21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Адно акно» — у разы хутчэй!

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

«У сельскiх Саветах працуюць нашы самыя лепшыя i адказныя памочнiкi, — адразу адзначыў галоўны паштавiк Аршаншчыны Аляксандр Кiшкурна. — Працуем з iмi эфектыўна па самых розных пытаннях». А пагутарылi мы з iм аб рабоце па абслугоўванню насельнiцтва па прынцыпу «аднаго акна». Гэтым сёння ўжо нiкога не здзiвiць. Людзi ведаюць, што «акно» абавязкова будзе, у якую б з арганiзацый i ўстаноў нi прыйшоў. А вось якасць дзеяння гэтага самага метаду — ужо зусiм iншае пытанне.

Паводле слоў Аляксандра Георгiевiча, год таму, акурат перад навагоднiмi святамi, паштавiкi Аршаншчыны зрабiлi мясцовым жыхарам «аднаваконны» падарунак. Нехта падлiчыў, што «акно» дазволiла зэканомiць час спажыўцоў мiнiмум разоў у 10! Калi я нядаўна быў у гэтым рэгiёне ў камандзiроўцы, зайшоў на тыповае паштовае аддзяленне. Адразу кiнулася ў вочы сучаснае афармленне, фiрменнае: сувязiсты Вiцебшчыны, дарэчы, стараюцца, каб усе iх «кропкi» нават у невялiкiх вёсках былi аформлены ў адзiным стылi, як гэта робяць i iх замежныя калегi. Чаргi да акенца аператара не было, i гэта сярод дня, у час «пiк». I лiтаральна за хвiлiну перада мной абслужылi чарговага наведвальнiка.

Падчас нашай размовы Аляксандр Кiшкурна ўспомнiў, як было складана выканаць усю падрыхтоўчую работу, каб «акно» запрацавала эфектыўна.

— Трэба было дамовiцца з усiмi пастаўшчыкамi паслуг, якiх больш дзесяцi, устанавiць усё неабходнае абсталяванне, запусцiць у эксплуатацыю спецыяльны праграмны прадукт. Каб бесперабойна функцыянавала наша камп’ютарная сiстэма, вельмi пастаралiся iнжынер-праграмiст Людмiла Бажко i iнжынер-электроншчык Дзмiтрый Сяроў. З боку мясцовай улады нам ва ўсiм дапамагаў «куратар» гэтага працэсу — першы намеснiк старшынi гарвыканкама Мiкалай Кавальчук. У вынiку мы сталi першымi, хто здолеў арганiзаваць прынцып «аднаго акна». Памятаю, былi часовыя праблемы з аплатай паслуг за тэлефон i радыёкропкi, але ж напачатку 2006-га яны адышлi ў гiсторыю. З фiлiялу «Белтэлекама» мы атрымалi адпаведную базу... Цяпер на пошце можна заплацiць лiтаральна за ўсё, чым людзi карыстаюцца дома i не толькi: за газ, святло, хатнi i мабiльны тэлефоны... На адзiны рахунак можна пералiчыць грошы з дапамогай пластыкавых картак. Мы ў гэтым накiрунку добра супрацоўнiчаем з «Белагра-прамбанкам», «Белiнвестбанкам», «Белгазпрамбанкам», на падыходзе — «Пріорбанк».

Падначаленыя Аляксандра Георгiевiча абслугоўваюць больш за 260 населеных пунктаў, i каля паловы з iх — далёкiя. I ў любое надвор’е каля 200 паштальёнаў спяшаюцца як мага хутчэй прынесцi людзям свежыя газеты, пiсьмы i г.д. «I, канешне, у большасцi выпадкаў у сельскiх Саветах нам заўсёды дапамагаюць па самых розных пытаннях. Напрыклад, зiмой дарогу трэба пачысцiць да паштовага аддзялення. «Зробiм!» — адкажа старшыня. Калi ж паштальёну замену трэба знайсцi, мы i прадстаўнiчыя ўлады разам шукаем кандыдатуры».

«Мы аказваем каля 45 вiдаў паслуг: у прыватнасцi, гандлем займаемся, — падкрэслiвае Аляксандр Георгiевiч — Ведаем, што ў многiх вёсках толькi паштальёны зробяць тое, чым не займаюцца работнiкi iншых арганiзацый».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«У сельскiх Саветах працуюць нашы самыя лепшыя i адказныя памочнiкi, — адразу адзначыў галоўны паштавiк Аршаншчыны Аляксандр Кiшкурна. — Працуем з iмi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика