21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Варушыць мазгамi» i зарабляць больш грошай

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алена КАЗЛОВА

РАСКЛАД НА ЗАЎТРА

У Магiлёве адбылася апошняя 20-я сесiя абласнога Савета дэпутатаў 24 склiкання. Дэпутаты зацвердзiлi прагноз сацыяльна-эканамiчнага развiцця i бюджэт Магiлёўшчыны на будучы 2007 год.

Асаблiвая ўвага у наступным годзе будзе нададзена прыцягненню iнвестыцый, скарачэнню стратных прадпрыемстваў i фiнансаваму аздараўленню ўсiх астатнiх, укараненню новых тэхналогiй, стварэнню новых вытворчасцяў у сельскiх раёнах. Плануецца, што будуць ажыццяўляцца iнвестыцыйныя праекты па развiццю малых гарадоў, прычым тут сваю ролю павiнна адыграць i малое прадпрымальнiцтва. У 2007 годзе будуць выконвацца ўсе сацыяльныя стандарты. У вобласцi з’явiцца яшчэ 37 аграгарадкоў.

Бюджэт Магiлёўскай вобласцi на наступны год захавае сваю сацыяльную накiраванасць. Яго даходная частка складзе 1 трыльён 750 мiльярдаў рублёў, i 63 працэнты расходнай часткi будзе накiравана на сацыяльныя патрэбы. Аб’яўлена аб спрашчэннi сiстэмы падаткаабкладання, знiжэннi падатковай нагрузкi на рэальны сектар эканомiкi, а таксама стымуляваннi стварэння i развiцця новых вытворчасцяў. Галоўнае у бюджэце — яго рацыянальнае выкарыстанне.

Дэпутаты аблсавета актыўна абмяркоўвалi прагноз i бюджэт у камiсiях. Як паведамiў старшыня Магiлёўскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзiмiр Панцюхоў, паступiла больш за тры дзесяткi заўваг i прапаноў аб змяненнях у бюджэце i прагнозе. Дэпутаты клапацiлiся аб тым, як больш зарабiць i разумна патрацiць дзяржаўныя грошы.

Напрыклад, яны турбавалiся, што сродкаў, запланаваных на рамонт устаноў культуры ў аграгарадках, будзе недастаткова. А ва ўмовах падаражання энергарэсурсаў трэба больш сур’ёзна паставiцца да ўкаранення энергазберагаючых тэхналогiй.

Старшыня Магiлёўскага аблвыканкама Барыс Батура лiчыць, што ў цяперашняй сiтуацыi трэба «варушыць мазгамi» i больш зарабляць. Задачы перад рэгiёнам стаяць вялiкiя i працаваць давядзецца нестандартна, мяркуе Уладзiмiр Панцюхоў. У сувязi з гэтым улада мае намер заахвочваць усе стваральныя iнiцыятывы.

Адной з асноўных праблем у гэтым накiрунку з’яўляецца абмежаванасць унутраных iнвестыцыйных рэсурсаў. Таму кiраўнiкам раяць браць крэдыты, хутка асвойваць iх, запускаць новую прадукцыю i разлiчвацца з банкамi. Дарэчы, у сесii аблсавета брала ўдзел старшыня праўлення «Беларусбанка» Надзея Ермакова. З трыбуны сесii яна нагадала дэпутатам i кiраўнiкам вобласцi, што банк гатовы крэдытаваць iнвестыцыйныя праграмы развiцця рэгiёнаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёве адбылася апошняя 20-я сесiя абласнога Савета дэпутатаў 24 склiкання. Дэпутаты зацвердзiлi прагноз сацыяльна-эканамiчнага развiцця i бюджэт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика