21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Айчынныя банкi дэдаларызуюць актывы...

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iгар ШЧУЧЭНКА

Эксклюзiў

За паўгода беларусамi куплена больш 1,8 мiльярда долараў ЗША

Рэйтынгавае агенцтва Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта падрыхтавала па вынiках першага паўгоддзя 2006 года банкаўскi рэйтынг. З кiраўнiком гэтага агенцтва, экспертам «Звязды» прафесарам Мiхаiлам КАВАЛЁВЫМ i пойдзе гутарка аб некаторых вынiках праведзенага даследавання.

— Рост банкаўскага сектара Беларусi ў першым паўгоддзi быў дастаткова дынамiчным: рэсурсы павялiчылiся на 10,5 працэнта, у тым лiку ў нацыянальнай валюце на 16,3 працэнта, у замежнай — на 0,6 працэнта, уклады насельнiцтва — на 22 працэнты, крэдыты рэальнаму сектару эканомiкi — на 21,2 працэнта, крэдыты насельнiцтву — на 26,4 працэнта, — гаворыць Мiхаіл Кавалёў.

Прыбытковыя i эканамiчныя

— За першае паўгоддзе банкi атрымалi 174,8 млрд рублёў бягучага прыбытку, што амаль удвая больш у параўнаннi з аналагiчным леташнiм перыядам, — адзначае прафесар. — Найлепшыя суадносiны прыбытку да актываў — ROA, — а гэта ў замежнай практыцы самы важны паказчык, — паказаў Сомбелбанк — 3,23 працэнта, за iм iдуць банк «Масква-Мiнск» — 2,6, Беларускi iндустрыяльны банк — 1,8, Абсалютбанк — 1,7, РРБ-банк — 1,6 i Прiорбанк — 1,5 працэнта. Найлепшую рэнтабельнасць капiталу — ROE прадэманстравалi за паўгоддзе РРБ-банк — 18 працэнтаў, Слаўнафтабанк — 14, Прiорбанк — 12, Масква-Мiнск — 11, Мiнскi транзiтны банк — 10 працэнтаў. Найбольшы прыбытак на адзiнку расходаў атрымалi ўсё тыя ж банк «Масква-Мiнск» — 1,26 рубля на рубель расходаў, Беларускi народны банк — 1,08, Прiорбанк — 74 капейкi на рубель расходаў, а таксама Астанаэксiмбанк — 66 капеек на рубель расходаў. У параўнаннi з мiнулым годам паказчык падвоiўся. Банкi з самымi прыбытковымi актывамi i капiталам становяцца i самымi эканамiчнымi.

За першае паўгоддзе Беларусбанк атрымаў 16,3 млн еўра прыбытку, Прiорбанк — 14,3 млн еўра, Белаграпрамбанк — 10,5 млн еўра (у тры разы больш, чым летась), Белпрамбудбанк — 7,12 млн еўра, Белiнвестбанк — 5,8 млн еўра, банк «Масква-Мiнск» — 2,77 млн еўра, Слаўнафтабанк — 2,31 млн еўра, РРБ-банк — 1,98 млн еўра.

На кожнага беларуса — па $200 крэдыту

— Мiхаiл Мiхайлавiч, крыху раней, каментуючы вынiкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны ў першым паўгоддзi, вы адзначалi, што банкаўскi сектар пачаў аказваць пазiтыўны ўплыў на рэальны сектар — значна выраслi крэдыты рэальнаму сектару эканомiкi.

— Так, крэдыты рэальнаму сектару эканомiкi дасягнулi 15,7 трлн рублёў. Крэдыты народнай гаспадарцы i насельнiцтву ў балансе банкаў займаюць 70,7 працэнта, у тым лiку прамысловасцi — 18,1 працэнта, сельскай гаспадарцы — 9,3, крэдыты ў будаўнiчы сектар — 1,7, гандлёвым арганiзацыям — 5,1, жыллёва-камунальнай гаспадарцы — 0,5, фiзiчным асобам — 18,4 працэнта. Прыватнаму сектару выдадзена больш чым 7,6 трлн рублёў. Растуць крэдыты насельнiцтву: за год яны прыраслi на 1,7 трлн рублёў i дасягнулi амаль 4,2 трлн рублёў, у сярэднiм на кожнага беларуса прыходзiцца 447 тысяч рублёў крэдытаў (прыкладна 200 долараў). У актывах банкаў крэдыты клiентам (фiзiчным асобам i прадпрыемствам) складаюць 70,7 працэнта (год таму — 68,4 працэнта), яшчэ 9,2 працэнта — гэта крэдыты ўраду, 5,9 працэнта размешчана ў Нацбанку, 3,1 працэнта — мiжбанкаўскiя крэдыты, 6,9 працэнта размешчана ў нерэзiдэнтаў, 4,2 працэнта, якiя засталiся, гэта фiксаваныя актывы. Асаблiвасць перыяду — дэдаларызацыя актываў: доля актываў у нацыянальнай валюце дасягнула 66,1 працэнта (год таму — 60,7 працэнта). Заўважу, разам з тым аб’ёмы рынка наяўнай валюты не змяншаюцца, а толькi растуць i дасягнулi ў чэрвенi 352 млн долараў (купля), гэта больш чым купля валюты (262 млн долараў) на БВФБ суб’ектамi гаспадарання. У цэлым за паўгода больш чым 1,8 млрд наяўных USD змянiлi ўладальнiка, што сведчыць аб значным «шэрым» увозе тавараў у краiну.

Па прадастаўленай банкамi статыстыцы найменшую праблемную запазычанасць (па зводнаму паказчыку: доля праблемных крэдытаў плюс пакрыццё рэзервамi праблемных крэдытаў) маюць Белаграпрамбанк, Сомбелбанк, Белросбанк, Прiорбанк (даныя самiх банкаў).

Раўненне на спажыўца

— Якасць паслуг мы па-ранейшаму ацэньваем аб’ектыўнымi паказчыкамi — тэмп росту ўкладаў насельнiцтва (iх агульная сума дасягнула 6,7 трлн рублёў (год таму — 4,7 трлн рублёў) — гэта каля 29 працэнтаў ад усiх банкаўскiх рэсурсаў) i доляй банка на рынках укладаў i крэдытаў клiентам, — зазначае Мiхаiл Кавалёў. — Зразумела, што банкi з шырокай фiлiяльнай сеткай (Беларусбанк — 120 фiлiялаў, Белаграпрамбанк — 131 фiлiял) дамiнуюць па сваёй долi на рынках укладаў насельнiцтва i крэдытаў клiентам (фiзiчным i юрыдычным асобам). Разам з тым актыўна прыцягвалi ўклады насельнiцтва ў красавiку—чэрвенi банк «Масква-Мiнск» — прырост на 35 працэнтаў, Беларускi народны банк — на 29, Мiжгандальбанк — 33, Мiнскi транзiтны банк — 17, Беларусбанк i Бел-
аграпрамбанк прырост па 11 працэнтаў.

Як я ўжо казаў вышэй, у цэлым нашы банкi выдалi насельнiцтву 4,2 трлн рублёў крэдытаў. Пакуль крэдытаў насельнiцтву выдадзена амаль у 2 разы менш, чым прыцягнута ад яго (выдадзена па 200 долараў на беларуса, а прыцягнулi з кожнага — 314 долараў).

Вопыт Расii паказвае, што масавага клiента цiкавяць крэдыты ў межах года, а атрымлiваюць такiх клiентаў банкi ў гандлёвых i iншых сетках (магазiны па продажу аўто, бытавой тэхнiкi, тэлевiзараў, камп’ютараў, турагенцтвы, дызайн-еўрарамонтныя фiрмы, медыцынскiя цэнтры i г.д.). Аднак багатыя сеткi хутка зразумеюць, што могуць i самi прадаваць тавары ў растэрмiноўку, як гэта было пры сацыялiзме, пакуль жа на плошчах буйных расiйскiх магазiнаў бывае размешчана да 5 канкурыруючых банкаўскiх кропак па афармленню за 5—10 мiнут спажывецкiх крэдытаў. У нас жа пакуль, каб аформiць крэдыт, неабходна добра пабегаць, асаблiва, калi размова iдзе аб крэдытах на вучобу. Канешне, доўгатэрмiновы крэдыт на куплю кватэры, ва ўмовах адсутнасцi закладу будучай кватэры, патрабуе дэталёвага пацвярджэння плацежаздольнасцi клiента, але крэдыт у 1 млн рублёў на куплю камп’ютара або тэлевiзара дапускае экспрэс-афармленне.

Яшчэ адзiн малаасвоены напрамак у Беларусi — кабрэндавыя пластыкавыя карткi са скiдкамi ў адпаведных магазiнах, рэстаранах, а таксама стандартныя крэдытныя пластыкавыя карткi. Мэтавае крэдытаванне пакупнiкоў масавай прадукцыi беларускiх вытворцаў (магчымы сумесныя праекты з «Гарызонтам», «Атлантам» i г.д.) таксама можа стаць выгадным праектам.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За паўгода беларусамi куплена больш 1,8 мiльярда долараў ЗША
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика