21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пiрожныя па пратэкцыi»

02.03.2006 00:04 — | Звязда  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Звязда

У Кобрыне супрацоўнiкi падраздзяленняў па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю затрымалi работнiцу дзяржустановы «Кобрынскi занальны цэнтр гiгiены i эпiдэмiялогii».

Падазраецца жанчына ў тым, што атрымала ад дырэктара аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю хабар у памеры 500 долараў ЗША: як мяркуецца, у гэтую суму быў ацэнены дазвол на вытворчасць кандытарскiх вырабаў.

90 мiльёнаў на вецер

На такую суму панеслi страты трое непрацуючых брастаўчан, у якiх праваахоўнiкi знайшлi нелегальны тавар.

Дзялкi былi затрыманы на прывакзальнай плошчы чыгуначнага вакзала станцыi Брэст-Цэнтральны. У iх асабiстых аўто «Аўдзi-100» супрацоўнiкi мiлiцыi знайшлi груз, на якi не было дакументаў, якiя б пацвярджалi легальнасць набыцця тавару i законнасць яго ўвозу ў Беларусь. А таму трыкатажныя вырабы i парфуyмерыя iмпартнай вытворчасцi, кошт якой «пацягнуў» на 90 мiльёнаў рублёў, былi канфiскаваны.

Iгар ГРЫШЫН.

Мытнiкi «засвяцiлiся» на мясе...

Пракуратурай Брэсцкай вобласцi ўзбуджана крымiнальная справа ў адносiнах да трох iнспектараў мытнага паста «Казловiчы» мытнi «Заходнi Буг».

Падазраюцца яны ў тым, што ў лiпенi 2004 года нанеслi ўрон дзяржаве ў памеры 65,2 млн рублёў. Сутнасць справы ў тым, што згаданыя супрацоўнiкi мытнi не вярталi ў дзяржаўную «кiшэню» частку грошай, атрыманых ад мытных плацяжоў за агульную вагу грузаў, што перавозiлiся. Iмi не накiраваны ў даход дзяржавы грошы за 18600 кг мяса, якое перавозiлася ў некалькiх рэфрыжэратарах.

Аляксей ЦIТОЎ.

Тры хвiлiны на затрыманне

А 12-й гадзiне ночы на пульт цэнтральнага назiрання Капыльскага аддзялення Дэпартамента аховы паступiў сiгнал «Трывога» з крамы «Бульбачка».

Роўна тры хвiлiны спатрэбiлася групе затрымання, каб прыбыць на месца здарэння. Там байцы выявiлi разбiтыя вокны, а ў самой краме — зладзюжку, якi з касавага апарата спрабаваў выкрасцi больш за пяць тысяч рублёў. Злачынцам аказаўся раней судзiмы мясцовы жыхар.

Наталля СВIДУНОВIЧ, аддзел iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Кобрыне супрацоўнiкi падраздзяленняў па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю затрымалi работнiцу дзяржустановы «Кобрынскi занальны цэнтр гiгiены i эпi
 
 
 


Архив

21.by в социальных сетях


© 2004-2018 21.by
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика