21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Безальтэрнатыўным кандыдатам будзе складана

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

ПЕРАД ВЫБАРАМ

У 3093 акругах па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў на Гродзеншчыне быў вылучаны 3251 кандыдат, аднак не ўсе з iх атрымалi права на барацьбу за давер выбаршчыкаў.

Пасля праверкi акруговымi i тэрытарыяльнымi выбарчымi камiсiямi адпаведнасцi дакументаў аб вылучэннi кандыдатаў у дэпутаты патрабаванням выбарчага заканадаўства, а таксама дакладнасцi бiяграфiчных звестак i ўказаных звестак аб даходах i маёмасцi зарэгiстраваны 3174 кандыдаты ў дэпутаты. На 60 мандатаў у абласны Савет — 81 прэтэндэнт, на 574 у раённыя — 593, на 30 у Гродзенскi гарадскi — 60, на 40 у гарадскiя (гарадоў раённага падпарадкавання) — 40, на 185 у пасялковыя — 189 i на 2204 у сельскiя Саветы — 2211.

Паводле iнфармацыi старшынi абласной выбарчай камiсii Леанiда Лучыны, найбольш распаўсюджанымi парушэннямi, з-за якiх было адмоўлена ў рэгiстрацыi кандыдатам у дэпутаты, з’яўлялiся няправiльнае ўказанне даходаў i неправамоцнасць подпiсаў грамадзян. На яго думку, безальтэрнатыўным кандыдатам будзе нават больш складана ў параўнаннi з тымi акругамi, дзе ёсць канкурэнцыя, паколькi iм трэба набраць больш за 50 працэнтаў галасоў. А вось кандыдату, у якога ёсць канкурэнт, дастаткова любой большасцi.

Сярод зарэгiстраваных кандыдатаў у дэпутаты больш за палову (52,5 працэнта) раней ужо з’яўлялiся дэпутатамi, а 6 чалавек — грамадзяне Расiйскай Федэрацыi. Амаль 40 працэнтаў кандыдатаў — гэта работнiкi сельскай гаспадаркi, 11 — прадстаўнiкi прамысловасцi, транспарту i будаўнiцтва, 14,4 — адукацыi, 9,4 — аховы здароўя i сацыяльнай абароны, 4,5 — ваеннаслужачыя i работнiкi праваахоўных органаў, 13,64 — служачыя дзяржаўных органаў, 0,63 — непрацуючыя (акрамя пенсiянераў i студэнтаў), а 15,5 працэнта кандыдатаў прадстаўляюць iншыя сферы дзейнасцi.

Цяпер праходзiць этап перадвыбарнай агiтацыi. Мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi па ўзгадненню з адпаведнымi выбарчымi камiсiямi вызначаны памяшканнi для сустрэч кандыдатаў у дэпутаты з выбаршчыкамi, выдзелены месцы для размяшчэння агiтацыйных друкаваных матэрыялаў. Можна сустракацца з выбаршчыкамi i на рынках, вулiцах, але, адзначыў Леанiд Лучына, толькi па ўзгадненню з мясцовымi органамi ўлады.

З заклiкам прыняць актыўны ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў да жыхароў Гродзеншчыны звярнулася абласное грамадскае аб’яднанне «Белая Русь».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 3093 акругах па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў на Гродзеншчыне быў вылучаны 3251 кандыдат, аднак не ўсе з iх атрымалi права на барацьбу за даве
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика