21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Узвышанае... i зямное

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля КАРПЕНКА

СIТУАЦЫЯ

Штомесяц у рэдакцыю прыходзяць дзесяткi пiсьмаў ад нашых чытачоў. З падзякамi, прапановамi, просьбамi, скаргамi... Асаблiва шмат апошнiх — страцiўшы надзею дабiцца справядлiвасцi на месцы, чалавек звяртаецца да газеты як да апошняй iнстанцыi. Гэта не азначае, што па кожнаму звароту праводзiцца журналiсцкае расследаванне — многiя лiсты адпраўляюцца ў адпаведныя структуры, адказныя за вырашэнне тых цi iншых праблем. Але сiтуацыя, якая будзе выкладзена нiжэй, сапраўды нас закранула...

«Пiша вам пенсiянер з в. Казяны Браслаўскага раёна Канстанцiн Iванавiч Алексяевiч.

У нашай вёсцы адбыўся абуральны выпадак, якога не было не толькi ў нашай краiне, але, вiдаць, i ў сусветнай практыцы. Кiраўнiк СВК «Новая гвардыя» Уладзiмiр Станiслававiч Ракель зняў з цэнтральных могiлак, якiя знаходзяцца ў вёсцы Казяны, зробленую з ланцуга агароджу даўжынёй 360 м i кiнуў яе ў транспарцёр на ферму буйной рагатай жывёлы для адкачвання гною...

Да пенсii 13 гадоў я працаваў старшынёй Казянскага сельскага Савета. (Два гады таму яго далучылi да Вiдзаўскага. — Н.К.) Збiраў па частках гэту агароджу. 170 метраў ланцуга прывезлi з Паўстаўскага раёна, а 190 метраў сабраў з кавалкаў, якiя знаходзiў у выглядзе металалому на звалках...».

«На могiлках, — паведамляе аўтар, — пахаваны людзi амаль усiх нацыянальнасцяў былога Савецкага Саюза: рускiя, беларусы, палякi, яўрэi, туркмены, лiтоўцы, татары, латышы i iншыя... Там ляжаць амаль усе ўдзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны былога Казянскага сельсавета, камiсар партызанскага атрада «Спартак» Уладзiмiр Iосiфавiч Мацук, бацька маёй жонкi ветэран Пётр Канстанцiнавiч Адамовiч, якi адваяваў пяць гадоў, быў паранены, дайшоў да Германii...».

Выказваючыся далёка не камплiментарнымi фразамi аб асобе старшынi СВК «Новая гвардыя» Уладзiмiра Ракеля (iх мы прыводзiць не будзем), Канстанцiн Iванавiч Алексяевiч называе яго ўчынак «актам вандалiзму», сцвярджаючы, што ў «гной кiнулi не ланцуг, а памяць аб людзях, якiя знайшлi на гэтых могiлках вечны спакой».

У канцы свайго звароту аўтар папрасiў не адсылаць яго пiсьмо на разгляд раённых кiраўнiкоў, бо «яны проста адпiшуцца».

Што ж, паважаючы просьбу нашага чытача i прымаючы да ўвагi неардынарнасць i неадназначнасць сiтуацыi, мы вырашылi разабрацца ў ёй самi.

Але перш чым рабiць высновы, дадзiм слова некаторым удзельнiкам i сведкам дадзенага канфлiкту.

* * *

Уладзiмiр РАКЕЛЬ, старшыня СВК «Новая гвардыя», майму пытанню не вельмi здзiвiўся, толькi пацiкавiўся: «Што, ужо i да вас Алексяевiч дабраў-ся?..» Патлумачыў, што калiсьцi, гадоў дзесяць таму, могiлкi ў Казянах сапраўды абгарадзiлi з боку дарогi ланцугом, прасунутым праз цэментныя слупкi.

— Потым гэты ланцуг месцамi парваўся, ляжаў кавалкамi на зямлi... Не агароджа, а сорам... Ну а пасля таго, як дарогу побач з могiлкамi заасфальтавалi i яна ў вынiку паднялася, агароджа i ўвогуле стала нябачная. Мы вырашылi выкарыстаць яе для сваiх патрэб, паабяцаўшы вясной паставiць нармальную металiчную агароджу за кошт гаспадаркi, — пры ўмове ўдзелу ў яе ўстаноўцы сваякоў пахаваных. Мой намеснiк i галоўны заатэхнiк гаспадаркi звярталiся да старасты вёскi Казяны Iрыны Мiхайлаўны Маяцкай, якая працуе яшчэ i ў царкоўным камiтэце гэтай вёскi — яна не была супраць, каб мы ўзялi ланцугi.

У курсе справы была i старшыня Відзаўскага сельскага Савета Галiна Францаўна Малахоўская — не аднойчы на пасяджэннях сельвыканкама ўзнiмалася пытанне аб неабходнасцi добраўпарадкавання могiлак у Казянах, аб тым, што iх трэба капiтальна чысцiць i замяняць агароджу. Запланавалi зрабiць гэта на наступны год. А тут на ферме тэрмiнова спатрэбiўся транспарцёрны ланцуг... Успомнiлi пра агароджу... Па-вашаму, лепш было б выкiнуць яго на сметнiк?

Акрамя таго, зусiм нядаўна, калi мяне вылучылi кандыдатам у дэпутаты райсавета, я сустракаўся з людзьмi, вяскоўцамi. На сход у Казянах прыйшло чалавек 60—70... Я ў iх папрасiў: калi нехта супраць таго, што мы знялi старую агароджу на могiлках, скажыце цяпер — i заўтра ж мы вернем яе назад, хай ляжыць там яшчэ дзесяць гадоў, калi яна вам так падабаецца. Нiхто, нi адзiн чалавек не выказаўся супраць...

Канстанцiн Iванавiч пiша аб зневажаннi памяцi, але... за столькi гадоў, што ён быў старшынёй Казянскага сельскага Савета, так i не здолеў навесцi на могiлках парадак. А я яго навяду — з дапамогай вяскоўцаў, канешне. Прыязджайце сюды вясной, у маi — самi ўпэўнiцеся. Калi б я людзей падманваў, не прарабiў бы 28 гадоў старшынёй калгаса.

Наталля БУДНIК, дырэктар Казянскай школы, жыве ў гэтых мясцiнах 18 гадоў. Гаворыць, што могiлкi сапраўды былi адгароджаны з боку дарогi металiчным ланцугом, але...

— Слупкi дзе павалiлiся, дзе нахiлiлiся... Увогуле, выгляд агароджа мела непрывабны. I хоць добраўпарадкаванне могiлак не ўваходзiць у абавязак кiраўнiка гаспадаркi, калi Уладзiмiр Станiслававiч паабяцаў — справа будзе зроблена. Колькi разоў мы да яго ад школы звярталiся... Калi скажа «дапамагу» — значыць, абавязкова дапаможа.

Старую агароджу на могiлках знялi, але казаць пра гэта як пра акт вандалiзму — прабачце. Ды i калi б людзi сапраўды абуралiся, яны не хавалi б гэтага. Ну, прынялi старую агароджу — цi варта ўвогуле ўзнiмаць гэту сiтуацыю на такi ўзровень?

На пытанне аб тым, хто павiнен сачыць за парадкам на могiлках, старшыня Вiдзаўскага сельскага Савета дэпутатаў Галiна МАЛАХОЎСКАЯ адказала, што на падуладнай ёй тэрыторыi знаходзiцца 47 могiлак, i падтрымлiваць парадак на ўсiх адразу сельвыканкам проста не ў стане. Таму да справы падключаюцца i насельнiцтва, i святары некалькiх канфесiй, i прадпрыемствы. Не апошнюю ролю ў гэтым адыгрываюць старэйшыны вёсак — менавiта яны арганiзоўваюць мясцовае насельнiцтва на добраўпарадкаванне...

— Напэўна, таму, калi ў гаспадаркi ўзнiкла тэрмiновая неабходнасць — спатрэбiўся ланцуг — звярнулiся менавiта да старэйшыны Казянаў Iрыны Мiхайлаўны Маяцкай. Не думаю, што ў гэтым выпадку быў патрэбны нейкi спецыяльны дазвол старшынi сельскага Савета — пытанне з добраўпарадкаваннем могiлак даўно вырашана, а агароджу трэба было на добры толк яшчэ ў мiнулым годзе знесцi, ды ўсё рукi не даходзiлi... У нас, на жаль, няма жыллёва-камунальнай структуры, якая займалася б добраўпарадкаваннем. Сама бяру людзей з косамi, едзем i робiм усё, што трэба. Але ж гэта далёка не адзiны мой абавязак!.. Дарэчы, на тэрыторыi сельсавета шмат могiлак (у асноўным каталiцкiх), якiя зусiм не маюць агароджы. Тым не менш яны акуратныя i дагледжаныя. Справа не ў агароджы, а ў нашым стаўленнi, выхаваннi... Дарэчы, могiлкi ў Казянах сёння знаходзяцца ў тым стане, у якiм дасталiся мне «ў спадчыну» ад Канстанцiна Алексяевiча, калi Казянскi сельскi Савет далучылi да Вiдзаўскага. I мы сваiмi сiламi падтрымлiваем там хоць бы адносны парадак. Цяпер з-за гэтых ланцугоў нас робяць «вандаламi»... Крыўдна. Тым больш што ўсе ведаюць: на наступны год запланавана зрабiць цывiлiзаваную агароджу.

А вось Iрына Мiхайлаўна МАЯЦКАЯ, старэйшына вёскi Казяны i намеснiк старшынi царкоўнага камiтэта мясцовай царквы Святога Духа, сцвярджае, што не брала на сябе такую адказнасць — даваць дазвол на знос агароджы.

— Да мяне сапраўды падыходзiлi прадстаўнiкi СВК «Новая гвардыя», але ўжо пасля таго, як агароджа была знята. Сказалi мне, што ўзялi ланцуг. Ну, узялi, кажу, дык узялi — хто я такая, каб пярэчыць цi дазвол даваць? Цяпер атрымлiваецца, быццам я дазволiла... А мяне ўсяго толькi перад фактам паставiлi. Могiлкi — гэта тэрыторыя сельсавета, значыць, сельскi Савет i павiнен за iх адказваць.

Шчыра кажучы, агароджа тая была нiкчэмная, паваленая i добрага слова не вартая. Але... Заўсёды лiчылася, што нельга з могiлак нiчога забiраць, карыстацца гэтым. Людзi гавораць, што ланцуг здымалi маладыя работнiкi, таму што старыя не пайшлi — пабаялiся... А ўвогуле я не хачу ўмешвацца нi ў якiя канфлiкты. Хай разбiраюцца тыя, хто гэту кашу заварыў.

Старшыня Браслаўскага раённага Савета Раман ЖУРНЯ таксама выказаў сваю пазiцыю наконт сiтуацыi ў Казянах:

— Кiраўнiк СВК Уладзiмiр Ракель — чалавек адкрыты, канкрэтны, нi за чыю спiну нiколi не хаваўся i «падпольных» спраў не рабiў... Магчыма, у дадзеным выпадку крыху паспяшаўся. З iншага боку, вясной, падчас пасяўной, кожны дзень будзе на ўлiку. Хоць бы справiлiся новую агароджу паставiць. Але паставяць — можна быць упэўненым. Ракель — чалавек справы. На жаль, заўсёды знаходзяцца людзi, якiя ходзяць i выглядаюць, што ты не так зрабiў, дзе «пракалоўся». Хутка нармальным кiраўнiкам будзе цяжка жыць...

* * *

Не хачу падацца нясцiплай, але — калi ўжо выпала мне ў гэтай сiтуацыi роля «трацейскага суддзi» — скажу, што не першы год працую ў журналiстыцы i не першы дзень жыву. Даўным-даўно прыйшла да высновы, што абсалютнай iсцiны (як i ўвогуле чаго-небудзь абсалютнага) не iснуе. На тысячу чалавек, якiя сцвярджаюць, што гэта — чорнае, заўсёды знойдзецца адзiн, якi скажа: не, белае! I... таксама будзе мець рацыю, таму што так ён бачыць свет, такiя ў яго прынцыпы i такая мараль. Не дрэнная, не добрая — проста свая.

З гэтага вынiкае, што ў адносiнах да той цi iншай з’явы заўсёды iснуе як мiнiмум дзве праўды. Як мiнiмум, бо на самай справе iх акажацца значна больш, а iсцiну прыйдзецца шукаць недзе пасярэдзiне.

... Падчас Вялiкай Айчыннай вайны людзi не асуджалi тых, хто здымаў боты з забiтых, каб аддаць жывым. Гэта не лiчылася амаральным.

Дык тое вайна — скажаце вы.

Але наша, далёкая ад iдэ- альнай, рэчаiснасць таксама часам нагадвае бiтву: за ўраджаi, надоi, якасць, колькасць i г.д. Гавару пра гэта без усякай iронii. Проста вельмi вялiкiя патрабаваннi прад’яўляюцца сёння да кожнага кiраўнiка, у прыватнасцi, да кiраўнiка сельгаспрадпрыемства. А далёка не ўсiм дастаюцца «ў спадчыну» калгасы-мiльянеры. Таму i эканомяць, на чым могуць; таму i iдзе ў справу нават «утыль», бо капейка рубель беражэ...

Сапраўды, у тым, што старшыня СВК здымае з могiлак старую агароджу, каб выкарыстаць яе ў аўральнай сiтуацыi, ёсць нешта не тое, нейкi перакос... Але вандалiзм?... Напэўна, не. Вандалы дзейнiчаюць бессэнсоўна i бязлiтасна. А ў дадзеным выпадку людзi праследавалi, здаецца, прыстойную мэту...

Нашы продкi лiчылi, што нельга нiчога выносiць з могiлак з карыснай мэтай. Але, на жаль, мы яшчэ не прыйшлi да такога ўзроўню развiцця, калi можна дазволiць сабе не выкарыстоўваць на дровы спiлаваныя на могiлках дрэвы — гэта не практычна. I не настолькi шыкоўна жывём, каб выкiдваць ланцугi, знятыя з агароджы на могiлках... Гэта рэальнасць, i ад яе нiкуды не дзенешся. Матэрыя — пярвiчная... Мы не настолькi сёння багатыя, каб па-сапраўднаму задумвацца аб душы, бо ўвесь час мыслiм аб хлебе надзённым i заўтрашнiм днi: як жыць, што есцi, пiць, чым разлiчвацца за вучобу, як выплачваць крэдыты, даўгi па зарплаце i г.д. I наша «пераступанне» цераз маральную норму часам дыктуецца... звычайнай безвыходнасцю.

Хоць, я думаю, у душы кожнаму з нас хацелася б i жыць, i думаць, i паводзiць сябе больш прыстойна...


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штомесяц у рэдакцыю прыходзяць дзесяткi пiсьмаў ад нашых чытачоў. З падзякамi, прапановамi, просьбамi, скаргамi... Асаблiва шмат апошнiх — страцiўшы н
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика