21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Хуткасць. Надзейнасць. Даступнасць — для нас не проста словы»

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валянцiна ДОЎНАР




Што нi кажы, а ў гэтыя перадсвяточныя днi, ледзь не ўсе дарогi вядуць на пошту. Бо i насамрэч — трэба «аддаць даўгi» (заплацiць за рознага роду паслугi), трэба падпiсацца на любiмыя выданнi (сёння яшчэ не позна), купiць паштоўкi, адправiць падарункi, замовiць пiсьмовае вiншаванне ад Дзеда Мароза... Аб тым, як гэта лепш зрабiць, карэспандэнт «Звязды» гутарыць з генеральным дырэктарам Рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства «Белпошта» А.I. Чарняк.

— Прабачце, Аляксандра Iванаўна, але пачаць хачу, так бы мовiць, са скаргi. У маёй знаёмай 27 лiстапада дзень народзiнаў. Напярэдаднi, 21-га вечарам па пошце адправiла падарунак. Думала — гэта ж Гомельшчына, вёска... Пакуль ён туды дойдзе... Якое ж было здзiўленне, калi дзякаваць мая прыяцелька стала... ужо 23-га. Няёмка крыху было, бо раней вiншаваць, кажуць, нельга. Разумею: тут Новы год, Каляды — нагрузка на пошту вельмi вялiкая. I ўсё ж: за колькi дзён трэба адправiць вiншаванне, каб чалавек атрымаў яго ў нейкi аптымальны тэрмiн — гэта значыць, не рана, але i не позна?

— У межах Беларусi — клiент можа сёння ў першай палове дня адправiць свой лiст альбо вiншаванне i быць упэўненым, што назаўтра яго атрымаюць. Невялiкiя затрымкi — на дзень-два — могуць узнiкнуць, калi адрасат жыве ў сельскай мясцовасцi (там у нядзелю i панядзелак на поштах выхадны).

А так... Мне прыемна адзначыць, што за хуткасць дастаўкі карэспандэнцыі нашаму прадпрыемству аўдытарскай службай Сусветнага паштовага саюза не так даўно быў прысвоены залаты ўзровень у галiне кiравання якасцю...

Да таго ж наш адпраўшчык можа сам, дакладна замовiць дату ўручэння. Вы, напрыклад, у выпадку са сваёй прыяцелькай маглi зрабiць паметку: «Уручыць 27 лiстапада». I пошта гэта абавязкова зрабiла б.

Ёсць у нас i асобная, правераная часам паслуга — уручэнне падарункаў...

— Напрыканцы года з ёй, як правiла, блiскуча спраўляецца Дзед Мароз?

— Так. Замовiць ад яго падарунак (у камплект сёлета ўваходзiць вiншавальная паштоўка, настольная гульня «Прыгоды ў горадзе снегавiкоў», кнiжка з галаваломкамi i сапраўдныя навагоднiя маскi) можна было, пачынаючы яшчэ з 30 лiстапада, у любым аддзяленнi паштовай сувязi. Але не позна i сёння...

Што цiкава: некалi вiзiты вясёлых дзядуляў у 99 выпадках са 100 заказвалi бацькi для дзяцей. Зараз — i вельмi часта — дарослыя для дарослых. Гэта значыць, нашы паштовыя Дзяды запрашаюцца на карпаратыўныя вечарыны, на прадпрыемствы i ў офiсы фiрмаў, з поспехам вiншуюць дзелавых партнёраў, заказчыкаў...

— Да паслуг клiентаў «Экспрэс» i ЕMS-пошта, а яшчэ, так званая, тэрмiновая. Што за гэтымi назвамi?

— Першая працуе пад дэвiзам «Сёння — на — заўтра» i ўсе яе адпраўленнi (у тым лiку навагоднiя) дастаўляюцца непасрэдна адрасату, другая — мiжнародная паскораная — перасылаецца ў прыярытэтным парадку ў найкарацейшыя тэрмiны i зноў жа дастаўляецца ў рукi атрымальнiку з любой са 185 краiн свету. А вось трэцяя — у нас адносна новая, сёлетняя. I прадыктавала яе само жыццё. У iм, згадзiцеся, нярэдка здараецца так, што чалавеку трэба тэрмiнова нешта перадаць, адправiць — лекi, нейкiя дакументы, а сам ён гэта зрабiць не можа...

Зараз дастаткова патэлефанаваць. Да клiента — дадому, на прадпрыемства, у офiс — прыедзе наш работнiк, забярэ тое, што трэба перадаць i ў самы кароткi час даставiць непасрэдна атрымальнiку.

Пакуль, на першым этапе, гэта паслуга працуе, скажам так, у Мiнску i абласных цэнтрах, а таксама памiж Мiнскам i абласнымi цэнтрамi. На другiм этапе дастаўка адпраўленняў будзе здзяйсняцца i памiж абласнымi цэнтрамi.

— Аляксандра Iванаўна, многiя, вiдаць, перад святамi адпраўляюць грашовыя пераводы?

— Так. Гэта даўняя наша паслуга. Але сённяшнiя iнфармацыйныя тэхналогii яе значна ўдасканалiлi: за параўнаўча новы, электронны, перавод клiент заплацiць столькi ж, колькi некалi, за звычайны, стары, а вось атрымаць яго ў абсалютнай большасцi выпадкаў можна ў той жа дзень. Альбо назаўтра.

З 10 лiпеня гэтага года абмен мiжнароднымi электроннымi пераводамi наладжаны памiж нашым прадпрыемствам i калегамi з Украiны. Наогул жа грашовыя пераводы з любой нашай пошты можна адправiць у Расiю, Казахстан, Туркменiстан, Малдову, Арменiю, краiны Балтыi, у Польшчу, Румынiю, Чэхiю, Францыю... Было б, як кажуць, што.

— Асабліва — перад святамі факт што, традыцыя вiншаваць адзiн аднаго перад святамi, здаецца, вярнулася i ўжо назусiм, што паштоўкi зараз можна купiць на спецыяльных кiрмашах, якiя працуюць па метаду самаабслугоўвання. Гэта значыць, кожную з паштовак можна патрымаць у руках, разгледзець, падабраць на любы выпадак жыцця — для афiцыйных асоб, для дзяцей, для моладзi... Дарэчы, «па дарозе» на гэту сустрэчу, заўважыла, колькi пакупнiкоў на кiрмашы ў круглай зале паштамта! I там жа ад начальнiка цэха па прадстаўленню паслуг Таццяны Аркадзьеўны Гузянковай пачула, што паштовак сёлета прадаецца ў тры разы больш, чым летась. Цiкава, чым гэта тлумачыцца?

— Варыянтаў можа быць шмат. Па-першае, людзi, думаю, даўно зразумелi, што словы (а тым больш прызнанняў, вiншаванняў, пажаданняў), сказаныя па тэлефону i словы напiсаныя — маюць розны эфект, розную, скажам так, напаўняльную сiлу. Апошнiя — больш сапраўдныя, больш цёплыя, здольныя саграваць душу чалавека гадамi, а то i дзесяцiгоддзямi.

Да таго ж на кiрмашах (яны адкрыты па ўсё краiне, ва ўсiх гарадскiх аддзяленнях паштовай сувязi, дзе для гэтага ёсць магчымасць) сёлета вельмi вялiкi выбар.

— Гэта даўно не навiнка: у асобных паштоўках ёсць гатовыя i зрэдку нават вельмi прыгожыя, вершаваныя пажаданнi... Не было думкi стварыць нешта падобнае — сваё, адметнае?

— Была... Ды i засталася. Але, як кажуць, на заўтра.

— Аляксандра Iванаўна, пошта аказвае сёння безлiч паслуг — i сваiх, традыцыйных, профiльных, i зусiм новых для сябе, наварочаных, як кажа моладзь. Тыя ж перадсвяточныя кiрмашы, укараненне «Экспрэс...» ЕMS i тэрмiновай поштаў, мноства iншых паслуг пачынаецца са сталiцы, з буйных гарадоў. Цi не крыўдзiцца пры гэтым клiент з глыбiнкi?

— Думаю, не. Пры ўсiх эканамiчных складанасцях, наша прадпрыемства працягвае захоўваць свае пазiцыi, выконваць сацыяльныя стандарты, галоўны з якiх — нават на самы далёкi хутар пошта (тут трэба падкрэслiць — калi яна ёсць), дастаўляецца пяць разоў на тыдзень. Нашы калегi з Украiны, сёлета выйшлi на тры...

Да таго ж цяпер i ў абсалютнай большасцi сельскiх аддзяленняў можна падключыцца да сеткi МТС, Vеlсоm, БеСТ (плацяжы з любой кропкi краiны «даходзяць» прыкладна праз гадзiну), выйсцi ў Iнтэрнэт, атрымаць банкаўскiя паслугi,...

Тут, дарэчы, мы нават абганяем час: усе аддзяленнi паштовай сувязi ва ўсiх аграгарадках мы прыводзiм у адпаведны сучасны стан, забяспечваем усiм, чым багаты пошты ў горадзе, а значыць i выхадам у Iнтэрнэт. Але ж попыт на гэту паслугу далёка не такi, як можна было б разлiчваць. Не падрыхтаваны клiент. Хоць нашы спецыялiсты i гатовы яму дапамагчы, навучыць карыстацца.

Далей. У тых жа аграгарадках падключаем сiстэмы па абслугоўванню банкаўскiх пластыкавых картак. А вось самi карткi (сёлета, прынамсi) яшчэ «не дайшлi». У гарадскiх жа адзяленнях паштовай сувязi трымальнiкi Белкарт, MаstеrСаrt, а сёлета i VISА Intеrnаtiоnаl абслугоўваюцца.

Яны ж, трымальнiкi, зараз маюць магчымасць самастойна, без дапамогi аператара, праз iнфакiёскi «аддаваць даўгi» — аплачваць пэўныя паслугi, афармляць падпiску, адпраўляць электронныя пераводы, аплачваць заказы ў нашым Iнтэрнэт-магазiне... Гэта вельмi хутка, гэта вельмi зручна i вельмi шкада, што людзi ў нас дастаткова кансерватыўныя. Iм пакуль прасцей зняць з картак «жывыя грошы», потым прыйсцi да жывога аператара паштовай сувязi. А там у асобныя гадзiны i днi, на жаль, чэргi. Што нi прадпрымалi ў барацьбе з iмi, сёлета перамаглi яны... Але гэта, будзем спадзявацца, пакуль, бо для вырашэння праблемы робiцца вельмi многае — ствараюцца ўнiверсальныя рабочыя месцы аператараў, выкарыстоўваюцца найноўшыя Iнтэрнэт-тэхналогii...

— Аляксандра Iванаўна, нават самым няўзброеным вокам вiдаць вельмi многiя перамены, якiя, асаблiва ў апошнi час, адбываюцца ў галiне паштовай сувязi. Паспяваць за iмi ў 20 гадоў, у 30 значна лягчэй. «Белпошта» ж, наколькi ведаю, славiцца стабiльнасцю кадраў: як пачуваюць сябе тыя, каму, як кажуць, далёка за — за 40, за 50?

— Гэта асобная i для мяне досыць прыемная тэма. Згадзiцеся: яшчэ ўчора, здаецца, тыповым прадстаўнiком прадпрыемства быў паштальён «с толстой сумкой на ремне», аператар са славутым штэмпелем, якiм размахваў ледзь не з-за вуха. А сёння...

Так, на прадпрыемства прыходзяць новыя кадры — выпускнiкi нашага каледжа сувязi, унiверсiтэта iнфарматыкi, але ж не пасуюць i практыкi! Мо, гучнавата гэта прагучыць, але любоў да абранай прафесii, жаданне працаваць, робiць сапраўдныя цуды: незалежна ад узросту, узроўню адукацыi, людзi, нават з далёкай глыбiнкi, асвойваюць камп’ютары i новыя тэхналогii, вучацца аказваць клiентам усе сучасныя паслугi.

— Аснова гэтай вернасцi, магчыма, у добрых традыцыях, якiя заўсёды вылучалi пошту. Прынамсi, вельмi многiя прадпрыемствы ў апошнi час адмовiлiся ад спартакiяд, ад конкурсаў прафесiйнага майстэрства, дзiцячага малюнка, мастацкай самадзейнасцi. У вас — усё захавалася i нават знайшло развiццё, хоць эканамiчную мэтазгоднасць гэтага вiдавочнай не назавеш...

— Але ж яна ёсць. Банальна, але чалавек, якi, як кажуць, вядзе здаровы лад жыцця, добра адпачывае, ён i працуе, як правiла, добра. Да таго ж заняткi спортам, самадзейнасцю, конкурсы вельмi аб’ядноўваюць, падымаюць настрой, павышаюць самаацэнку. А гэта, калi ўлiчыць, што калектыў у нас на 80 працэнтаў жаночы, вельмi важна. Чалавек павiнен мець магчымасць праявiць сябе, рэалiзаваць свае таленты.

Адыходзячы год — яшчэ i ў гэтым накiрунку — быў не марным.

— Тады аб задачах i пажаданнях на новы.

— У новым мы будзем i далей мадэрнiзоўваць тэхналогii, укараняць новыя Iнтэрнэт-паслугi, развiваць сiстэмы карпаратыўнай лагiстыкi, паскоранай пошты... Будзем i ў прамым, i ў пераносным сэнсе гэтага слова iсцi насустрач нашаму клiенту, насустрач чалавеку.

Што датычыцца пажаданняў... Хочацца, каб у кожнага Новы год стаў адметным здзяйсненнем самых таемных планаў i мар, здароўем i дабрабытам, радасцю.

А яшчэ, карыстаючыся магчымасцю, я вельмi б хацела падзякаваць кожнаму з амаль 30 тысяч паштавiкоў — i асаблiва тым, у каго штодня зусiм не дываны пад нагамi — за працу, выказаць надзею, што словы «Хуткасць, Надзейнасць, Даступнасць» для беларускай пошты i надалей будуць не проста дэвiзам — стылем жыцця.

— Дзякуй!

Р.S. У рамках невялiкага перадсвяточнага iнтэрв’ю многае з работы прадпрыемства, на жаль, «упусцiлася»... Дадатковую iнфармацыю можна атрымаць у даведачнай службе (тэл. 0-54) i знайсцi на сайце www.bеlроst.bу.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што нi кажы, а ў гэтыя перадсвяточныя днi, ледзь не ўсе дарогi вядуць на пошту. Бо i насамрэч — трэба «аддаць даўгi» (заплацiць за рознага роду паслуг
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика