21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тут будзе сад!

02.03.2006 00:03 — | Звязда  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Звязда

МАНАЛОГ ШЧАСЛIВАГА ФЕРМЕРА

Нехта можа спытаць: «I дзе гэта ён знайшоў сёння шчаслiвага фермера?». Нiхто не прымушаў чалавека гаварыць такое, а калi ён лiчыць, што жыццё склалася i ўсё атрымлiваецца, то нiкому не забаронена быць шчаслiвым.

У чыстым полi, пад Ляхавiчамi, тры гады таму быў закладзены сад. Мясцовы фермер Валерый Радзюк пасадзiў 15 тысяч саджанцаў на 21 гектары. Яму i слова.

— Сад — гэта мара майго жыцця. Яшчэ ў 1991 годзе я хацеў узяць зямлю, але тады не атрымалася, былi iншыя законы i абставiны. I толькi ў 2003 годзе мне выдзелiлi 100 гектараў i мы пачалi пацiху iх асвойваць. Я кажу мы, бо да справы прывязана ўся сям’я. Не ўся зямля аднолькавая, ёсць месцамi слабая, але думаю, што гектараў пяцьдзесят усё ж пасадзiм. А пакуль сеем збожжавыя, саджаем бульбу ды цукровыя буракi, але стаўка робiцца на сад. Нашы саджанцы беларускай селекцыi, праўда, некалькi радоў пасадзiлi яблынь польскiх гатункаў, але гэта для таго, каб убачыць, што з iх будзе. Сёлета зiма выдалася суровая, i невядома, як яны перазiмуюць. Летась ужо сабралi першы ўраджай — 21 скрынку яблыкаў, думаем, што ў гэтым годзе будзе значна больш, але зiма можа ўнесцi свае карэктывы. Адносна нашага садаводства можна сказаць, што мы яшчэ толькi разгойдваемся. Паглядзiце на рынку цi ў магазiнах i ўбачыце, што беларускiх яблыкаў амаль няма — усё iмпартнае.

На сённяшнi дзень тыя ж палякi ў садаводстве далёка абышлi нас: па гатунках, ураджайнасцi, тэхналогii вырошчвання i захоўвання. Летась я пяць разоў пабываў у Польшчы — гэта па лiнii абласных улад былi арганiзаваны паездкi для абмену вопытам, i як ужо прызнана, беларусы адсталi ў гэтай галiне прыкладна на 10 гадоў.

У нашым садзе пасаджаны яблынi ў асноўным зiмовых гатункаў, бо садавiна чалавеку патрэбная найперш зiмой ды вясной. Сховiшча пакуль што няма, але сёлета пастараемся адбудаваць на свае грошы, абысцiся без крэдытаў. А ўвогуле, каб нармальна працаваць, трэба ўмець лiчыць.

Пра перспектыву я не хачу гаварыць, бо, каб давесцi да ладу гэты сад ды яшчэ пасадзiць для вырошчвання па iнтэнсiўнай тэхналогii, трэба працаваць i працаваць.

У сезон у мяне працуе да пяцiдзесяцi чалавек, а на пастаяннай рабоце аграном, два трактарысты ды зваршчык, але штат неабходна расшыраць, бо на кожныя пяць гектараў саду патрэбен адзiн рабочы. Адносна перапрацоўкi яблыкаў, напрыклад, на вiно, у мяне цiкавасцi няма. Лепш будзе прадаваць iх зiмой. Сумна, што ў нас яблыкi каштуюць ад 2 тысяч i вышэй, на маю думку, цана iх павiнна быць у межах адной тысячы за кiлаграм.

А што датычыцца праблем, то iх хапае i яны не звязаны з мясцовай уладай. Вось мы хочам пабудаваць склад, звычайнае памяшканне для часовага захоўвання прадукцыi, але колькi праблем, каб яго пабудаваць. Валакiта страшная з паперамi. Шмат гаворыцца пра «адно акно», але пакуль што нярэдка даводзiцца хадзiць па кругу. Каб прайсцi ўсе iнстанцыi i атрымаць заключэннi, патрэбны нервы i час. Хоць самi праекцiроўшчыкi кажуць, што ўсё гэта нiкому не патрэбна, можа, акрамя чыноўнiка. Вось цiкавы факт. Адзiн старшыня кааператыва з Кобрынскага раёна ўзяў праект з Польшчы i заплацiў на нашы грошы два з паловай мiльёны. А ў Мiнску за такi ж праект у праектным iнстытуце запрасiлi 85 мiльёнаў. Калi такая цана на праект, то якi кошт павiнен быць таго яблыка, каб фермер здолеў звесцi канцы з канцамi? Чыноўнiк для сябе работу заўсёды знойдзе, хоць жыве за кошт таго, хто займаецца вытворчасцю — кааператыва, прадпрыемства, фермера, форма ўласнасцi тут не мае значэння. А ў прынцыпе любы кiраўнiк, якi стаiць вышэй вытворцаў, павiнен спытаць: «Што мне неабходна зрабiць, каб ты плацiў больш падаткаў?» Адказ вiдавочны — дапамажы мне падняць вышэй вытворчасць. А на справе атрымлiваецца, што паспрыяць не хоча, а падаткi патрабуе. Хоць усё проста: павялiчваецца вытворчасць прадукцыi — растуць i падаткi.

Я выказваю сваю думку, але не кажу, што нельга працаваць. Проста хацелася б, каб было лепш. Ды ўвогуле мне крыўдаваць не выпадае. У нашай сям’i поўнае паразуменне. Сын i дачка вучацца на эканамiстаў, i думаю, што найперш сын падтрымае справу, летась усе канiкулы працаваў у садзе, а сёлета паедзе на стажыроўку ў Польшчу. Калi няма каму перадаць сваю справу, то якi сэнс пачынаць яе?!

Мне падабаецца мая работа, я атрымлiваю ад яе задавальненне i лiчу, што калi чалавек любiць сваю работу, то ён ужо шчаслiвы.

Сымон СВIСТУНОВIЧ,

Ляхавiцкi раён.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нехта можа спытаць: «I дзе гэта ён знайшоў сёння шчаслiвага фермера?». Нiхто не прымушаў чалавека гаварыць такое, а калi ён лiчыць, што жыццё склалася
 
 
 


Архив

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2019 21.by
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика