21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб жаданае стала зместам

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

ПА СУТНАСЦІ

Яшчэ паўтара года таму ў пiнскiм фiлiяле Брэсцкага агенцтва па дзяржаўнай рэгiстрацыi i зямельнаму кадастру рэгiстратары вялi прыём наведвальнiкаў у даволi цесным агульным кабiнеце, дзе да таго ж месцiлiся i геадэзiсты. Пасля рамонту памяшканне не пазнаць. Зручна стала i працаўнiкам, i клiентам. Зараз кожны рэгiстратар гутарыць з наведвальнiкам у аўтаномнай кабiне, якая падключана да мiнi-АТС i лакальнай камп’ютарнай сеткi фiлiяла. Прасторным стаў архiў, прыемна зайсцi i ў фае. Апошнiм часам служба павялiчылася амаль на два дзесяткi спецыялiстаў. I камфортныя ўмовы працы — гэта не толькi хутчэйшае дасягненне вынiку, але i добры настрой клiента.

«Перш за ўсё трэба пачуць чалавека, вызначыць, што ён спадзяецца атрымаць ад нашай службы», — так настройвае сваю каманду начальнiк фiлiяла Васiль Халадцоў. Таму сустракае наведвальнiка кансультант. У залежнасцi ад таго, за чым прыйшоў клiент, — зарэгiстраваць зямельны ўчастак, аформiць спадчыну, атрымаць даведку, зрабiць тэхпашпарт — яго накiроўваюць у патрэбны кабiнет. А то бывалi выпадкi, што адстаiць чаргу, асаблiва пажылы чалавек, у кабiнет, потым акажацца — не ў той, i трэба ўсё пачынаць спачатку. Вядома, такiя памылкi не надавалi настрою i жадання прыйсцi ў кантору яшчэ раз. Два гады таму з трохдзённага графiка прыёму грамадзян перайшлi на пяцiдзённы: у буднiя днi — да васьмi вечара, у суботу — да пяцi. Але да новых умоў работы клiенты прывыкаюць павольна. Многiм, вiдаць, зручней адпрошвацца з працы ў рабочы час. Таму ў вячэрнiя гадзiны не назiраецца наведвальнiцкага бума.

Пасля прыняцця ў 2003 годзе Закона «Аб дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, праў на яе i здзелак з ёю» пачалося фармiраванне iнфармацыйнай базы дадзеных па аб’ектах нерухомасцi. Бо раней чалавек нават прадаць дом мог без дзяржаўнага акта на зямлю, а цяпер прыбудову або хлеў узвесцi без гэтага дакумента стала немагчыма. Адразу пасля прыняцця закона меў паўнамоцтвы на выраб такiх актаў толькi мясцовы фiлiял Белгiпразема. I арганiзацыя катастрафiчна не спраўлялася з заказамi, лiк якiх iшоў на тысячы. Па рэгiёну, што ўключае ў сябе Iванава, Столiн, Лунiнец, чэргi на выраб актаў даходзiлi да паўгода. Тады пiнскi фiлiял агенцтва выйшаў з прапановай у галаўное прадпрыемства ўзяць на сябе работу па вырабу падобных актаў. Неўзабаве першым у вобласцi атрымаў адпаведную лiцэнзiю. I калег разгрузiлi, i чэргi паменшылi, i зрабiлi ўпэўнены крок да першай прыступкi на шляху да «аднаго акна».

Пра славутае «акно» тут гавораць вельмi асцярожна. Паводле слоў начальнiка i яго намеснiкаў, каб жаданае стала зместам паўсядзённай работы, павiнен прайсцi немалы адрэзак часу. Бо любое агенцтва нерухомасцi — не закрытая арганiзацыя, яна працуе з вельмi многiмi партнёрамi. Важнае пытанне — стыкоўка заканадаўчай базы агенцтва, банкаўскай, натарыята, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў. Шэраг даведак павiнны быць узгоднены з экалагiчнай, санiтарнай, пажарнай службамi. I без згоды ў дзеяннях мiнiстэрстваў, ведамстваў, службаў, без унiфiкацыi нарматыўных актаў наўрад цi можна сур’ёзна гаварыць аб вырашэннi задачы «аднаго акна». Просты выпадак можа разбурыць веру ў самыя лепшыя намеры ў патэнцыяльнага наведвальнiка агенцтва па рэгiстрацыi. Скажам, прыйшоў чалавек за элементарнай даведкай. Але для яе патрэбна пацвердзiць, што ён браў крэдыт у банку. На адпаведны запыт банк адказвае, што iнфармацыя канфiдэнцыяльная. I клiенту трэба накiроўвацца ў банк самому.

Так што зразумела, чаму зараз у пiнскiм фiлiяле РУП «Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгiстрацыi i зямельнаму кадастру» галоўную стаўку робяць на электронны абмен iнфармацыяй. Як расказала карэспандэнту «МС» намеснiк начальнiка фiлiяла Iрына Сяргеенкава, памiж iх службай i землеўпарадкавальнай такi абмен ужо наладжаны. Бо з зямлёй, як паказвае вопыт, узнiкае найбольш пытанняў, i яны самыя складаныя. Зараз гэтыя аперацыi па электроннаму запыту i атрыманню адказу займаюць прыкладна месяц. За год, паводле слоў Iрыны Людвiгаўны, камп’ютар агенцтва зэканомiў, умоўна кажучы, сем тысяч наведванняў. Менавiта столькi разоў людзям не прыйшлося iсцi ў зямельныя службы i ўладкоўваць там пытаннi — гэта зрабiлi рэгiстратары агенцтва нерухомасцi з дапамогай электронiкi.

А лiтаральна праз тыдзень-другi, паведамiла Людмiла Сяргеенкава, пачнецца электронны абмен i з натарыяльнай службай. I гэта можна лiчыць вялiкiм крокам, амаль што прарывам на шляху да «аднаго акна».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ паўтара года таму ў пiнскiм фiлiяле Брэсцкага агенцтва па дзяржаўнай рэгiстрацыi i зямельнаму кадастру рэгiстратары вялi прыём наведвальнiкаў у д
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика