21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што вiнен, аддаць павiнен

02.03.2006 00:03 — | Звязда  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Звязда

РЭЗАНАНС

Прачытаў у вашай газеце карэспандэнцыю «I пакiнулi ФАП у жывых» (15 лютага г.г.) i па-добраму пазайздросцiў жыхарам вёскi Кудзiнавiчы Капыльскага раёна, кiраўнiцтва якога прыняло рашэнне не зачыняць Кудзiнавiцкi ФАП i iншыя пункты ў аддаленых вёсках. Пазайздросцiў i — засмуцiўся. Адразу згадаў зусiм адваротны факт.

Я часта бываю ў вёсцы, наведваю сваю састарэлую мацi. У час адной з такiх паездак даведаўся, што жыхарам в. Белае Лагойскага раёна i iншых навакольных вёсак, якiя адносяцца да аграпрамысловага комплексу «Палосы», не пашанцавала: некалькi месяцаў таму Бялянскi фельчарска-акушэрскi пункт быў зачынены, i, як падаецца, назаўсёды.

Цяжка ў гэтым выпадку шукаць апраўдання ў нейкiх сацыяльных стандартах i нарматывах, згодна з якiмi ФАП павiнен абслугоўваць паўтысячы жыхароў. Для старых i нямоглых людзей гэта лiчба — не доказ i не апраўданне. Старэчыя хваробы не могуць сцiшвацца цi прападаць ад таго, што iх няма дзе i няма каму лячыць. Чалавеку можа стаць дрэнна ў любую хвiлiну, i ён застанецца сам-насам са сваёю нямогласцю: нi памераць цiск, нi паставiць гарчычнiкi, нi ўкол зрабiць. Блiжэйшая медыцынская ўстанова — Плешчанiцкая бальнiца, якая знаходзiцца амаль за 20 кiламетраў. Старому чалавеку цяжка дайсцi ў суседнюю вёску на прыпынак, а ўжо даехаць, пастаяць цi праседзець у неймаверных чэргах да ўрача — i наогул цяжкае выпрабаванне.

Ад iмя жыхароў вёсак Белае, Пятролiна, Траянец, Заполле, Цiхонавiчы, Асiнцы, Старыя i звяртаюся да кiраўнiцтва Лагойскага раёна з просьбай аб аднаўленнi дзейнасцi Бялянскага ФАПа. Грэх жа не думаць, не клапацiцца пра нашых дзядуль i бабуль, пра нашых матуль, нашых родных i блiзкiх, грэх забываць, што мы родам з вёсак i што мы ў вечным неаплатным даўгу перад чалавекам працы.

З павагай В.А. МАКСIМОВIЧ, в.а. дырэктара Iнстытута лiтаратуры НАН Беларусi, доктар фiлалагiчных навук.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прачытаў у вашай газеце карэспандэнцыю «I пакiнулi ФАП у жывых» (15 лютага г.г.) i па-добраму пазайздросцiў жыхарам вёскi Кудзiнавiчы Капыльскага раён
 
 
 


Архив

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика