У Беларусi да 2015 года плануецца завяршыць рэканструкцыю жылога фонду, створанага да 70-х гадоў
Людмiла САЦ, БЕЛТА
У Беларусi да 2015 года плануецца завяршыць рэканструкцыю i мадэрнiзацыю жылога шматкватэрнага фонду, створанага да 70-х гадоў мiнулага стагоддзя. Гэта, у прыватнасцi, прадугледжвае як знос асобных дамоў, так i абнаўленне выгляду. Аб гэтым паведамiў журналiстам мiнiстр архiтэктуры i будаўнiцтва Аляксандр Селязнёў.
Акрамя таго, да 2015 года будзе наведзены парадак у будаўнiцтве парковак у буйных гарадах i ва ўдасканаленнi транспартных магiстраляў у цэлым. У Мiнску, напрыклад, прадугледжваецца ўзвядзенне некалькiх новых падземных i наземных парковак, асобных аўтастаянак. Праект указа Прэзiдэнта «Аб некаторых пытаннях дзяржаўнай горадабудаўнiчай палiтыкi» быў разгледжаны на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў. Яно прайшло пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Беларусi Сяргея Сiдорскага. Дакументам вызначаны Асноўныя напрамкi дзяржаўнай горадабудаўнiчай палiтыкi Беларусi на 2006—2010 гады, а таксама Дзяржаўная схема комплекснай тэрытарыяльнай арганiзацыi рэспублiкi. Прадугледжваецца павелiчэнне ў Беларусi агульнай плошчы заказнiкаў да 2015 года да 9,3 працэнта ад плошчы тэрыторыi рэспублiкi. Сёння яны займаюць каля 7,9 працэнта. У дакументах таксама змешчаны асноўныя падыходы да вырашэння транспартных праблем. Акрамя таго, вызначаны магчымыя тэхнагенныя зоны ў залежнасцi ад размяшчэння блiжэйшых атамных станцый. Паводле слоў мiнiстра архiтэктуры i будаўнiцтва, на гэты час распрацаваны генеральныя планы развiцця практычна ўсiх гарадоў, пачынаючы з Мiнска. Мiнбудархiтэктуры таксама ўносiць прапановы аб наданнi двум населеным пунктам (Новалукомлю i Белаазерску) статусу раённага цэнтра. Акрамя таго, прадугледжваецца частку аграгарадкоў (сёння iх налiчваецца 1489) з колькасцю жыхароў больш як 5 тыс. чалавек вывесцi на ўзровень гарадскiх паселiшчаў. Плануецца таксама вынесцi частку шкодных вытворчасцяў за межы гарадоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi да 2015 года плануецца завяршыць рэканструкцыю i мадэрнiзацыю жылога шматкватэрнага фонду, створанага да 70-х гадоў мiнулага стагоддзя
|
|