21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «ДЗЯРЖАВА ДЛЯ ЧАЛАВЕКА» — ДЭВIЗ НАСТУПНАЙ ПЯЦIГОДКI»

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора пачаў сваю работу трэцi Усебеларускi народны сход. У якасцi яго дэлегатаў у мiнскiм Палацы Рэспублiкi сабралiся 2500 чалавек: кiраўнiкi, рабочыя, вяскоўцы, студэнты, ваенныя, пенсiянеры — фактычна прадстаўнiкi ўсiх слаёў насельнiцтва Беларусi, а таксама прадстаўнiчыя замежныя госцi.




Адкрываючы сход, Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў «гiстарычную значнасць» падобных мерапрыемстваў. Так, падчас першага сходу, калi краiна кацiлася ў бездань, народ аб’яднаўся, адмовiўся ад шокавай тэрапii i выбраў эвалюцыйны шлях сацыяльна-эканамiчнага развiцця. Калi б што-небудзь з вырашанага тады было зроблена па-iншаму, то, упэўнены Аляксандр Лукашэнка, мы «былi б iншай краiнай, а, магчыма, i наогул не захавалi сваю дзяржаву». Другi сход прыняў беларускую мадэль эканамiчнага развiцця. Цяпер, калi адбываецца трэцi сход, «Беларусь — ужо не тая, што была 10 гадоў таму. Мы ўпэўнена стаiм на нагах, далёка адышлi ад крызiсу, добра ведаем, што i як нам будаваць у нашай краiне». Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, Беларусi дорага далося зробленае, каб пайсцi па шляху, да якога штурхаюць заходнія стратэгi i беларуская апазiцыя. «Калi цяпер захаваем дасягнутыя тэмпы i важнейшыя накiрункi развiцця, — адзначыў ён, — значыць даб’ёмся галоўнага — кардынальнага паляпшэння жыцця нашых людзей». Менавiта ў гэтым — «гiстарычная мiсiя цяперашняга сходу». Удзельнiкi сходу, лiчыць Аляксандр Лукашэнка, маюць права прымаць такiя важныя рашэннi. Галоўным жа дэвiзам наступнай пяцiгодкi стане — «Дзяржава для чалавека».

У сваiм дакладзе Аляксандр Лукашэнка падвёў вынiкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi за мiнулую пяцiгодку. Ён адзначыў, што з задавальненнем дакладвае аб выкананнi запланаваных паказчыкаў. Правiльнасць курсу пацвярджаюць высокiя тэмпы эканамiчнага росту: калi ў нас штогадовы прырост валавога ўнутранага прадукту складае 7,5 працэнта, то сярэднесусветны паказчык тут толькi 3,5 працэнта. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, на Захадзе не могуць патлумачыць такiя поспехi, хоць iх прычыны простыя: «мы не разбазарылi народнае багацце, не ўлезлi ў даўгi; iдучы ад жыцця, выпрацавалi сваю ўласную мадэль развiцця, што заснавана на ўзважаных, прадуманых, эвалюцыйных пераўтварэннях, без абвальнай прыватызацыi i шокавай тэрапii, з захаваннем усяго лепшага, што раней мелi ў нашай эканомiцы i ў нашых традыцыях. Пры гэтым вучылiся працаваць у новых рынкавых умовах, выкарыстоўваючы ўвесь сусветны вопыт, улiчваючы сучасныя тэндэнцыi сусветнай эканомiкi». Як вынiк гэтага, адсутнасць iстотнага расслаення на багатых i бедных, адсутнасць арганiзаванай злачыннасцi, сацыяльных узрушэнняў.

Адным з асноўных вынiкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны стала павышэнне ў 1,6 раза ўзроўню дабрабыту насельнiцтва. Калi на пачатак пяцiгодкi сярэднямесячная заработная плата складала 70 долараў, а пенсiя — 30 долараў, то цяпер — 261 i 107 долараў адпаведна. Прычым пенсii ў Беларусi як па тэмпах росту, так i па iх памеру, вышэйшыя ў параўнаннi з iншымi краiнамi СНД. Толькi ў мiнулым годзе, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, рэальныя грашовыя даходы насельнiцтва павялiчылiся на 16 працэнтаў, хоць знешнеэканамiчная кан’юнктура была вельмi дрэнная. За пяцiгодку колькасць малазабяспечаных грамадзян зменшылася ў два разы. Доля расходаў на пакупку прадуктаў харчавання ў агульным аб’ёме расходаў сям’i за пяць гадоў знiзiлася з 60 да 40 працэнтаў, г.зн. людзi атрымалi больш магчымасцяў укласцi сродкi ў будаўнiцтва жылля, адпачынак, сталi больш купляць дарагiя рэчы (напрыклад, колькасць камп’ютараў у сем’ях павялiчылася ў 6 разоў, вiдэамагнiтафонаў — у два разы, кожная сям’я мае адзiн або некалькi тэлевiзараў i халадзiльнiкаў, на сто сем’яў цяпер прыходзiцца 43 аўтамабiлi). Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, нават самы прыдзiрлiвы назiральнiк павiнен прызнаць, што за апошнiя гады ўзровень жыцця беларусаў павысiўся. Гэта прызнана «самымi ярымi нашымi працiўнiкамi — Сусветным банкам i Мiжнародным валютным фондам», гэта «агульнапрынятыя ва ўсiм свеце лiчбы».

Па iндэксу чалавечага патэнцыялу наша краiна апярэджвае ўсе краiны СНД. Беларусь адзiная з усiх краiн былога Савецкага Саюза не дапусцiла пагаршэння сiтуацыi ў ахове здароўя. Так, памер прадастаўляемых медыцынскiх паслуг у разлiку на тысячу жыхароў у нас на 30 працэнтаў вышэй, чым ва Украiне, i на 20 працэнтаў — чым у Расii. Па каэфiцыенту дзiцячай смяротнасцi мы знаходзiмся на ўзроўнi самых высокаразвiтых краiн свету. Цяпер неабходна i далей укладваць буйныя сумы грошай, каб «зрабiць медыцынскае абслугоўванне якасным i даступным для ўсiх нашых грамадзян, у якой бы мясцовасцi цi рэгiёне яны нi жылi».

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, Беларусi ўдалося не толькi забяспечыць рост ВУП, але i ўмацаваць нацыянальную валюту, банкаўскую сiстэму краiны, што вельмi важна для нармальнага развiцця дзяржавы. У вынiку толькi за мiнулы год банкаўскiя ўклады павялiчылiся ў беларускiх рублях на 41 працэнт, што сведчыць аб тым, «што давер да нашага рубля нiяк не меншы, чым да долара». За апошнiя тры гады сярэднегадавы прырост iнвестыцый складаў 20 працэнтаў. Толькi за адзiн год на капiтальнае будаўнiцтва было накiравана 7 млрд долараў. «А iнвестыцыi ў мадэрнiзацыю, будаўнiцтва, стварэнне новага, — адзначыў кiраўнiк дзяржавы, — гэта залог таго, што ў будучым краiна будзе жыць i квiтнець».

Асобая роля падчас мiнулай пяцiгодкi адводзiлася буйным прадпрыемствам — вiзiтным карткам беларускай эканомiкi. Паводле слоў А. Лукашэнкi, былi выбраны кропкi росту, за кошт якiх можна было выцягнуць на новы ўзровень усю эканомiку. На базе гэтых прадпрыемстваў (прыклад — БелАЗ, якi займае адну трэць рынку велiкагрузных аўтамабiляў) будуць стварацца буйныя кампанii. Менавiта тады i можна будзе весцi размову аб продажы акцый iнвестарам — калi ад iх мы зможам атрымаць найбольшы эфект.

За 5 гадоў у эксплуатацыю было ўведзена больш за 16 млн квадратных метраў жылля. Колькасныя паказчыкi тут, зразумела, вельмi важныя. Аднак не менш важна i яго даступнасць. Над гэтым цяпер дзяржава працуе асаблiва ўважлiва. Калi ў 2001 годзе за месячны заробак можна было купiць 0,3 квадратнага метра жылля, то ў 2005 — ужо 0,7. Аднак за мяжой можна купiць адзiн метр. Менавiта «за гэтае пяцiгоддзе нам патрэбна дасягнуць гэтага высокага сусветнага ўзроўню». Паводле слоў Аляксандр Лукашэнкi, неабходна паставiць такую мэту: «маладая сям’я павiнна мець магчымасць набыць уласную кватэру не пазней чым праз тры гады пасля вяселля, i перш за ўсё праз iльготнае крэдытаванне». Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ў жыллёвую палiтыку неабходна ўнесцi карэкцiроўкi: «сiстэма цэнаўтварэння ў будаўнiцтве не адпавядае патрэбнасцям развiцця жыллёвага комплексу. Яна складаная, грувасткая. Правядзенне падрадных таргоў пераўтворана ў фармальнасць i, як я лiчу, карумпiравана».

Рост сельскагаспадарчай прадукцыi за мiнулую пяцiгодку склаў 26 працэнтаў. У прыватнасцi, гэта дазволiла забяспечыць харчовую бяспеку. У Беларусi, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, самы высокi ўзровень сельскагаспадарчай вытворчасцi на чалавека сярод краiн СНД. Так, летась на аднаго жыхара выраблена 70 кг мяса, атрымана 575 кг малака, што ў два разы больш у параўнаннi з Расiяй i Украiнай.

За мiнулую пяцiгодку, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, зроблена шмат, але не ўсё. «Па некаторых паказчыках, — сказаў ён, — мы не дасягнулi намечаных межаў: па ўдзельнай вазе аплаты працы ў валавым унутраным прадукце, па долi расходаў, што выдзяляюцца на развiццё аховы здароўя, па суадносiнах заробкаў у бюджэтнай сферы з сярэднiмi заробкамi ў народнай гаспадарцы. Трэба прама сказаць, што ўстаноўленыя заданнi тут урад не выканаў. I гэта адставанне ў наступнай пяцiгодцы неабходна навярстаць». Таксама неабходна дадаць, што Беларусь яшчэ iстотна адстае ад эканамiчна развiтых краiн Еўрасаюза па асноўных эканамiчных паказчыках: вытворчасцi ВУП на душу насельнiцтва, узроўню i якасцi жыцця людзей, развiццю знешнеэканамiчнай дзейнасцi, аб’ёму аказваемых паслуг, прадукцыйнасцi працы i, самае галоўнае, матэрыяла- i энергаёмкасцi вытворчасцi. Каб дасягнуць iх узроўню, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, неабходна дамагчыся кардынальнага росту вытворчасцi i якасцi працы, што магчыма толькi пры ўкараненнi новых перспектыўных формаў гаспадарання, больш эфектыўнага выкарыстання навукова-тэхнiчнага патэнцыялу i павышэння зацiкаўленасцi работнiкаў.

Падрабязна Аляксандр Лукашэнка спынiўся i на перспектыўных паказчыках сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi ў 2006—2010 гадах. На першым плане тут павiнна стаяць кардынальнае павышэнне якасцi жыцця людзей, параўнальнае з заходнееўрапейскiм. «Гэта рэальна, — лiчыць Аляксандр Лукашэнка, — калi браць пад увагу, што якасць жыцця — гэта не толькi заработная плата, але i жыллё, i адукацыя, даступная медыцынская дапамога i дзiцячыя сады, гарантаваныя рабочыя месцы, бяспека грамадзян i мно-гае iншае». Зразумела, што па ўзроўню заробкаў, адзначыў кiраўнiк дзяржавы, мы не можам зраўняцца з Англiяй i Германiяй, але па шэрагу iншых параметраў «мы гэта павiнны зрабiць». Iстотная ўвага павiнна ўдзяляцца развiццю малога i сярэдняга прадпрымальнiцтва: без гэтага не ўдасца па-сапраўднаму ўвайсцi ў сiстэму сусветнай рынкавай эканомiкi. У прамысловасцi — слова за рэсурсазберагальнымi вытворчасцямi, навукаёмістымі тэхналогiямi. Асобая роля — навуцы. Павiнна ўзрасцi i роля сферы паслуг.

Аснова стабiльнасцi краiны, лiчыць Аляксандр Лукашэнка, — моцная сацыяльная палiтыка. Паводле яго слоў, праз пяць гадоў сярэднiя памеры заработнай платы i пенсiй павiнны падвоiцца, што з улiкам iнфляцыi будзе азначаць павышэнне рэальных даходаў насельнiцтва ў 1,5 раза. Абавязкова павiнны выконвацца ўсе 44 сацыяльныя стандарты, за што чыноўнiкi будуць адказваць персанальна. У цэлым жа сацыяльная падтрымка павiнна мець канкрэтны адрасны характар, а акцэнт рабiцца на найбольш незабяспечаных.

Асаблiвая ўвага ў наступнай пяцiгодцы, паведамiў Аляксандр Лукашэнка, павiнна ўдзяляцца кардынальным мерам па падтрымцы шматдзетных сем’яў. У першую чаргу гэта датычыцца жылля: «нарадзiў пяцярых дзяцей — вось вам бясплатная кватэра, чатырох — магчыма, плацi 50 працэнтаў кошту, траiх — 70 працэнтаў, цi 50, г.зн. плацiш каля паловы ды яшчэ з растэрмiноўкай плацяжоў; плюс матэрыяльная падтрымка кожнага дзiцяцi». Зразумела, адзначыў кiраўнiк дзяржавы, трэба паклапацiцца i аб тым, каб, нарадзiўшы, жанчына не страцiла працы. Да 2010 года памер дапамогi па догляду дзiцяцi павiнен быць не нiжэй бюджэту пражытачнага мiнiмуму, i гэта мiнiмальная задача. Трэба давесцi памер гэтай дапамогi да такога ўзроўню, калi яна будзе цалкам кампенсаваць сем’ям дадатковыя расходы ў сувязi з нараджэннем i выхаваннем дзiцяцi», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Iстотная ўвага будзе надавацца сiротам i дзецям, якiя засталiся без дагляду бацькоў. У Беларусi каля 33 тысяч сiрот, з якiх амаль 13 тысяч выхоўваюцца ў дзяржаўных установах. На жаль, адзначыў кiраўнiк дзяржавы, пры выхадзе з iх яны не заўсёды маюць дастаткова навыкаў псiхалагiчнай i сацыяльнай адаптацыi да дарослага жыцця. Выйсце тут адно: у павелiчэннi колькасцi сямейных дзiцячых дамоў. Тым жа бацькам, якiя ўзялi дзяцей на выхаванне, будзе аказвацца добрая матэрыяльная дапамога. Сродкi для гэтага, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, будуць знойдзены. Дарэчы, дзяржава штогод выдаткоўвае на дзяцей-сiрот i дзяцей, што засталiся без дагляду бацькоў, каля 20 млрд рублёў бюджэтных сродкаў. З iншага боку, больш жорсткiя меры будуць прымацца да бацькоў, якiя пакiнулi сваё дзiця без дагляду. Iх адказнасць, лiчыць кiраўнiк дзяржавы, павiнна быць не толькi поўнай, але i падкантрольнай закону i грамадскай маралi, таксама яны павiнны цалкам кампенсаваць затраты дзяржавы.

У дзяржаве забяспечаны ўзровень грамадскай бяспекi, дастатковы для далейшага паспяховага сацыяльна-эканамiчнага развiцця, адзначыў прэзiдэнт. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што ў Беларусi прыняты дзейсныя меры па лiквiдацыi арганiзаванай злачыннасцi i бандытызму. Закрануўшы тэму акцыянiравання буйнейшых беларускiх прадпрыемстваў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзяржава пойдзе на такi крок толькi ў выпадку атрымання гарантаванага эканамiчнага эфекту. Паводле яго слоў, у Беларусi будуць стварацца магутныя буйныя кампанii, якiя ў будучым выйдуць на сусветныя бiржы. «Тады мы скажам, што гатовы акцыянiраваць гэтыя прадпрыемствы, прадаваць акцыi не за бясцэнак, а за мiльёны долараў», — адзначыў беларускi лiдар.

Галоўная асаблiвасць развiцця вытворчай сферы ў Беларусi ў новай пяцiгодцы — гэта ўзмацненне iнавацыйнага накiрунку, — заявiў Аляксандр Лукашэнка.

«Сёння мы маем добрыя прыклады iнавацыйных праектаў. Сярод iх — стварэнне беларускага касмiчнага спадарожнiка, узвядзенне новага будынка Нацыянальнай бiблiятэкi, стварэнне комплекснай камп’ютарнай сiстэмы праектавання ў машынабудаўнiцтве, развiццё канкурэнтаздольных вытворчасцяў у хiмiчнай i нафтаперапрацоўчай галiнах, стварэнне сiстэмы кiравання Узброенымi сiламi i ўзбраеннямi», — адзначыў прэзiдэнт.

У мiнулай пяцiгодцы распачата работа па iнтэграцыi навукi, адукацыi i вытворчасцi. «I першыя вынiкi ўжо ёсць, — заявiў кiраўнiк дзяржавы. — Сёння адзiн рубель выдаткаў на навуку дае да 11 рублёў эканамiчнага эфекту». Сёлета на падтрымку навукi прадугледжана выдаткаваць Br310 млрд, што амаль на трэць больш, чым летась. Да 2010 года фiнансаванне навукi як мiнiмум падвоiцца.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, дзяржава i надалей будзе ўдзяляць павышаную ўвагу таленавiтай моладзi. «Талент — гэта вялiкi капiтал, — падкрэслiў беларускi лiдар. — Беларусь павiнна процiпаставiць заходнiм спакусам свае прывабныя магчымасцi, цiкавыя перспектывы i свой патрыятызм».

Стратэгiчнай задачай дзяржавы прэзiдэнт назваў забеспячэнне моладзi высакаякаснай адукацыяй, а затым — i работай па спецыяльнасцi, якая добра аплачваецца. Аляксандр Лукашэнка цвёрда перакананы: Беларусь мае патрэбу ў iнiцыятыўных, энергiчных i мэтанакiраваных маладых людзях.

Рэформы вышэйшай i сярэдняй адукацыi на сёння завершаны. Паводле слоў прэзiдэнта, надышоў час удасканальваць сiстэму, павышаць якасць навучання. Для гэтага трэба будзе ўзмацнiць матэрыяльнае забеспячэнне галiны. Да 2010 года выдаткi на сферу адукацыi будуць павялiчаны i дасягнуць 10 працэнтаў ВУП. Хоць Беларусь i сёння выдаткоўвае на гэту галiну немалыя сродкi.

Так, за мiнулую пяцiгодку фiнансаванне адукацыi ўжо ўзрасло ў 1,5 раза. Летась на галiну было выдаткавана 6,6 працэнта ВУП, што больш, чым у такiх развiтых краiнах, як ЗША i Германiя. Акрамя таго, у 2005 годзе рэальныя заробкi работнiкаў сiстэмы адукацыi выраслi на 25 працэнтаў. Мiнiмальны памер стыпендыi ў ВНУ за пяцiгоддзе павялiчыўся амаль у пяць разоў i дасягнуў 35 долараў ЗША. Для параўнання: у Расii i Украiне стыпендыя студэнтаў складае 21 i 25 долараў адпаведна. За 10 гадоў колькасць студэнтаў у Беларусi павялiчылася ўдвая. Па колькасцi студэнтаў на 10 тысяч насельнiцтва наша краiна выйшла на сярэднееўрапейскi ўзровень.

Зямля была i застаецца адным з галоўных элементаў нацыянальнага багацця. I хоць доля сельскай гаспадаркi ў ВУП складае прыкладна 10 працэнтаў, гэта — харчовая бяспека краiны, заявiў прэзiдэнт.

Дзяржаўная праграма адраджэння i развiцця вёскi на 2005—2010 гады прадугледжвае адкрыццё новых вытворчасцяў, стварэнне новых працоўных месцаў. Але перш за ўсё, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, — радыкальнае паляпшэнне ўмоў жыцця вяскоўцаў шляхам будаўнiцтва i абнаўлення аграгарадкоў. Iм адводзiцца роля лакаматываў развiцця прылеглых тэрыторый. Аграгарадкi павiнны стаць праваднiкамi сацыяльных стандартаў у вёсцы, «пунктамi росту» беларускай вёскi. Тут будзе забяспечана выкананне ўсiх 44 сацыяльных стандартаў.

«Другая важная задача — павышэнне заработнай платы ў сельскай гаспадарцы, — падкрэслiў кiраўнiк Беларусi. — За мiнулую пяцiгодку яна павялiчылася амаль у 8 разоў i склала ў снежнi 2005 года 308 тысяч рублёў. Да 2010 года зарплата работнiкаў сельскай гаспадаркi павiнна быць павялiчана як мiнiмум у два разы». За пяць гадоў вытворчасць сельскай прадукцыi павiнна вырасцi на 45 працэнтаў.

У Беларусi для прадпрымальнiкаў будуць устаноўлены пастаянныя правiлы гульнi. Калi гэтыя правiлы i будуць змяняцца, то толькi да лепшага. «Кожны кiраўнiк вертыкалi ўлады павiнен гэта запомнiць», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Праўда, i «заiгрываць» з прадпрымальнiкамi ўлада не мае намеру: бiзнэс павiнен быць сумленным, празрыстым i законным.

Да канца 2010 года ўдзельная вага малога i сярэдняга прадпрымальнiцтва ў агульным аб’ёме выручкi, атрыманай народнай гаспадаркай ад рэалiзацыi тавараў, работ i паслуг, будзе даведзена да 30 працэнтаў.

Стрыжнем iдэалогii беларускай дзяржавы назваў Аляксандр Лукашэнка сацыяльную справядлiвасць i патрыятызм. Прэзiдэнт падкрэслiў, што духоўныя каштоўнасцi не могуць быць навязаны гвалтоўна, «зверху». «Пачынаючы з нараджэння, праз дзiцячы садок, школу i ВНУ кожны павiнен не проста прыняць розумам, але i душой такiя паняццi, як Радзiма, патрыятызм, свой народ, свая гiсторыя i свая культура. Без гэтага нам дзяржаву не захаваць i добрага жыцця не пабудаваць», — сказаў беларускi лiдар. Паводле слоў прэзiдэнта, беларускаму народу не ўласцiвыя любыя формы нацыяналiзму. У той жа час Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што нават радыкальныя нацыяналiсты, у адрозненне ад новых лiдараў так званай «дэмакратычнай апазiцыi», не агiтуюць Захад прымаць супраць Беларусi эканамiчныя санкцыi i лiчаць гэта прамой здрадай свайму народу.

Кiраўнiк дзяржавы ў чарговы раз пацвердзiў, што ў наступны пяцiгадовы перыяд асаблiвая ўвага будзе надавацца захаванню i развiццю духоўна-культурнай сферы грамадства, удасканаленню iдэалагiчнай работы.

Намечана ажыццявiць вялiкiя праграмы па рэстаўрацыi i рэканструкцыi гiсторыка-культурных помнiкаў. Запланавана аднавiць i абнавiць, у прыватнасцi, будынак Вялiкага тэатра ў Мiнску, палацава-паркавы ансамбль у Нясвiжы, замкавы комплекс у гарадскiм пасёлку Мiр. Усямерную дапамогу, паводле слоў прэзiдэнта, атрымаюць установы культуры, арыентаваныя на развiццё народнай творчасцi i промыслаў.

«Наша культура — дастойная частка сучаснага свету», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Гэта пацвярджае сусветнае прызнанне такiх фестываляў, як «Славянскi базар у Вiцебску», «Лiстапад» i шэрага iншых форумаў, якiя ўжо сталi вiзiтнай карткай Беларусi. А дзякуючы такiм дасягненням, як перамога Ксюшы Сiтнiк на «Еўрабачаннi», пра беларусаў загаварылi як пра таленавiтую ва ўсiх адносiнах нацыю.

Беларусь стала родным домам для соцень сем’яў з былых савецкiх рэспублiк

«Да нас едуць, таму што ведаюць — у Беларусi стабiльнасць, спакой i ўпэўненасць у заўтрашнiм днi. А галоўнае — тут iх не будуць лiчыць чужымi, падзеляцца апошнiм кавалкам хлеба», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Усе традыцыйныя рэлiгiйныя арганiзацыi карыстаюцца падтрымкай дзяржавы.

«Мы ўдзячныя нашым вядучым рэлiгiйным канфесiям, i перш за ўсё праваслаўнай, за дзейнасць па згуртаванню беларускага народа», — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. У сувязi з гэтым Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што за вялiкi асабiсты ўклад у духоўнае адраджэнне беларускага народа i ўмацаванне мiжканфесiйнага дыялога i дружбы памiж народамi Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi ўдастоены высокага звання «Герой Беларусi».

На думку беларускага лiдара, устойлiвая дзяржава не можа абапiрацца толькi на ўладу. Таму вельмi важна, каб усё большую ролю iгралi такiя структуры грамадства, як мясцовыя саветы, прафсаюзы, маладзёжныя i ветэранскiя арганiзацыi. «Трэба вiтаць i развiццё палiтычных партый, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Яны маюць права i павiнны адлюстроўваць розныя пункты гледжання насельнiцтва па праблемах грамадскага развiцця, але пры гэтым павiнны абапiрацца толькi на свой народ, а не на заакiянскiх «лялькаводаў».

Беларуская медыцына ўжо мае ў сваiм арсенале самыя сучасныя прыборы i абсталяванне. Аднак спыняцца на дасягнутым недапушчальна. Галоўная задача, якую тут ставiць прэзiдэнт, — захоўваючы бясплатную i даступную медыцынскую дапамогу, iстотна павысiць яе якасць. У блiжэйшыя пяць гадоў на фiнансаванне аховы здароўя ў Беларусi мяркуецца выдаткаваць не менш як 7 працэнтаў ад ВУП. Важна ўжо ў блiжэйшай перспектыве пераадолець адрозненнi ў забеспячэннi медыцынскай дапамогай гараджан i вяскоўцаў.

Аднак, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, работа па развiццю эканомiкi i аховы здароўя будзе марнай, калi людзi не будуць прытрымлiвацца здаровага ладу жыцця.

У краiне пабудавана каля 18 тысяч спартыўных збудаванняў, забяспечана iх даступнасць для насельнiцтва. Як вынiк гэтай велiзарнай работы — 30 працэнтаў фiзiчна актыўнага насельнiцтва Беларусi займаецца спортам.

Зусiм iншыя ацэнкi з вуснаў кiраўнiка Беларусi прагучалi ў адрас спорту вышэйшых дасягненняў. Як i ў выпадку з фiзкультурна-масавым рухам, дзяржава не шкадавала грошай i на падрыхтоўку прафесiйных спартсменаў. Аднак, на Алiмпiядзе ў Турыне выступленне беларускай каманды можна назваць няўдалым. На думку Аляксандра Лукашэнкi, такi вынiк звязаны з неапраўданай стаўкай на легiянераў.

Дзяржаве трэба змяшчаць акцэнт з адмiнiстрацыйных метадаў кiравання прадпрыемствамi i галiнамi на эканамiчныя, лiчыць Аляксандр Лукашэнка. Неабходна выкарыстоўваць падыходы, якiя прадугледжваюць больш шырокае развiццё iнiцыятывы i самастойнасцi.

Паводле слоў прэзiдэнта, новы этап дзяржаўнага будаўнiцтва будзе праходзiць пад лозунгам «Дзяржава для народа, для чалавека». «Не толькi народ павiнен iсцi да ўлады, але i ўлада павiнна iсцi, а часам бегчы да народа», — падкрэслiў прэзiдэнт. Пры гэтым ён адзначыў, што прынцып «не ламаць дзеля светлага будучага тое, што дасталося нам ад мiнулага, а ўмела выкарыстоўваць ранейшыя дасягненнi» будзе асноватворным для любых рэформаў у Беларусi. На кожным этапе жыццё людзей павiнна паляпшацца, але нi ў якiм выпадку не пагаршацца, якiя б навамодныя тэорыi гэтага не патрабавалi, сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Знешняя палiтыка Беларусi носiць выключна мiралюбiвы характар. «Мы робiм усё, каб адносiны памiж галоўнымi ваенна-палiтычнымi арганiзацыямi ў Еўропе — АДКБ i НАТО — сталi адносiнамi партнёрства i супрацоўнiцтва», — заявiў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусi сумесна з партнёрамi па СНД удалося iнiцыiраваць працэс рэфармавання АБСЕ. Больш эфектыўна пачаў выкарыстоўвацца для прасоўвання беларускiх iнiцыятыў патэнцыял Руху недалучэння. Беларусь узмацнiла свой уплыў на постсавецкай прасторы.

«Разам з тым асноўным стратэгiчным партнёрам i саюзнiкам Беларусi была, ёсць i будзе Расiя», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Сёння суверэнная Беларусь на мiжнароднай арэне — паўнапраўны i актыўны член мiжнароднай супольнасцi, адна з нямногiх дзяржаў, якая праводзiць сапраўды незалежную знешнюю палiтыку.

Кiраўнiк дзяржавы канстатаваў, што сiла ўсё яшчэ застаецца адным з важнейшых аргументаў сусветнай палiтыкi. «Нягледзячы на ўрокi мiнулага, i сёння яшчэ жывыя iдэi аб сусветным панаваннi. Прымяняючы ваенную сiлу, Злучаныя Штаты i НАТО менш за ўсё заклапочаны выкананнем нормаў мiжнароднага права... Менавiта таму знiкла з карты свету Югаславiя, не спыняецца кровапралiцце ў Iраку i Афганiстане. Якая краiна будзе наступнай зонай нацыянальных iнтарэсаў уладных людзей, можна толькi меркаваць. Пайшлi розныя «каляровыя» рэвалюцыi ў былых рэспублiках Савецкага Саюза — пры падтрымцы гэтых «дэмакратычных дзяржаў», — заявiў прэзiдэнт.

«Нiводная дзяржава свету не можа цяпер гарантаваць сваю ваенную бяспеку толькi за кошт уласных узброеных сiл. Адсюль i iмкненне да стварэння блокаў, каалiцый i саюзаў. Мы не выключэнне. У нас ёсць моцны ў ваенных i эканамiчных адносiнах саюзнiк — наша Расiя», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў неабходнасць павышэння грамадскага статуса i ролi iнтэлiгенцыi ў вырашэннi дзяржаўных задач. «Iнтэлiгенцыя з’яўляецца элiтай любога грамадства, — адзначыў беларускi лiдар. — Менавiта яна канцэнтруе асноўны iнтэлектуальны патэнцыял i ёй належыць велiзарная роля ў вырашэннi сацыяльна-эканамiчных задач i культурнага будаўнiцтва». Дзяржава пра гэта не забылася. Вырашаны прынцыповыя пытаннi забеспячэння работнiкаў сферы культуры, навукi, адукацыi, медыцыны жыллём i стабiльнай зарплатай. Устаноўлена 100 стыпендый таленавiтым маладым вучоным, медыкам, якiя праводзяць унiкальныя аперацыi, павышана заработная плата да ўзроўню iх заходнiх калег...

Чарговай правакацыяй з боку апазiцыi назваў кiраўнiк дзяржавы бойку, якую ўчынiў адзiн з кандыдатаў у прэзiдэнты Беларусi ад апазiцыi падчас спробы «прарвацца» на з’езд. Скончылася яна для яго зусiм не гераiчна.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваўшы гэты факт, папрасiў больш да гэтай тэмы не звяртацца: каб з’езд не пераўтварыўся ў рэакцыю на людзей, «якiя з сябе ўвогуле нiчога не ўяўляюць i з’яўляюцца працiўнiкамi нашага народа i нашага грамадства». «Пасля выбараў мы пакажам i раскажам людзям, хто за iмi стаiць, — сказаў прэзiдэнт. — Матэрыялаў у нас больш, чым дастаткова».

У новым пяцiгоддзi перад беларускай дзяржавай i народам стаяць сапраўды маштабныя задачы. Стаўка робiцца на павышэнне ролi высокатэхналагiчных прамысловасцi, навукi, адукацыi. «Наша мэта — раскрыць патэнцыял кожнага чалавека i на гэтай аснове радыкальна палепшыць якасць жыцця ўсяго народа, — заявiў прэзiдэнт. — I мы абавязкова гэта зробiм!»

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, апаненты ўлады заклiкаюць перайсцi ад эвалюцыйнага стварэння да радыкальных рэформаў i рэвалюцыi. Гэтыя жудасныя захады — не ад вялiкага розуму, лiчыць кiраўнiк дзяржавы. Яны не хочуць зразумець, на колькi тонкая мяжа, якая аддзяляе мiрнае жыццё ад кровапралiцця i бессэнсоўнай жорсткасцi, стабiльнасць — ад хаосу i анархii. Лiмiт рэвалюцый i ўзрушэнняў вычарпаны яшчэ ў мiнулым стагоддзi, перакананы беларускi лiдар. Наступствы iх мы добра ведаем. Зноў наступаць на тыя ж граблi беларускi народ не мае намеру. Трэба паслядоўна працягваць узыходжанне да дабрабыту i годнага жыцця, а не вяртацца да крызiсаў i жабрацтва. Беларусы ўжо многае зрабiлi, i ў праве гэтым ганарыцца. Вынiкi апошнiх гадоў паказалi эфектыўнасць выкарыстання беларускай мадэлi для пераходнага перыяду развiцця дзяржавы. Наш народ жыве сваiм розумам, абыходзiцца ўласнымi сiламi, не шукае прарокаў у чужых айчынах i нiколi не будзе заложнiкам знешнiх уплываў. I гэту пазiцыю Беларусь цвёрда заявiла з трыбуны ААН. Беларусь выступае i будзе выступаць за будаўнiцтва справядлiвага, бяспечнага свету, за аб’яднанне намаганняў у барацьбе з мiжнародным тэрарызмам, злачыннасцю, гандлем людзьмi, за прызнанне разнастайнасцi шляхоў развiцця нацый.

«Нашы мэты высакародныя, нашы перспектывы дасягальныя, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. — I я ўпэўнены: кожны грамадзянiн нашай краiны, увесь беларускi народ будзе працаваць так, каб кожны з нас мог сказаць: я люблю сваю сям’ю, я ганаруся сваёй радзiмай i шчаслiвы, што жыву i буду жыць i працаваць у Беларусi!».

Сяргей КАРАЛЕВІЧ,

Сяргей ПРОТАС.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора пачаў сваю работу трэцi Усебеларускi народны сход. У якасцi яго дэлегатаў у мiнскiм Палацы Рэспублiкi сабралiся 2500 чалавек: кiраўнiкi, рабочыя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика