21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Светлы горад

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

МЯСЦОВЫ ЧАС

Калi трапляеш у Светлагорск, цябе ахоплiвае нейкi асаблiвы настрой. Цi то ад адчування таго, што гэта самы малады горад рэспублiкi, аб якiм, у адрозненне ад iншых буйных населеных пунктаў, у летапiсах няма нiводнага слова, цi то ад выгляду новых жылых мiкрараёнаў, якiя так удала ўпiсваюцца ў сасновыя масiвы... Настрой утвараецца светлы, прыўзняты. Дык гэта — у прыезджага чалавека. А як у мясцовага люду, якi, магчыма, прывык да ўсяго i зробленае лiчыць, пэўна, звычайным? Аказваецца, асэнсаванне такое ж самае: ва ўсякiм разе, аб гэтым сказаў мне спадарожнiк па маршрутцы, калi пад’язджалi да горада. Мы, светлагорцы, заявiў ён, ганарымся, што жывём тут, што наша жыццё паляпшаецца, што аб нас клапоцяцца.

А як ацэньваюць зробленае для людзей гарадскiя ўлады? Аб гэтым наш карэспандэнт гутарыць са старшынёй Светлагорскага райвыканкама, дэлегатам трэцяга Усебеларускага народнага сходу Баляславам ПIРШТУКОМ.

— Лiчу, што павелiчэнне на 13 працэнтаў выпуску прадукцыi ў параўнаннi з 2004 годам i атрыманне звыш 11 мiльярдаў рублёў чыстага прыбытку, дасягненне станоўчага сальда знешнегандлёвага абароту ў памеры 60 мiльёнаў долараў — гэта вынiкi работы не толькi райвыканкама i раённага Савета, але i ўсiх працоўных калектываў, усiх жыхароў раёна.

— З вашых слоў вынiкае, што раён выканаў асноўныя прагнозныя паказчыкi i забяспечыў рост рэальных грашовых даходаў насельнiцтва?

— Так.

— А як жа буйнейшае не толькi ў раёне, а i ў вобласцi прадпрыемства РУП «Хiмвалакно», якое раней адставала, што не магло не адбiцца на паказчыках усяго рэгiёна?

— Яно таксама (упершыню за апошнiя пяць гадоў) паспяхова справiлася з усiмi пастаўленымi задачамi. Характэрна, што калектыў сур’ёзна ўзяўся за тэхнiчнае перааснашчэнне вытворчасцi. Напрыклад, дзякуючы ўводу ў строй доследна-прамысловай устаноўкi рэгенерацыi цынку сёлета, магчыма, атрымаецца павялiчыць аб’ём вытворчасцi на 6 мiльярдаў рублёў. Чакаецца, што пушчаная ў эксплуатацыю ўстаноўка бесперапыннай фiльтрацыi вiскозы дасць эканамiчную выгаду ў 1,2 мiльярда рублёў у год. У аб’яднаннi адбываецца ўдасканальванне вытворчасцi вiскознай тэхнiчнай нiцi, на што таксама ўскладваюцца вялiкiя надзеi.

— Вядома, Баляслаў Казiмiравiч, што павелiчэнне аб’ёмаў вытворчасцi ва ўсiх галiнах гаспадарання — не самамэта, а iмкненне палепшыць умовы жыцця людзей, павысiць iх дабрабыт. I ў гэтым плане галоўнае пытанне для кожнага чалавека — жыллё...

— Гэта сапраўды так. Мы ў поўным аб’ёме выканалi прагнозныя паказчыкi па ўводу жылля, а гэта — 39 тысяч квадратных метраў. У сельскай мясцовасцi з’явiлася 65 новых дамоў — у сельскагаспадарчых прадпрыемствах «Горкi», «Бярэзiна», «Баравiкi», «Асташкавiчы» i г.д. А ўвогуле палепшылi свае жыллёвыя ўмовы 174 сям’i ў кааператывах iндывiдуальнай забудовы. Апошнiх было летась чатыры, сёлета намячаецца пабудаваць пяць. За мiнулую ж пяцiгодку ў раёне здадзена жылля каля 200 тысяч квадратных метраў. Хоць цяжкасцяў з яго будаўнiцтвам, вядома, нямала.

Акрамя жылля, будаўнiкi здалi пускавы комплекс сярэдняй школы ў мiкрараёне № 6 райцэнтра i асвоiлi 280 мiльёнаў рублёў на ўзвядзеннi музея гiсторыi горада.

— Раней у людзей былi скаргi на ўстаноўку тэлефонаў...

— I тут справы папраўляюцца. Летась у горадзе была ўведзена АТС на 1000 нумароў, у рабочым пасёлку Сасновы Бор — на 1100, у Каранях i Астроўчыцах адпаведна на 150 i 100. Лiчбы гавораць самi за сябе...

— Якiя меры прымаюцца па стабiлiзацыi работы транспарту, асаблiва пасажырскага?

— Летась «аўтобусны парк № 5 працягваў работу па абнаўленню сваёй тэхнiкi. Ён набыў дзесяць новых аўтобусаў, у тым лiку шэсць — вытворчасцi Мiнска-га аўтамабiльнага завода. Вышэйзгаданая транспартная арганiзацыя павялiчыла i колькасць рэйсаў на гарадскiх i вясковых маршрутах. Пасажырскiмi перавозкамi таксама займаюцца i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi — на ўсiх гарадскiх i прыгарадных маршрутах працуюць 46 аўтамабiляў. Прыватнiкi сталi актыўна асвойваць мiжгароднiя маршруты на Мiнск, Магiлёў, Гомель i г.д.

— Напэўна, Баляслаў Казiмiравiч, не абыходзiце ўвагай медыцынскае абслугоўванне насельнiцтва?

— Летась асноўныя намаганнi былi накiраваны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы медыцынскiх устаноў, укамплектаванне лячэбна-дыягнастычным абсталяваннем, якога было набыта на паўмiльярда рублёў. Яшчэ большую суму (800 мiльёнаў рублёў) мы выдзелiлi на рамонты медыцынскiх аб’ектаў...

Не магу не сказаць i пра тое, што летась прадпрыемствы i арганiзацыi розных формаў уласнасцi актыўна ўдзельнiчалi ў рэалiзацыi мерапрыемстваў па навядзенню парадку на зямлi. За гэты перыяд адрамантаваны 44 фасады грамадскiх, жылых i вытворчых будынкаў на суму больш за 760 мiльёнаў рублёў.

Зайдзiце ў Баравiкоўскую, Хутарскую, Чыркавiцкую, Парыцкую, Давыдаўскую, Печышчанскую школы, гiмназiю, СШ № 4, або ў сельскiя Дамы культуры i ўпэўнiцеся самi, якiя работы тут праведзены. У рамках гэтай праграмы толькi камунальнае прадпрыемства «Светач» асвоiла больш за два мiльярды рублёў. Закончаны капiтальны рамонт пешаходнага моста цераз чыгунку, выкананы работы па ўпарадкаванню некаторых вулiц — Свярдлова, Мiрашнiчэнкi, 50 гадоў Кастрычнiка, Iнтэрнацыянальнай, Ленiна, Луначарскага, пакладзены асфальт на вулiцах Парычаў... А сёлета ў Светлагорску пачнём будаваць спартыўны палац.

— А калi прасачыць за дынамiкай росту заработнай платы ў раёне?

— За пяцiгодку ў доларавым эквiваленце яна павялiчылася ў 4,4 раза. I летась, паводле iнфармацыi ўпраўлення эканомiкi, склала 461 тысячу рублёў пры плане 447 тысяч. Гэта на 36 працэнтаў больш за паказчык 2004 года. У эквiваленце — 214 долараў ЗША, у тым лiку за снежань 249 долараў.

— Але ж у вашым раёне, як i ў iншых, ёсць людзi, якiя не маюць работы...

— Нядаўна гэта пытанне разглядалася на пасяджэннi раённага Савета, на якiм прысутнiчалi кiраўнiкi розных службаў райвыканкама, дырэктары i старшынi прафсаюзных арганiзацый буйнейшых прадпрыемстваў. Там прагучалi наступныя лiчбы. Летась узровень беспрацоўя знiзiўся да 2,3 працэнта. (Па стану на 1 студзеня сёлета ў цэнтры занятасцi стаяла на ўлiку 909 чалавек.) Дзякуючы намаганням цэнтра, амаль дзве тысячы чалавек летась атрымалi пастаянную работу. Цэнтр дапамог 35 жыхарам стаць iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, выдзелiўшы iм субсiдыi ў суме каля 40 мiльёнаў рублёў. Сёлета цэнтр мяркуе знiзiць узровень беспрацоўя да 2,2 працэнта. Хацелася б сказаць i яшчэ пра адну неабароненую катэгорыю грамадзян — пенсiянераў. Пенсii (а сярэднi памер iх па раёну складае 220 428 рублёў) выплачваюцца без затрымак. Працягваецца работа па аказанню адраснай сацыяльнай дапамогi сем’ям, у якiх сярэднедушавы даход нiжэй за ўстаноўлены ўзровень. Не магу не падзякаваць прадпрыемствам горада, якiя аказалi дапамогу гэтай катэгорыi грамадзян на 1 819 307 тысяч рублёў.

Гутарыў Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.




 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi трапляеш у Светлагорск, цябе ахоплiвае нейкi асаблiвы настрой. Цi то ад адчування таго, што гэта самы малады горад рэспублiкi, аб якiм, у адрозне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика