21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Старасць будзе дагледжанай

02.03.2006 00:03 — | Звязда  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Звязда

У вёсцы Тарчылава Аршанскага раёна адкрыўся дом- iнтэрнат для састарэлых. Афiцыйна ён называецца аддзяленнем ад тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. Асаблiвасць гэтага дома ў тым, што ён невялiкi, усяго на 28 месцаў. I яшчэ ў тым, што не так даўно ў гэтым будынку быў дзiцячы садок.

Асноўны кантынгент жыхароў дома ў Тарчылаве — гэта пакаленне, якое спазнала вайну ў юнацтве i наладжвала пасляваеннае жыццё ў вёсках i гарадах. Сярод першых жыхароў дома-iнтэрната — Надзея Жаўранкава з вёскi Зубава. Яна больш за iншыя рэчы беражэ сваю працоўную кнiжку. У кнiжцы пазначаны падзякi за добрую працу ў калгасе. Пасля вайны як пайшла працаваць у калгас даяркай, так i прарабiла да пенсii на адным месцы.

Тут i Вольга Бежалева з Копысi, ветэран вайны i працы, Вера Ступакова з Краснапольцаў, якая ў гады вайны спазнала, што такое няволя, як вязень на тэрыторыi Германii. У старасцi ўсе яны засталiся адзiнокiмi, бо родныя i блiзкiя людзi памерлi.

Дом-iнтэрнат узначальвае Васiль Дуброўскi. Ён расказаў, што абслуговы персанал падабраны з жанчын старэйшага ўзросту, спагадлiвых i вытрыманых. Дом размешчаны ў садзе. Вясной тут будзе прыгожа. Загадчык дома плануе вясной пабудаваць лазню, зрабiць вакол кветнiкi.

Такiм чынам, старасць будзе дагледжанай.

Вольга ШУТАВА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Тарчылава Аршанскага раёна адкрыўся дом- iнтэрнат для састарэлых
 
 
 


Архив

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2019 21.by
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика