Названы першыя ўдзельнiкi Усебеларускага народнага сходу на Брэстчыне
Святлана ЯСКЕВIЧ
Першыя сходы па выбарах прадстаўнiкоў прайшлi ўчора ў Драгiчыне i Бярозе. Перад гэтым працоўныя калектывы прадпрыемстваў i арганiзацый, вайсковыя часцi, грамадскiя аб’яднаннi названых i iншых раёнаў правялi сходы па вылучэнню сваiх упаўнаважаных, якiя i вызначаюць найбольш дастойныя кандыдатуры ад свайго рэгiёна.
У Драгiчыне ўпаўнаважаныя выбралi 12 прадстаўнiкоў, у Бярозе — 17. Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» намеснiк старшынi Бярозаўскага райвыканкама Яўген Тарасюк, сход у раёне прайшоў арганiзавана i зладжана. I на прадстаўнiчы народны форум выбралi лепшых прадстаўнiкоў вытворчасцi, кiруючага звяна, моладзi i ветэранаў. Так, мясцовую ўладу Бярозаўшчыны на сходзе будзе прадстаўляць старшыня Боркаўскага сельскага Савета Алена Станiславаўна Луцкевiч. Ад Бярозы таксама выбраны генеральны дырэктар РУП «Брэстэнерга» Уладзiмiр Шышко. Галоўнага энергетыка вобласцi ў раёне добра ведаюць. Адсюль яго вылучалi ў абласны Савет дэпутатаў, а таксама ў Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. Як дэпутат i кiраўнiк ведамства, у якое ўваходзiць галоўнае горадаўтваральнае прадпрыемства — Бярозаўская ДРЭС, Уладзiмiр Шышко шмат дапамагае гораду Белаазёрску Бярозаўскага раёна ў плане добраўпарадкавання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першыя сходы па выбарах прадстаўнiкоў прайшлi ўчора ў Драгiчыне i Бярозе
|
|