21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дапамога ў пашыраным «фармаце»

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Падсобныя гаспадаркi патрабуюць больш маштабнай падтрымкi

Аляксандр Бокшыц працуе настаўнiкам матэматыкi i iнфарматыкi ў Касцюкоўскай школе, што на Любаншчыне. Ёсць у педагога i «грамадская пасада» — жыхары вёскi Дубнiкi, дзе ён жыве ў бацькоўскай хаце, некалькi гадоў таму абралi яго старастам. Улетку, падчас школьных канiкулаў, Аляксандр Iванавiч «пераквалiфiкоўваецца» ў камбайнера i ўбiрае «соткi» вяскоўцаў. Справа для яго звычайная. Як жартуе настаўнiк, «адпачываю ад адной работы i выконваю другую». Камбайн Бокшыцу тры гады таму прапанаваў узяць у арэнду старшыня Тальскага сельскага Савета. Аляксандр Iванавiч параiўся са сваiмi двума братамi, i сямейны савет вынес вердыкт: трэба пагаджацца. З таго часу i працуюць.

Справа для прыватнiка

Такi варыянт арганiзацыi дапамогi падсобным гаспадаркам вяскоўцаў даволi арыгiнальны. У Любанскiм раёне пайшлi на своеасаблiвы эксперымент, i гэты ход аказаўся ўдалым.

— Гадоў пяць таму было вырашана перадаць на баланс сельвыканкамаў каля 25 камбайнаў «Нiва», — заўважае старшыня Любанскага раённага Савета дэпутатаў Мiхаiл Бялькевiч. — Сёлета перададзена яшчэ 7 «Донаў». Збожжаўборачная тэхнiка ёсць у большасцi сельвыканкамаў, за выключэннем тых, дзе палеткi вяскоўцаў маюць невялiкую плошчу i неабходнасцi ва ўласным камбайне няма. Такiм чынам мы вырашылi галоўную задачу, звязаную са своечасовай апрацоўкай прыватных участкаў. Раней рабiць гэта было праблематычна: людзi чакалi, пакуль мясцовая гаспадарка завершыць работы i прыйдзе да iх на дапамогу. Зараз сiтуацыя кардынальна змянiлася i сельвыканкамы могуць рэальна кiраваць працэсам.

Адначасова ўзнiкла пытанне наконт таго, хто павiнен працаваць на такiх камбайнах. Праблему вырашылi нестандартна — узнiкла iдэя даверыць справу прыватнiкам. Патлумачу, што ў насельнiцтва на Любаншчыне ва ўласным карыстаннi даволi многа тэхнiкi (адных трактароў — каля 130), i суседзi заўсёды дапамагалi адзiн аднаму. Быў попыт на такiя паслугi, але задаволiць яго ў поўным памеры не заўсёды ўдавалася. Таму калi сельскiя Саветы прапанавалi браць камбайны ў арэнду, то адразу з’явiлiся жадаючыя гэтай справай заняцца.

Мясцовая ўлада каардынуе работу. Штогод напярэдаднi жнiва ўстанаўлiваюцца канкрэтныя расцэнкi на апрацоўку прысядзiбных участкаў. Сёлета ўборка збожжавых аплачвалася вяскоўцамi з разлiку 1,7 тысячы рублёў за сотку. Быў вызначаны «тарыф» i на арэнду камбайнаў — ён склаў 70 тыс. рублёў за кожны дзень работы.

Такiм чынам, удалося вырашыць шэраг надзённых праблем. Па-першае, знялi пытанне наконт своечасовасцi жнiва на прысядзiбных участках — цяпер усе неабходныя работы тут праводзяцца нават раней, чым у сельгаспрадпрыемствах. Знайшлася справа i для прыватнiка — у людзей ёсць магчымасць зарабляць на ўборцы «сотак» вяскоўцаў добрыя грошы. А сродкi, атрыманыя ад арэнды, можна выкарыстаць для развiцця тэрыторыi — напрыклад, на правядзенне таго ж добраўпарадкавання.

Давярай — але кантралюй

Тальскi сельсавет можна смела лiчыць «прыгараднай тэрыторыяй». Ад цэнтральнай вёскi да раённага цэнтра — усяго сем кiламетраў. Тут сапраўднае скрыжаванне дарог — выязныя шляхi, акрамя Любанi, выходзяць таксама ў накiрунку Салiгорска, Урэчча, нават Мiнска.

Гэтая акалiчнасць i вызначае перспектыву развiцця тутэйшых мясцiн. Сацыяльная iнфраструктура даволi разгалiнаваная: працуюць 2 школы, 2 клубы, сельскi Дом культуры, 3 бiблiятэкi, аддзяленне сувязi, комплексны прыёмны пункт, 8 крамаў, нават уласны мiнi-рынак. Карацей кажучы, для пяцi вёсак, што ўваходзяць у склад Тальскага сельсавета, насычанасць нядрэнная.

Больш чым трэцюю частку мясцовага насельнiцтва складаюць пенсiянеры. Аднак i моладзi шмат, асаблiва апошнiм часам. Адбываецца i сапраўднае адраджэнне тутэйшага сельгаспрадпрыемства. Яшчэ ў савецкi час калгас «Беларусь» хадзiў у перадавiках, быў мiльянерам. Пасля становiшча пагоршылася i былому лiдару спатрэбiлася дапамога. Два гады таму гаспадарку ўзяў у арэнду iнiцыятыўны чалавек — зараз яна стала прыватным унiтарным прадпрыемствам. Паступова павялiчылiся вытворчыя паказчыкi, узрасла i зарплата. Кажуць, што на жнiве сёлета механiзатары i па тысячы долараў зараблялi. Прадпрыемства развiвае розныя накiрункi дзейнасцi — паспяхова займаюцца вытворчасцю малака i мяса, вырошчваюць цукровыя буракi i лён.

Актыўна ўзводзiцца жыллё. У цэнтральнай вёсцы Таль раён забудовы акрэслены вулiцамi Цiхая i Мiра. Летась здалi ў эксплуатацыю 10 домiкаў, а сёлета — яшчэ столькi ж. Камфартабельнае жыллё з усiмi неабходнымi выгодамi атрымлiваюць у асноўным маладыя спецыялiсты. Новыя вулiцы вельмi прыгожыя i аформлены з густам. Налета пабудуюць яшчэ 10 домiкаў, з iх палову — у вёсцы Касцюкi.

А ў 2008 годзе Таль стане аграгарадком. Тут будзе адноўлена ўся сацыяльная iнфраструктура. Дарэчы, адпаведная сетка працуе i зараз, трэба толькi давесцi яе да ладу. Ёсць тут i вельмi адметныя ўстановы. Напрыклад, тутэйшая школа вось ужо восем гадоў мае экалагiчны ўхiл. Намеснiк дырэктара Валянцiна Арцiменя расказала, што зараз яны вырошчваюць каля 300 розных вiдаў раслiн, у тым лiку i экзатычных. Так што ў гэтай школе, акрамя ўсяго iншага, развiваецца выхаванне прыгажосцю.

На прыватных падворках людзi трымаюць каля 300 кароў, 760 свiней i 29 коней. Без дапамогi не застаюцца. Iм выдзелена паша, размяркоўваюцца сенакосы. Напрыклад, за здадзенае цяля можна атрымаць збожжа (па 6 кiлаграмаў за кiло жывой вагi) i тры рулоны сена (па 250 кг кожны).

Участкi апрацоўваюць з дапамогай камбайнаў сельвыканкама, а таксама тэхнiкi, што ёсць у прыватнiкаў. Напрыклад, такiм чынам можна без праблем пасадзiць i выкапаць бульбу, выканаць усе неабходныя работы на ўласных «сотках».

— Расцэнкi ў прыватнiкаў прымальныя, мы пiльна гэта кантралюем, — адзначае старшыня Тальскага Савета Уладзiмiр Каратчэня. — Яны дапамагаюць кожнаму, хто да iх звяртаецца. Такiм чынам на вёсцы ствараюцца належныя ўмовы для развiцця прыватнай iнiцыятывы.

Падтрымка ў дэфiцыце?

У Тальскiм сельсавеце малако ў вяскоўцаў збiрае тутэйшая гаспадарка. Штодня яе работнiкi накiроўваюцца па пяцi маршрутах. Так што здаць «белае золата» i атрымаць дадатковыя даходы можна без праблем. Дарэчы, такая форма работы на Любаншчыне прымяняецца паўсюль.

— Гаспадаркi спачатку не вельмi ахвотна гэтым займалiся, — кажа Мiхаiл Бялькевiч, — а пасля, як адчулi, што справа выгадная, дык значна актывiзавалiся. За тону малака сельгаспрадпрыемства атрымлiвае 55 тысяч рублёў. Улетку штодзённыя аб’ёмы дасягаюць 6 тон. Атрымлiваецца, што за месяц гаспадаркi маюць да 10 мiльёнаў рублёў. Гэта добрыя грошы, з’явiўся стымул працаваць. I працуюць — даходзяць да кожнай, нават самай аддаленай вёскi, да кожнага падворка. Сельвыканкамы так бы не разгарнулiся, няма ў iх такой магчымасцi.

У Любанскiм раёне змяншаецца пагалоўе жывёлы, якую трымае насельнiцтва. У першую чаргу кароў: калi восем гадоў таму на падворках вяскоўцаў налiчвалася 7 тысяч рагуль, то сёлета — 4,3 тысячы. Рэзка паменшала таксама авечак — у былыя часы тутэйшыя жыхары iх многа трымалi. А цяпер попыту няма. «Раней людзi кажухi рабiлi, а зараз лягчэй купiць, чым самому займацца», — заўважае Мiхаiл Бялькевiч.

А вось колькасць коз i птушкi павялiчваецца. Зноў-такi зразумелы працэс — iх трымаць лягчэй. Узрасло i пагалоўе коней. Як тлумачыць Мiхаiл Бялькевiч, вяскоўцы задумваюцца над тым, якiм чынам найбольш эфектыўна апрацаваць сваю зямлю. I аддаюць перавагу «конскай сiле». Яшчэ гады 3—4 таму на Любаншчыне каля 30 чалавек павялiчылi плошчы сваiх участкаў да трох гектараў. Зрабiлi гэта асэнсавана — каб забяспечваць сваю гаспадарку ўсiм неабходным. Такiм людзям заўсёды трэба дапамагаць.

— Камунальныя ўнiтарныя прадпрыемствы ў нас сябе не апраўдалi, — мяркуе Мiхаiл Бялькевiч. — Усю сельскагаспадарчую тэхнiку i iнвентар аддалi камбiнату бытавога абслугоўвання, зараз iх спецыялiсты гэтай справай займаюцца. Сельвыканкам — гэта ўладная структура. Дапамогу павiнны аказваць прафесiяналы, спецыялiзаваныя арганiзацыi, якiя менавiта гэтым займаюцца. Падтрымка прыватным падворкам павiнна быць больш значная — па набыццю палiва, тэхнiкi, паслугах. Паколькi на развiццё прысядзiбных участкаў негатыўны ўплыў аказвае не толькi складаная дэмаграфiчная сiтуацыя, а i праблемы, з якiмi сутыкаюцца вяскоўцы. Нельга пакiдаць без увагi вырашэнне гэтага надзвычай важнага пытання. Для таго, каб падворкi развiвалiся, патрэбна належная база, яна ствараецца, аднак гэтага пакуль недастаткова.

Любанскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падсобныя гаспадаркi патрабуюць больш маштабнай падтрымкi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика