21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Конкурс на вёсцы будзе павялiчвацца?

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

Аб ходзе кампанii па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў расказвае старшыня Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў Лiдзiя ЯРМОШЫНА

— 21 снежня Цэнтрвыбаркам падвёў вынiкi рэгiстрацыi кандыдатаў у дэпутаты. Як вы ацэньваеце гэты перыяд выбарчай кампанii?

— Нечаканасцяў не адбылося. Па сутнасцi, сiтуацыя з тым, як пройдзе першы перыяд выбарчай кампанii, была прагназуемай. Адзiнае, на што можна звярнуць увагу, гэта тое, што ў самым пачатку кампанii апазiцыйныя палiтычныя партыi рабiлi заявы аб няўдзеле ў выбарах. Аднак гэтыя заявы не пацвердзiлiся, i мы бачым, што партыйнае прадстаўнiцтва засталося прыкладна на ўзроўнi мiнулых выбараў. Менш, канешне, чым пры правядзеннi выбараў у парламент, але дастатковае для таго, каб сказаць, што ў выбаршчыкаў ёсць рэальная альтэрнатыва. Ва ўсялякай меры, па мясцовых Саветах буйнога ўзроўню.

Што датычыцца ўсяго перыяду правядзення дадзенай выбарчай кампанii, то скаргаў амаль ва ўсе выбарчыя камiсii рознага ўзроўню i ў Цэнтрвыбаркам паступiла нязначная колькасць. Выдзяляецца з пункту погляду паступлення скаргаў i колькасцi судовых спрэчак Вiцебская вобласць. Там дастаткова канфлiктна ажыццяўляецца завяршэнне рэгiстрацыi кандыдатаў у дэпутаты. У Вiцебскую абласную выбарчую камiсiю паступiла самая вялiкая колькасць скаргаў — 18. Усе астатнiя выбарчыя камiсii працуюць спакойна, часам, мабыць, iм нават сумна.

У Вiцебскай вобласцi грамадзяне скардзяцца на адмову ў рэгiстрацыi. Яны жадаюць вылучыцца i лiчаць, што iм неабгрунтавана адмаўляюць. Кропку паставiць суд. Гэта вельмi добра, бо гэта будзе трэцяя iнстанцыя. Бо хоць вертыкаль выбарчых камiсiй з’яўляецца грамадскай, пэўная абарона iнтарэсаў там iснуе. Як у любой арганiзацыi пры ўзаемаадносiнах вышэйстаячых i нiжэйстаячых.

У такой сiтуацыi Цэнтрвыбаркам iмкнецца займаць нейтральную пазiцыю. Больш за тое, мы арыентуем выбарчыя камiсii, каб яны працавалi «нефармальна» — найбольш лiберальна падыходзiлi да тых, хто вылучаецца кандыдатам, а потым становiцца iм. Бо, па-першае, гэта выбары, i тут немагчыма ўсё загнаць у вельмi вузкiя рамкi. Па-другое, людзi, якiя ўдзельнiчаюць у выбарах, не з’яўляюцца юрыстамi, i падыходзiць з вельмi жорсткiмi патрабаваннямi да iх, напэўна, не варта. Выбаршчык сам разбярэцца, за каго яму галасаваць.

— Традыцыйна конкурс у мясцовыя Саветы пярвiчнага ўзроўню — адзiн кандыдат на месца. Як вы пракаментуеце такую сiтуацыю? Цi можа яна змянiцца ў будучым?

— Такi конкурс у Саветы пярвiчнага ўзроўню бывае не заўсёды. У некаторыя сельскiя Саветы Мiнскага раёна конкурс большы, чым у Мiнску. Гэта тлумачыцца тым, што жыхары гэтых сельскiх Саветаў ужо даўно не з’яўляюцца вяскоўцамi. Яны з’яўляюцца жыхарамi нятанных дамоў, якiя пабудаваны на дадзенай тэрыторыi. У асноўным гэта людзi, якiя займаюцца бiзнэсам на тэрыторыi Мiнска. Такiя ж сiтуацыi бываюць i ў блiжэйшых да абласных цэнтраў раёнах.

Што датычыцца «сапраўдных» вяскоўцаў, то не будзем забываць пра дэмаграфiю. На вёсцы жыве шмат людзей пенсiйнага ўзросту, якiя, натуральна, не iмкнуцца iсцi ў дэпутаты.

Пры гэтым сярод тых, хто iдзе ў дэпутаты на вёсцы, у асноўным прадстаўнiкi iнтэлiгенцыi. Тыя, хто працуе ў полi, не так часта выказваюць жаданне балацiравацца. Таму на вёсцы нават ёсць праблема з тым, каб набраць неабходную колькасць кандыдатаў на тую колькасць акруг, якая iснуе. Якi ж тут конкурс у сельскай глыбiнцы?

Думаю, сiтуацыя ў будучым будзе залежаць ад тэмпаў развiцця вёскi. Развiццё аграгарадкоў, стварэнне там пэўнай iнфраструктуры i захаванне моладзi (якая будзе мець «сацыяльны дабрабыт» i таму пачне думаць не толькi пра вырашэнне паўсядзённых праблем, але i пра глабальныя рэчы, у тым лiку пра палiтыку) будзе садзейнiчаць павышэнню конкурсу. I я гляджу на сiтуацыю на вёсцы з аптымiзмам. Думаю, конкурс там будзе павялiчвацца.

— Якая сiтуацыя склалася з кандыдатамi ад ПКБ? Цi ёсць сярод iх тыя, хто ўдзельнiчае ў выбарах, нягледзячы на рэкамендацыю з’езда партыi зняць кандыдатуры?

— Зараз налiчваецца 22 зарэгiстраваныя кандыдаты, якiя з’яўляюцца членамi ПКБ. З 11 прадстаўленых партый гэта шостае месца. На мiнулых выбарах ПКБ знаходзiлася на першай цi другой пазiцыi... Мабыць, 22 кандыдаты iдуць не партыйным шляхам, а шляхам збору подпiсаў. Тым не менш членства ў партыi яны не хаваюць.

Заявы аб зняццi кандыдатур ад двух патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты з Гомельскай вобласцi паступiлi ў Цэнтрвыбаркам. Недзе ў рэгiёнах паступiлi яшчэ заявы. Гэта iх права. Мабыць, гэта гучны грукат дзвярыма зыходзячы з асабiстай нявыйгрышнай пазiцыi: ведаем, што ўсё роўна не пераможам, дык чаму б не грукнуць.

Першае месца па колькасцi членаў, зарэгiстраваных у якасцi кандыдатаў, займае КПБ. Партыя мае 239 кандыдатаў. На другiм месцы — партыя Беларускi народны фронт (69 кандыдатаў). Затым iдуць АГП (68) i Лiберальна-дэмакратычная партыя (62). Сярод кандыдатаў у дэпутаты ёсць нават 10 прадстаўнiкоў КХП БНФ, нягледзячы на тое, што лiдар партыi, спадар Пазняк, з самага пачатку заявiў пра няўдзел партыi ў выбарах. 10 чалавек нязгодны са сваiм гуру.

Прыведзеныя лiчбы — гэта тыя, хто вылучаўся i ад партый, i iншымi шляхамi. Дзве трэцi партыйцаў вылучалiся не ад партый. Справа ў тым, што ў партый iснуе вельмi мала зарэгiстраваных нiжэйстаячых структур. А без нiжэйстаячай структуры партыя не мае права вылучаць кандыдата ў дэпутаты. Напрыклад, раённы камiтэт партыi можа вылучаць кандыдатаў у любой выбарчай акрузе на тэрыторыi раённага Савета, калi ёсць нiжэйстаячыя структуры, створаныя i пастаўленыя на ўлiк да абвяшчэння выбараў. Такiх структур нiжэй райкамаў у партый вельмi мала.

Да таго ж, партыйнае вылучэнне з’яўляецца вельмi неэфектным. На момант завяршэння рэгiстрацыi, на 15 снежня, гэта нiкому не вядомы кандыдат. Хто з выбаршчыкаў можа ведаць, што недзе засядаў абкам цi райкам партыi i вылучыў кандыдата ў дэпутаты, калi кандыдат не вядомы на тэрыторыi дадзенай акругi? А вылучэнне ад працоўнага калектыву — гэта ўжо агiтацыя сярод людзей, якiя прысутнiчаюць на сходзе працоўнага калектыву. Збор подпiсаў — гэта яшчэ больш эфектная форма, гэта «раскрутка» кандыдата на першай стадыi.

— Пасольства ЗША ў Мiнску заявiла, што яно падало заяву беларускiм уладам аб дазволе на назiранне некалькiх прадстаўнiкоў пасольства падчас выбараў. Цi вядомыя вам падрабязнасцi?

— Пасольства падало заяву ў МЗС Беларусi. Але на агульнарэспублiканскiм узроўнi iснуе меркаванне аб тым, што не трэба парушаць традыцыi i запрашаць мiжнародных назiральнiкаў. I калi не будуць запрашацца мiжнародныя назiральнiкi ў краiну, то iх не будзе ўвогуле.

Я не магу вырашаць за МЗС, але я думаю, што наўрад цi гэтая просьба будзе задаволена. Бо для таго, каб акрэдытавацца, падаць такую заяву, трэба, каб цябе запрасiлi ў краiну. Павiнна быць накiравана адпаведнае запрашэнне ад МЗС урадам iншых краiн альбо мiжнародным арганiзацыям. Такi дакумент не накiроўваўся.

— Цi ёсць iншыя такiя выпадкi зваротаў да беларускiх уладаў з просьбамi аб назiраннi?

— Нам не вядома, каб iншыя пасольствы цi мiжнародныя арганiзацыi заяўлялi пра гэта.

— Якая сiтуацыя будзе складвацца з унутранымi назiральнiкамi? Наколькi актыўнымi могуць быць палiтычныя партыi, у прыватнасцi, апазiцыйныя?

— Думаю, апазiцыйныя партыi будуць актыўнымi толькi ў тых акругах, дзе прадстаўлены iх кандыдаты. Не больш.

У цэлым па краiне актыўнасць палiтычных партый назiрацца не будзе. Яна будзе заўважная, мабыць, у нейкiм канкрэтным рэгiёне, дзе будзе дастаткова шмат кандыдатаў i, галоўнае, дзе iснуюць моцныя, эфектыўныя партыйныя структуры.

— Як паведаміў БЕЛТА старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка заявiў 20 снежня аб тым, што апаненты дзеючай улады плануюць падчас выбараў у мясцовыя органы ўлады правесцi акцыi грамадзянскага непадпарадкавання, мэтай якiх з’яўляецца змена дзяржаўнага ладу...

— Я не выключаю гэтага. Вiдавочна, у КДБ ёсць пэўная iнфармацыя i прагноз, якi робiцца на аснове аналiтыкi. Але калi дадзеныя акцыi i адбудуцца, то яны будуць вельмi нешматлюднымi. Гэта будуць карлiкавыя выступленнi, дзе чакаецца шмат шуму ад некалькiх удзельнiкаў — не больш.

— Сакратар Цэнтрвыбаркама Мiкалай Лазавiк лiчыць, што апазiцыя дэмаралiзавана пасля паражэння на апошнiх прэзiдэнцкiх выбарах. Вы згодны з такой думкай?

— Я вельмi прагматычна адношуся да дзейнасцi любой структуры. Я лiчу, што любая структура эфектыўна настолькi, наколькi яна мае матэрыяльныя ўлiваннi (бо ўсе прафесiяналы на нешта жывуць, каб стаць прафесiйным рэвалюцыянерам, трэба на нешта жыць) i свежыя iдэi. Адсутнасць свежых iдэй i дастатковых сродкаў вызначае паводзiны апазiцыi.

Што датычыцца дэмаралiзацыi, то гэта не больш чым прыгожыя словы. Цi была наогул нейкая iдэя? Заплацiлi апазіцыі грошы — крыху пахадзiлi. Мабыць, нейкую выбарчую тэхналогiю «ўкiнулi» для апазiцыi, у рамках якой трэба дзейнiчаць... Тут наўрад цi можна гаварыць, што апазiцыя разбiта iдэалагiчна. Яна нiколi не была моцнай iдэалагiчна. Iдэалагiчна яе не iснуе вельмi даўно. Ёсць некалькi палiтычных структур, для якiх гэта не больш чым палiтычны бiзнэс. Ёсць у бiзнэса нейкiя матэрыяльныя сродкi — ён пачынае больш-менш «варушыцца», адсутнiчаюць сродкi — ён не «варушыцца». I нiякай iдэi, нiякiх высокiх памкненняў цi iдэалаў. Чалавецтва ўжо вельмi даўно з’яўляецца прагматычным.

— Пазабюджэтны фонд, створаны для пералiчэнняў сродкаў на правядзенне мясцовых выбараў, па-ранейшаму застаецца пустым?

— Так. Мы ў гэтым i не сумнявалiся. I калi б у яго паступiла невялiкая сума, гэта загнала б нас у тупiк. Бо iх i падзялiць немагчыма, i людзей абразiць нельга, якiя пералiчылi сродкi па заклiку сэрца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб ходзе кампанii па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў расказвае старшыня Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика