21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Самы ўпарты «МЭР»

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тамара Антошкiна — яркая жанчына i настойлiвы чалавек. Магчыма, таму яе абралi старэйшынай вёскi Лясная, што ў Слаўгарадскiм раёне. Над упартасцю Антошкiнай па-добраму жартуюць, але яшчэ больш паважаюць i цэняць.

Тамара Мiкалаеўна па прафесii жывёлавод. Яшчэ ў савецкiя часы райкам партыi накiраваў яе на пад’ём сельскай гаспадаркi, i яна працавала галоўным заатэхнiкам у калгасе. Потым працавала ў сферы бытавога абслугоўвання i сацыяльнай абароны. А цяпер Антошкiна на пенсii, дарослыя дзецi з’ехалi ў Магiлёў, але яна не хоча адпачываць, а, як i раней, iмкнецца дзейнiчаць.

Хутка будзе год, як жыхары вёскi Лясная на агульным сходзе абралi Тамару Мiкалаеўну старэйшынай.

— У Лясной жыве 149 сем’яў, i час ад часу я абыходжу ўсiх, — расказвае яна пра сваю працу. — Пытаюся ў людзей: якiя праблемы, што трэба?

Людзi пастаянна звяртаюцца да старэйшыны з рознымi пытаннямi: забеспячэння вадой, палiвам, асвятленнем i г.д. Нават арганiзаваць пахаванне дапамагае Тамара Мiкалаеўна. Падчас летнiх ураганаў шмат вялiзных дрэў было павалена, людзi прасiлi дапамагчы арганiзаваць спiлоўванне. Вясной пачнецца пара суботнiкаў.

— Кожны павiнен навесцi парадак каля свайго двара, — упэўнена Антошкiна. — Я спадзяюся, што з цягам часу гэта стане звычкай. А цэнтральную плошчу вёскi прыбiраюць школьнiкi. I ад бытавога смецця, i ад маталалому. Цяпер вырашаецца пытанне, каб дзецi, якiя бяруць актыўны ўдзел у суботнiках i ўвогуле ў грамадскiм жыццi вёскi, атрымлiвалi бясплатныя квiткi на дыскатэкi.

Паводле планаў, у наступным годзе Лясная стане аграгарадком. Гэта ўвогуле вядомае гiстарычнае месца на Слаўгарадчыне: тут у 1708 годзе, у час Паўночнай вайны рускiя войскi Пятра Першага перамаглi шведскi корпус генерала Левенгаўпта. Бiтву пры Лясной Пётр назваў «мацi Палтаўскай перамогi». У вёсцы ў пачатку ХХ стагоддзя была пабудавана мемарыяльная праваслаўная каплiца i ўсталяваны помнiк. Хутка будзе адзначацца 300-годдзе перамогi рускiх над шведамi пры Лясной.

I цяпер у вёску прыязджае шмат экскурсiй. Маладыя ўскладаюць кветкi да помнiка. I старэйшыне вельмi хацелася б, каб вёска i яе памятныя мясцiны выглядалi перад гасцямi прыстойна.

Тамара Мiкалаеўна лiчыць вельмi патрэбнай працу старэйшын у кожнай вёсцы. Яна гаворыць, што калi раней кожны чалавек паасобку звяртаўся з усiмi сваiмi праблемамi ў сельсаветы i райвыканкам, то цяпер вяскоўцы iдуць да сваiх старэйшын, якiя ведаюць, як i што рабiць, у каго прасiць дапамогi.

— Я заўсёды сваiм кажу: калi вы звярнулiся ў райвыканкам — вам адтуль адкажуць праз месяц, а калi вы звярнулiся да мяне — мы, можа, i заўтра сумеснымi сiламi з сельсаветам i гаспадаркай вырашым вашу праблему, — гаворыць Антошкiна. — I людзi пачынаюць разумець, навошта iм патрэбен старэйшына.

Сувязь са старэйшынамi вёсак дапамагла ўладам у час моцных маразоў, якiя на Слаўгарадчыне былi нiжэй мiнус 30 градусаў. Менавiта старэйшыны паведамлялi ў сельскi Савет — цi ёсць вада, дзе трэба разагрэць калонкi, цi ў парадку ацяпленне, цi не замерз хто, цi прыходзiў аўтобус i г.д.

— Тэрыторыя нашага сельсавета вялiкая — 14 вёсак, тры гаспадаркi, — расказаве старшыня Лапацiцкага сельскага Савета Сцяпан Байцоў. — Зразумела, што часта бываць у кожнай вёсцы мне не выпадае. Летась усе населеныя пункты выбралi сваiх старэйшын. Актыўныя людзi заўсёды знаходзяцца — яны дапамагаюць уладзе на грамадскiх пачатках.

Антошкiну лiчаць у сельсавеце адной з найбольш актыўных старэйшын: вёска Лясная — вялiкая, людзей шмат, i ад таго пытанняў больш, чым у iншых.

— У нас з Тамарай Мiкалаеўнай нармальныя адносiны, але часам даводзiцца i паспрачацца, — прызнаецца Сцяпан Байцоў. — Ёй i жыхарам вёскi хацелася б зрабiць шмат i як мага хутчэй. Але не заўсёды атрымлiваецца так, як хочацца. Цяпер Антошкiна напiсала мне спiс праблем, якiя трэба вырашыць — дык гэта ж план на год!

Напрыклад, жыхары Лясной настойлiва просяць дапамагчы iм з транспартам. Вёска аддаленая ад асноўнай трасы, i да яе ездзяць маршруткi. Але мiкрааўтобусы — малой умяшчальнасцi, а тых, хто жадае ехаць да Слаўгарада, значна больш. «Таму мы i просiм зрабiць для нас аўтобусны рэйс на Слаўгарад», — тлумачыць Тамара Мiкалаеўна.

Iншая праблема — газ. Восем гадоў таму правялi газ у вёску, аднак не пабудавалi газаразмеркавальную станцыю, i таму немагчыма падвесцi блакiтнае палiва да домаўладанняў. А за цэнтральнае ацяпленне вяскоўцам даводзiцца плацiць нямалыя сумы. Праўда, сёлета кацельня перайшла на мясцовыя вiды палiва, таму плацiць даводзiцца менш, чым у папярэднiя гады, але надзею перайсцi на газ у Лясной не губляюць.

Адна з праблем вёскi цяпер будзе вырашацца з дапамогай замежнiкаў. Жыхары Лясной маюць статак каля 80 кароў, i для iх трэба стварыць культурную пашу. Паводле спецыяльнай мiжнароднай праграмы, якая працуе для постчарнобыльскiх тэрыторый, для Лясной закупiлi насенне. Са свайго боку, жыхары вёскi ўзялi на сябе абавязацельствы выдзяляць грошы для аплаты працы пастухоў i за падвоз вады. Для пашы аддалi 30 гектараў зямлi — расцi на iм будуць тыя травы, якiя зменшаць рызыку атрымання забруджанага радыенуклiдамi малака.

Лясная заўсёды з’яўлялася перадавiком па здачы малака прыватнiкамi. Летась жыхары вёскi прадалi дзяржаве больш за 300 тон малака i зарабiлi на гэтым больш за 100 мiльёнаў рублёў. I Тамара Антошкiна таксама трымае дзвюх кароў. Гэтай вясной адбудзецца залужэнне новай пашы, i вяскоўцы спадзяюцца, што з цягам часу гэта дасць магчымасць атрымлiваць яшчэ больш якаснага прадукту.

Тамара Антошкiна лiчыць, што зараз у вёсцы няма неабароненых слаёў насельнiцтва. Пенсiянеры атрымлiваюць добрыя пенсii, шматдзетныя — грашовую дапамогу ад дзяржавы. Хоць у Лясной ёсць 8 беспрацоўных, i старэйшыне хацелася б, каб гэтыя людзi ўладкавалiся на працу i зараблялi грошы.

— Трэба цяпер заняцца сацкультбытам, — мяркуе Тамара Мiкалаеўна. — Бо дзе добра адпачыць вясковаму чалавеку? Ды i Лясная маладзее: за апошнiя чатары гады ў нас нарадзiлася больш за 20 дзяцей.

Тамара Антошкiна гаворыць, што спакон веку ў кожнай вёсцы былi людзi, да якiх звярталiся. Яна рада, што i яе цяпер назвалi старэйшынай...

Iлона IВАНОВА,

Слаўгарадскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тамара Антошкiна — яркая жанчына i настойлiвы чалавек. Магчыма, таму яе абралi старэйшынай вёскi Лясная, што ў Слаўгарадскiм раёне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика