21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзе ўмовы, там i моладзь

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

НА СВАЕ ВОЧЫ

Не так даўно на сваёй сесii Бярозаўскi раённы Савет дэпутатаў абмяркоўваў, як у раёне ажыццяўляецца маладзёжная палiтыка, як выконваецца праграма «Моладзь Бярозаўшчыны». Пра гэта мы размаўляем са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Тамарай Карпенка.

— Названая сесiя была не зусiм звычайнай, бо ёй папярэднiчала вялiкая падрыхтоўчая работа, — гаворыць Тамара Канстанцiнаўна. — Само пасяджэнне сесii мы зрабiлi выязным. А перад гэтым раённыя дэпутаты падрабязна знаёмiлiся з работай Нарутовiцкага сельскага Савета. Зразумела, што пасяджэннем народных выбраннiкаў усе праблемы не вырашыш, але ж хацелася як мага глыбей зачапiць гэты пласт, каб засяродзiць увагу ўсiх кiраўнiкоў раённага звяна на важнейшым аспекце дзяржаўнай палiтыкi — рабоце з моладдзю.

Вось мы i паехалi ў Нарутовiчы, каб паглядзець, што ў гэтай вёсцы, а таксама ў суседнiх Асаўцах можа мець маладая сям’я, малады чалавек. Трэба адзначыць, што дэпутатаў парадаваў творчы, нестандартны падыход да справы асавецкага бiблiятэкара Зоi Варажбiцкай. Яна не проста выдае кнiжкi, як таго патрабуе службовая iнструкцыя, а стварыла ў сваёй установе сапраўдны клуб для мам i дзяцей. Спецыяльна падабраная лiтаратура выконвае ролю кансультанта па розных пытаннях для дарослых, а для малых абсталяваны гульнявы куток. Бiблiятэка размешчана ў клубе, а сам Асавецкi сельскi клуб усяляк заахвочвае народных майстроў i ўмельцаў. Тут пастаянна падтрымлiваецца, перыядычна абнаўляецца экспазiцыя лепшых мясцовых вышывальшчыц, ткачых, самадзейных мастакоў. Утульна адчуваюць сябе i самадзейныя артысты. Словам, клуб стаў цэнтрам культурнага жыцця вёскi, яго з задавальненнем наведвае i моладзь.

Не маглi мы не наведаць школу i садок у Нарутовiчах. У сярэдняй школе займаецца 127 вучняў, яслi-сад «Бярозка» наведваюць 47 выхаванцаў. Варта адзначыць, што школа лiчыцца адной з лепшых у раёне. Выпускнiкi яе паспяхова здаюць уступныя экзамены ў сярэднiя спецыяльныя i вышэйшыя навучальныя ўстановы. У дзiцячым садзе з любоўю i фантазiяй аформлены пакоi для дзяцей, усё скiравана на тое, каб маленькiя грамадзяне з самых раннiх гадоў вучылiся любiць i шанаваць сваю радзiму.

У фельчара Нарутовiцкага ФАПа дэпутаты перш за ўсё пацiкавiлiся, колькi ў вёсцы дзетак, а таксама будучых мам. Аказалася, ёсць восем немаўлят да года, 28 дзяцей ва ўзросце да трох гадоў i 181 — ад 3 да 17. Дзесяць жанчын рыхтуюцца стаць мамамi. Значыць, населены пункт мае перспектыву.

Мы зазiрнулi таксама ў сельскую краму i на комплексны прыёмны пункт. Магазiн мае больш за мiльён рублёў дзённай выручкi, згадзiцеся, для сельскай установы гандлю, гэта паказчык.

А КПП па жаданню клiентаў можа аказаць любую паслугу, аналаг якой ёсць у адпаведных гарадскiх установах.

Адным словам, у гэтым сельсавеце ўсе сацыяльныя стандарты выконваюцца. I мы з дэпутатамi прыйшлi да высновы, што там, дзе названыя стандарты забяспечаны, i моладзi жыць камфортна. Тут узводзiцца жыллё, маладыя сем’i, што называецца, пускаюць каранi. На жаль, падобным станам спраў могуць пахвалiцца не ўсе сельсаветы ў раёне.

— Пасля ўсебаковага вывучэння сiтуацыi на месцах як прайшло абмеркаванне на пленарным пасяджэннi?

— Зацiкаўлена, нераўнадушна, часам нават эмацыянальна. На сесii прысутнiчалi не толькi дэпутаты Савета, але i кiраўнiкi прадпрыемстваў i арганiзацый.

Шмат увагi было ўдзелена паляпшэнню жыллёвых умоў моладзi. Сесiя канстатавала, што на працягу 2004—2005 гадоў 42 сям’i ў раёне атрымалi валютны крэдыт на будаўнiцтва, рэканструкцыю, набыццё жылых памяшканняў. Вядома, гэта невялiкiя лiчбы. Але варта адзначыць, што лепш за ўсё вырашаюцца гэтыя пытаннi на тых прадпрыемствах, якiя стабiльна працуюць, напрыклад, Бярозаўскi мясакансервавы камбiнат, Бярозаўскi сыраробны камбiнат, Бярозаўская ГРЭС.

Менавiта пасля азнаямлення са станам спраў на месцах дэпутаты настойлiва падкрэслiвалi, што для актывiзацыi iндывiдуальнага будаўнiцтва на вёсцы лепей павiнна працаваць мясцовая ўлада.

Ёсць выпадкi, калi маладыя людзi проста не ведаюць пералiк iльгот, сацыяльных гарантый, якiя дае маладым вяскоўцам дзяржава. Важна навесцi на думку, растлумачыць заканадаўчыя нюансы, падтрымаць хоць бы маральна iмкненне новай сям’i абзавесцiся iндывiдуальным жыллём.

— Адна з актуальнейшых праблем цяперашняга часу — занятасць, працаўладкаванне моладзi...

— Так, названае пытанне таксама ўсебакова абмеркавалi ўдзельнiкi сесii. За мiнулы год раённы цэнтр занятасцi накiраваў на вучобу па найбольш запатрабаваных спецыяльнасцях 110 чалавек з лiку моладзi. 29 з iх навучалiся пад заказ арганiзацый. Важна адзначыць, што 11 маладых людзей атрымалi субсiдыю для арганiзацыi прадпрымальнiцкай дзейнасцi. Хлопцы i дзяўчаты змаглi пачаць сваю ўласную справу.

У нашым раёне ёсць пэўны вопыт стварэння часовых рабочых месцаў на лета для школьнiкаў i навучэнцаў. Але сёлета рашэннем сесii мы абавязалi ўсе прадпрыемствы i арганiзацыi прадугледзець на час летнiх канiкулаў па 4—5 рабочых месцаў для часовага працаўладкавання падлеткаў ва ўзросце 14—18 гадоў. Згодна з тым жа рашэннем, кiраўнiкi будаўнiчых арганiзацый павiнны забяспечыць работай студэнцкiя атрады ПТВ-109 i Белаазёрскага каледжа электратэхнiкi.

— Я знаёмiлася з дакументамi вашай сесii, там адзначаны поспехi фiзкультурна-аздараўленчай работы, прапаганды здаровага ладу жыцця. Можа, варта падзялiцца вопытам?

— Пэўныя поспехi на гэтай нiве, несумненна, ёсць. Але на сесii мы засяродзiлi ўвагу на недахопах. Дэпутатаў хвалюе, што школы, асаблiва сельскiя, дзiцячыя садкi не забяспечаны на патрэбным узроўнi спартыўным iнвентаром.

Патрабуе рамонту i завяршэння будаўнiцтва цэлы шэраг спартыўных аб’ектаў. На ўсё гэта патрэбны немалыя грошы, i мы разумеем, што хутка такiя пытаннi не вырашаюцца. Але праграмай «Моладзь Бярозаўшчыны», якая, дарэчы, была зацверджана сесiяй на наступны год, прадугледжана вельмi многа мерапрыемстваў, накiраваных на падтрымку здаровага ладу жыцця.

Не маглi мы абысцi ўвагай такое балючае пытанне, як неўладкаваныя сем’i, сацыяльнае сiроцтва, абяздоленыя дзецi пры жывых бацьках. Добра разумеючы, што сесiя дэпутатаў асобна ўзятага Бярозаўскага раёна гэту вялiкую грамадскую праблему не вырашыць, мы паспрабавалi падступiцца да канкрэтных яе аспектаў.

Прагучала прапанова аб’яднаць гарадскi сацыяльна-педаганiчны цэнтр з дзiцячым прытулкам. Але спяшацца не сталi, i ў рашэннi запiсалi больш дасканала вывучыць гэтае пытанне. А вось за тое, каб ажыццяўляць больш раннюю дыягностыку прычын адхiлення ў паводзiнах дзяцей i падлеткаў, аператыўна выяўляць тых, хто мае патрэбу ў тэрмiновай псiхалагiчнай i сацыяльнай дапамозе, назначаны адказнымi канкрэтныя ўстановы i службовыя асобы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не так даўно на сваёй сесii Бярозаўскi раённы Савет дэпутатаў абмяркоўваў, як у раёне ажыццяўляецца маладзёжная палiтыка, як выконваецца праграма «М
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика