21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

З «Вiкторыяй» — да новых перамог

02.03.2006 00:04 — | Звязда  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Звязда

Святлана ЯСКЕВIЧ

У Брэсце пабудаваны унiверсальны спартыўны комплекс

Новы унiверсальны Палац спорту па вулiцы Ленiнградскай у Брэсце ўражвае сваёй прыгажосцю. Гмах пабудовы, дзякуючы ўдаламу архiтэктурнаму рашэнню, мае сваю непаўторную ўзнёслую стыльнасць. Будынак цэнтральнай арэны, якi з’яўляецца галоўным корпусам комплексу, па форме аддалена нагадвае накiраваны ўверх касмiчны аб’ект. Спецыялiсты кажуць, што такога Палаца гульнявых вiдаў спорту няма ў СНД, а ўмовы, створаныя для спартсменаў, на парадак вышэйшыя, чым у любым iншым спарткомплексе краiны.

«Вiкторыю» пабудавалi за няпоўныя тры гады. У жнiўнi 2004 года здалi яе першую чаргу — корпус для трэнiровак. Паўтара года тут трэнiруюцца дзве каманды вышэйшай лiгi па гандболу, жаночы валейбольны клуб «Каўроўшчык», клуб па хакею на траве «Будаўнiк». Акрамя прафесiйных спартсменаў у «Вiкторыю» перайшлi дзецi са спартыўных школ Брэста. Для юных гандбалiстаў, валейбалiстаў, хакеiстаў на траве заняткi ў спартыўным комплексе бясплатныя.

Новая арэна, урачыстае адкрыццё якой запланавана на 4 сакавiка, умяшчае да 3500 балельшчыкаў, а калi праводзiць тут канцэрты, то колькасць гледачоў можа дасягаць чатырох з паловай тысяч чалавек. Сама зала крыху падобная на шацёр, трыбуны размешчаны амфiтэатрам. Усе мiжнародныя стандарты вытрыманы, тут можна праводзiць любыя спаборнiцтвы. Палац пабудаваны па праекту аўтарскага калектыву ААТ «Брэстпраект» пад кiраўнiцтвам Валерыя Кяскевiча. А вось дах-пакрыццё праектаваў першы прарэктар Брэсцкага тэхнiчнага унiверсiтэта, загадчык кафедры будаўнiчых канструкцый гэтай установы Вячаслаў Драган.

У час будаўнiцтва «Вiкторыi» ў краiне памянялiся нарматывы трываласцi ў сувязi з сумнымi падзеямi ў Краснаполлi. Напамiнам пра неабходнасць прадугледзець уплыў любых прыродных катаклiзмаў служаць i трагiчныя падзеi на аб’ектах Масквы. Праекты кожнай канструкцыi, распрацаваныя на кафедры Драгана, правяралiся ў лабараторных умовах Брэсцкага машынабудаўнiчага завода, дзе выраблялi асноўныя элементы даху.

— Летам, — расказвае Вячаслаў Iгнатавiч, — мы правялi выпрабаванне. На купал-дах былi ўскладзены бетонныя плiты вагой 600 тон. Такой снежнай нагрузкi ў нашых прыродных умовах не бывае, але ж падчас выпрабаванняў мы хацелi ўпэўнiцца ў поўнай надзейнасцi свайго збудавання. У прысутнасцi дзяржкамiсii былi праведзены ўсе замеры спецыяльнымi прыборамi. Прагiб канструкцыi пад такой каласальнай нагрузкай склаў 45 мiлiметраў пры дапушчальнай норме — 300 мiлiметраў. Так што трываласць даху новага спартыўнага комплексу не выклiкае сумненняў.

Яшчэ Вячаслаў Драган расказаў пра тое, якi арыгiнальны спосаб энергазберажэння прапанаваў i правёў у жыццё яго аўтарскi калектыў. Аграмадныя металiчныя нясучыя канструкцыi пакрыцця вынесены за межы будынка. Яны знаходзяцца на вулiцы, а значыць, менш сродкаў спатрэбiцца на ацяпленне галоўнай арэны.

— Наш Палац спорту, — гаворыць намеснiк дырэктара «Вiкторыi» Мiкалай Харашун, — не толькi прыгожы i элегантны, але i зручны для ўсiх катэгорый наведвальнiкаў. Зроблены з’езды, дарожкi для iнвалiдаў, адных толькi туалетаў для людзей з абмежаванымi магчымасцямi абсталявана каля дзесятка. Акрамя заняткаў прафесiйных спартсменаў i падрастаючай змены ў спарткомплексе з карысцю для здароўя правядуць час многiя гараджане. Сауна, трэнажорная зала, класы фiтнеса, настольнага тэнiса заўсёды знаходзяць многа аматараў.

Пэўную фiнансавую дапамогу пры ўзвядзеннi новага спартыўнага аб’екта аказаў расiйскi «Газпрам» як акцыянер прадпрыемства «Газаапарат», афiцыйнага спонсара брэсцкай гандбольнай каманды iмя Мяшкова. Але асноўны цяжар затрат панесла наша дзяржава.

Побач з «Вiкторыяй» заканчваюцца работы па добраўпарадкаванню тэрыторыi, можна сказаць, наводзiцца прыгажосць. Адразу пасля афiцыйнага адкрыцця тут пачнуць працаваць некалькi мiнi-кафэ. Словам, для зручнасцi спартсменаў i гасцей комплексу прадугледжана ўсё.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсце пабудаваны унiверсальны спартыўны комплекс
 
 
 


Архив

21.by в социальных сетях


© 2004-2019 21.by
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика