21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сярэднi ўзровень стане... агульным?

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

За апошнiя гады Беларусь здолела выйсцi на някепскiя, у параўнаннi з iншымi дзяржавамi СНД, узроўнi заробкаў, пенсiй i беспрацоўя. Разам з тым, адзначыла мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Антанiна Морава, у блiжэйшы час трэба вырашыць некалькi па-сапраўднаму няпростых задач. I цi не галоўная з iх — паступовае «падцягванне» да сярэднiх па краiне паказчыкаў асобных рэгiёнаў i канкрэтных населеных пунктаў.

Мiнiмалка з разлiкам на «кошык»

Паводле звестак статыстыкi, сярэдняя зарплата па Беларусi выйшла на ўзровень 562 тыс. рублёў або 261 долара ЗША ў эквiваленце. Для параўнання: у канцы 2000 года яна адпавядала 75,4, 2002 года — 115,1, 2004 года — 199,9 долара ЗША. Прычым, заўважыла Антанiна Морава, за гэты ж час адбылося значнае павелiчэнне мiнiмальнай зарплаты. У пачатку 2002 года «мiнiмалка» складала ўсяго каля 19 працэнтаў ад бюджэту пражытачнага мiнiмуму, а зараз — ужо 104 працэнты. Яшчэ адзiн станоўчы момант — скарачэнне рознiцы ў аплаце працы памiж рознымi рэгiёнамi. Iнакш кажучы, найбольш хуткiмi тэмпамi сярэднiя заробкi сталi павялiчвацца менавiта па такiх абласцях-«аўтсайдарах», як Брэстчына i Магiлёўшчына.

Як заўважаюць у Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, блiжэйшыя планы па росту заробкаў не менш амбiцыйныя. Чакаецца, што ўжо сёлета сярэдняя зарплата па краiне павiнна дасягнуць эквiваленту 300, а да канца 2010 года — 500 долараў ЗША. Пры гэтым прырост рэальных, з улiкам змянення цэн на тавар i паслугi, заробкаў складзе, прынамсi, 8-9 працэнтаў штогод.

Адначасова стане большай «вага» мiнiмальнай зарплаты. Зараз яна будзе «арыентавацца» ўжо не на бюджэт пражытачнага мiнiмуму, а на больш высокi паказчык — мiнiмальны спажывецкi бюджэт. Дарэчы, заўважае мiнiстр, у тым жа 2010 годзе «мiнiмалка» i «спажывецкi кошык» павiнны зраўняцца. Прычым тады ж «мiнiмалка» складзе, прынамсi, трэць ад сярэдняй зарплаты па краiне.

Дапамога ўзнiмае «планку»?

Павышэнне заробкаў, канстатуюць у мiнiстэрстве, прывяло да адчувальнага скарачэння долi малазабяспечанага насельнiцтва Беларусi. Па сутнасцi за апошнi час колькасць бедных скарацiлася ўдвая. Разам з тым нельга не прызнаць: праблема нiзкага ўзроўню жыцця застаецца актуальнай. I змякчыць яе можна iншым шляхам — праз адрасную сацыяльную дапамогу. Тым больш, што ўмовы яе атрымання таксама мяркуецца змянiць.

Зараз права на адрасную дапамогу прадастаўляецца грамадзянам, якiя па аб’ектыўных прычынах маюць даход менш за 60 працэнтаў бюджэту пражытачнага мiнiмуму. Аднак у будучым гэту «планку» плануецца павялiчыць. Так, у 2008 годзе яна павiнна складаць ужо 80 працэнтаў, а ў 2010 годзе — 100 працэнтаў ад БПМ. Такiм чынам, фактычна прапануецца «выцягнуць» за рысу беднасцi ўсiх грамадзян Беларусi без выключэння.

Адначасова зменяцца i iншыя правiлы. Так, мяркуецца, што права на адрасную дапамогу атрымаюць не толькi пэўныя катэгорыi грамадзян, а фактычна ўсе жыхары краiны з малымi даходамi. Пры гэтым сама сiстэма адраснай дапамогi стане па сутнасцi асноўнай. Хоць само па сабе гэта пытанне — таксама няпростае. У прыватнасцi, варта нагадаць, што на разглядзе парламента па-ранейшаму знаходзiцца праект закона па аптымiзацыi сацыяльных iльгот. Прычым з’явiўся ён невыпадкова. На льготы, адзначаюць у мiнiстэрстве, iдзе значная частка бюджэтных сродкаў. Аднак эфектыўнасць ад iх прадастаўлення невысокая. Вялiкiя сродкi фактычна дзеляцца на 6 млн iльготнiкаў дробнымi часткамi. Адпаведна, на кожнага прыпадае падтрымка ў памеры ўсяго 10 тыс. рублёў у месяц. Пры гэтым, як паказаў аналiз, дзве трэцi ад агульнай сумы льгот трапляе да... адносна забяспечаных грамадзян. Зразумела, што гаварыць аб сацыяльнай справядлiвасцi тут даволi цяжка. Таму, лiчаць у мiнiстэрстве, саму сiстэму сацыяльных iльгот трэба упарадкаваць. I накiраваць сродкi, якiя вызваляцца ў вынiку пераўтварэнняў, на iншыя сацыяльныя праграмы.

Вакансiя ў адзiнай сетцы

Калi ў 2002 годзе ўзровень беспрацоўя ў Беларусi складаў 3 працэнты ад эканамiчна актыўнага насельнiцтва, то зараз — ужо ўдвая менш. У першую чаргу падобнае знiжэнне можна патлумачыць актыўнай пазiцыяй дзяржавы на рынку працы i, у прыватнасцi, стварэннем працоўных месцаў, навучаннем i перанавучаннем беспрацоўных, аказаннем фiнансавай дапамогi на адкрыццё ўласнай справы, перасяленнямi на сталае месца жыхарства i працы ў iншую мясцовасць. Разам з тым, адзначыла Антанiна Морава, праблема занятасцi вырашана не да канца. I найбольш балючыя «кропкi» ў дадзеным выпадку — малыя гарады i сельская мясцовасць. Не сакрэт, што ў Беларусi рэальна ёсць рэгiёны, дзе ўзровень зарэгiстраванага беспрацоўя перавышае сярэднi па краiне не на працэнты, а ў разы. Да прыкладу, сярод такiх рэгiёнаў можна назваць Ганцавiцкi, Калiнкавiцкi i Рэчыцкi раёны, гарады i пасёлкi Новалукомль, Мiкашэвiчы, Добруш, Касцюковiчы, Барань.

Пры гэтым, мяркуе мiнiстр працы i сацыяльнай абароны, вырашыць праблему з працаўладкаваннем у «праблемных» рэгiёнах толькi ў рамках дзяржаўнай праграмы занятасцi нерэальна. Для такiх рэгiёнаў варта распрацоўваць перспектыўныя планы сацыяльна-эканамiчнага развiцця. I ў прыватнасцi, з улiкам кан’юнктуры рынку i наяўнасцi iнфраструктуры, планаваць тут стварэнне канкрэтных прадпрыемстваў i сацыяльных устаноў, iншымi словамi, планаваць новыя працоўныя месцы. Дарэчы, заўважыла Антанiна Морава, такiм жа павiнен быць i падыход да 1,5 тыс. аграгарадкоў.

Мiж тым, паведамiла Антанiна Морава, пэўныя пераўтварэннi чакаюць i самi службы занятасцi насельнiцтва. Ужо ў 2008 годзе тут будзе створана адзiная iнфармацыйна-вылiчальная сiстэма, якая павiнна скарацiць тэрмiны ўладкавання беспрацоўных i адначасова — забяспечыць прынцып «аднаго акна».

Пенсiйныя льготы — з iншай крынiцы

103 долары ў снежнi мiнулага года i 111 долараў — у сёлетнiм студзенi. Паводле слоў Антанiны Моравай, па паказчыку сярэдняга памеру пенсii па ўзросту Беларусь знаходзiцца сярод лiдараў па СНД. Адметным падаецца i такi факт: зараз мiнiмальны памер пенсii па ўзросту ў нашай краiне выйшаў на ўзровень бюджэту пражытачнага мiнiмуму пенсiянера. Што да будучынi, то задачы тут наступныя — за блiжэйшыя пяць гадоў рэальны памер пенсii па ўзросту павiнен павялiчыцца на 52 працэнты. I прычым на 7,9—8,6 працэнта — ужо ў гэтым годзе.

Разам з тым, адзначае мiнiстр, у сувязi з неспрыяльнай дэмаграфiчнай сiтуацыяй выпадае весцi гаворку аб павелiчэннi нагрузкi на айчынную пенсiйную сiстэму. Сапраўды, дзякуючы ўключэнню ў сiстэму абавязковага сацыяльнага страхавання iндывiдуальных прадпрымальнiкаў удалося павялiчыць колькасць плацельшчыкаў узносаў на 235 тыс. чалавек. А ў вынiку скарачэння даўгоў па страхавых адлiчэннях i паляпшэння плацёжнай дысцыплiны ўзраслi запасы Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва. Такiм чынам, фiнансаванне пенсiй iдзе без збояў. Аднак само па сабе «пенсiйнае пытанне» ўсё ж застаецца няпростым. Прынамсi, заўважыла мiнiстр, пасля 2007 года ў Беларусi прагназуецца адчувальнае павелiчэнне колькасцi пенсiянераў. I ў той жа час — змяншэнне колькасцi працуючых.

З улiкам гэтага ўжо да 1 чэрвеня 2006 года плануецца распрацаваць законапраект «Аб прафесiйным пенсiйным страхаваннi». Ён, варта заўважыць адразу, захоўвае цяперашнiя пенсiйныя льготы i разам з тым прадугледжвае iх аплату за кошт iншай крынiцы — дадатковых адлiчэнняў «шкодных» прадпрыемстваў. Такi падыход, мяркуюць у мiнiстэрстве, павiнен «разгрузiць» пенсiйную сiстэму.

Апроч таго, паведамiла Антанiна Морава, у перспектыве ў краiне прадугледжваецца паступовае ўвядзенне ўмоўна-накапляльных рахункаў i большая «прывязка» памераў пенсiй да аб’ёму ўплачаных страхавых узносаў.

Iнтэрнат з прыстаўкай мiнi

Паводле звестак мiнiстэрства, на працягу мiнулага года па дапамогу ў тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва звярнулася каля 900 тыс. грамадзян Беларусi. Прычым дапамога «па месцы» жыхарства можа стаць яшчэ больш запатрабаванай — у прыватнасцi, дзякуючы стварэнню новых службаў сядзелак i «сацыяльнага таксi». Аднак пры гэтым даводзiцца канстатаваць: у Беларусi захоўваецца вялiкi попыт на «звычайныя» дамы-iнтэрнаты. Дарэчы, усяго ў краiне зараз налiчваецца 69 такiх устаноў.

За пяць апошнiх гадоў у Беларусi было пабудавана i ўведзена ў эксплуатацыю 12 сацыяльных аб’ектаў. Гэта дазволiла скарацiць колькасць устаноў, якiя не адпавядаюць санiтарным нормам, з 50 да 30 працэнтаў. Прычым аднаўленне iнтэрнатаў працягнецца сёлета. Аднак само па сабе гэта — справа не аднаго года. «Цяперашнiя тэмпы будаўнiцтва павiнны захоўвацца яшчэ некалькi пяцiгодак, — падкрэслiла Антанiна Морава. — Толькi так мы зможам выйсцi на сусветныя стандарты».

Хоць, не хаваюць у мiнiстэрстве, забяспечыць вартыя ўмовы жыцця ў «традыцыйных» вялiкiх дамах-iнтэрнатах даволi складана. Нашмат лепшым тут падаецца адкрыццё мiнi-iнтэрнатаў да 50 месцаў i аддзяленняў кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Прынамсi, заўважыла Антанiна Морава, якраз на гэта будзе рабiцца стаўка надалей.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За апошнiя гады Беларусь здолела выйсцi на някепскiя, у параўнаннi з iншымi дзяржавамi СНД, узроўнi заробкаў, пенсiй i беспрацоўя. Разам з тым, адзнач
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика