiстрацыi маёмасцi, правоў на яго i здзелак з iм». Зараз прадаць або падараваць маёмасць можна толькi пры наяўнасцi дакументаў на зямлю. У сельскай мясцовасцi, ды i ў гарадскiх прыватных сектарах гаспадары дамоў такiх дакументаў не мелi. Гэта ж датычыцца, у прыватнасцi, дач i гаражоў.

Людзi масава звяртаюцца па дакументы на зямлю. I для таго, каб iх атрымаць, трэба падаць заяву ў фiлiял дзяржрэгiстра, якi раней называўся БТI (Бюро тэхнiчнай iнвентарызацыi), а ўжо далей спецыялiсты выязджаюць на месца, устанаўлiваюць межы зямельнага ўчастка, i потым афармляюцца паперы. Гэта паслуга каштуе грошай.

Раней дакументы на зямлю рабiлiся вельмi марудна. Быў такi выпадак у Асiповiчах, калi пенсiянеру давялося чакаць аж 8 месяцаў.

Выявiлася, што праблема — у арганiзацыi працы iнстытута «Магiлёўгiпразем». Кiраўнiцтва вобласцi замянiла кiраўнiка iнстытута, там павялiчылася колькасць спецыялiстаў. Таксама для актывiзацыi працы агенцтва па рэгiстрацыi нерухомасцi тварыла свае аддзелы ў Магiлёве, Горках i Крычаве, дзе спецыялiсты займаюцца ўстанаўленнем межаў зямельных участкаў. Iх паслугi, дарэчы, каштуюць удвая танней. Камiтэт па зямельных рэсурсах дапамог тэхнiкай i прыборамi, новай методыкай працы. Цяпер сiтуацыя значна палепшылася, i заявы на прадастаўленне дакументаў на зямлю задавольваюцца прыкладна за два месяцы.

— Бюракратыя была, ёсць i будзе ў любой дзяржаве, — гаворыць Уладзiмiр Грыгор’еў. — Iншая справа, цi зможа прынцып «аднаго акна» звесцi да мiнiмуму валакiту i бюракратызм. Я лiчу, што адназначна — так. Мы лiчым справядлiвым патрабаванне кiраўнiцтва краiны, каб чалавек максiмум два разы прыходзiў за тым цi iншым дакументам ва ўладныя органы i арганiзацыi: першы раз — каб падаць заяву, другi раз — каб атрымаць адказ.

Таксама перад уладамi пастаўлена задача даступнасцi чыноўнiкаў: зроблены зручныя графiкi прыёму грамадзян, старшыня райвыканкама прымае наведвальнiкаў штотыдзень. Больш жорсткiмi сталi тэрмiны, у якiя павiнны быць разгледжаны звароты. I ва ўпраўленнi арганiзацыйна-кадравай работы ўпэўнены, што хутка новы прынцып работы ўвойдзе ў звычку i яго правiлы, якiя сёння падаюцца новымi, будуць выконвацца аўтаматычна. Тым больш калi да належнай арганiзацыi працы прыкладзецца таксама i тэхнiчнае аснашчэнне — камп’ютарныя лакальныя сеткi, якiя дазволяць працаваць хутчэй i дакладаней.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работа са зваротамi грамадзян па прынцыпу «адно акно» ўкараняецца ва ўсiх уладных структурах i iншых службах Магiлёўскай вобласцi, а таксама ў сельс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика