21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Заслужыць любоў i павагу свайго народа...»

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ПАДАЛЯК

Як ужо паведамляла «Звязда», 22—23 снежня ў Мiнску адбыўся з’езд Саюза пiсьменнiкаў Беларусi (СПБ).

Пiсьменнiцкая арганiзацыя падвяла вынiкi года, што прайшоў з часу правядзення Устаноўчага сходу, удакладнiла i намецiла асноўныя задачы i шляхi iх рэалiзацыi.

Па iнiцыятыве СПБ, падтрыманай кiраўнiцтвам краiны, 2007 год абвешчаны Лiтаратурным годам Янкi Купалы i Якуба Коласа.

«Пiсьменнiкi з гонарам гавораць пра сябе як пра iнжынераў чалавечых душ, а некаторыя з нас — давайце шчыра адзначым — памыляючыся, спрабуюць прысвоiць сабе права судзiць усiх, чыё меркаванне не супадае з iх уласным... Такая спроба манапалiзаваць усе духоўныя каштоўнасцi i ўвесь духоўны свет з боку дзеячаў лiтаратуры i мастацтва не толькi не мае пад сабой грунту, але прама штурхае пiсьменнiка да жадання навязаць сваю думку грамадству, — зазначыў старшыня СПБ Мiкалай Чаргiнец. — Аб гэтым i разважаў у адным са сваiх артыкулаў на старонках «Советской Белоруссии» акадэмiк Анатоль Рубiнаў. Ён пiша, што не можа быць справядлiвым пiсьменнiк, якi замыкаецца ў сваёй шкарлупiне, якi не цiкавiцца, як у краiне вырашаюцца найважнейшыя пытаннi жыццезабеспячэння чалавека i грамадства. I асаблiва небяспечны той, якi не жадае бачыць нiякiх станоўчых зрухаў, нiчога станоўчага ў краiне. Ён толькi крытыкуе з манiякальнай настойлiвасцю ўсё i ўся...»

Мiкалай Чаргiнец прызнаў, што Саюзу пiсьменнiкаў варта было б больш актыўна i iнiцыятыўна дзейнiчаць, каб больш пiсьменнiкаў было сярод дэпутатаў мясцовых органаў улады: «Нам важна, каб пiсьменнiкi былi ў радах дэпутатаў усiх узроўняў... Гэта неабходна, каб пiсалiся добрыя творы, i пiсьменнiкi сваiм талентам дапамагалi людзям, якiя ўпарта змагаюцца за эканамiчную магутнасць нашай Радзiмы, яе бяспеку i незалежнасць».

На з’ездзе ўзнiмалася шмат актуальных для творцаў пытанняў, у тым лiку наступнае: каб Саюз пiсьменнiкаў Беларусi стаў сузаснавальнiкам штотыднёвiка «Лiтаратура i мастацтва» i лiтаратурных часопiсаў «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Всемирная литература». Размова iшла i аб своечасовай выплаце ганарараў, аб напаўняльнасцi бiблiятэк сучаснай беларускай лiтаратурай, аб асартыменце кнiжнага тавару ў рэгiёнах, аб неабходнасцi больш увагi ўдзяляць мастацкай лiтаратуры для дзяцей i юнацтва, клапацiцца аб прапагандзе айчыннай лiтаратуры.

Пiсьменнiк Георгiй Марчук звярнуўся да калег: «Кожны з вас валодае патэнцыялам лаўрэата Нобелеўскай прэмii. I толькi працаздольнасць, выпадак, творчасць даюць мажлiвасць кожнаму спадзявацца, што ён атрымае гэту прэмiю. А перад тым як атрымаць гэту прэмiю, давайце ўсе разам заслужым любоў i павагу свайго народа, дзеля якога мы працуем».

Сярод iншых дэлегаты ўзнiмалi i пытанне аб магчымасцi дадатковай жыллёвай плошчы для членаў СПБ. У савецкi час прадугледжвалася 20 кв. м дадатковай плошчы для пiсьменнiкаў, а зараз тую плошчу, якую пiсьменнiк займае пад рабочы кабiнет (iншага працоўнага месца ў яго няма), прапанавалi лiчыць службовай i не браць за яе плату (тыя ж 20 кв. м). Была i прапанова адносна пэўнай дабаўкi да пенсii для членаў СПБ. «Па вынiках нашага з’езда абагульнiм усе матэрыялы i прапановы i будзем прасiць А.Р. Лукашэнку прыняць групу найбольш вядомых пiсьменнiкаў, у тым лiку i кiраўнiкоў абласных арганiзацый, каб расказаць аб нашых iдэях, планах i ўнесцi шэраг прапаноў, накiраваных на тое, каб пiсьменнiку жылося лягчэй», — сказаў Мiкалай Чаргiнец.

Спецыфiку асвятлення пытанняў айчыннай лiтаратуры ў СМI прааналiзаваў у сваiм выступленнi крытык i публiцыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii краiны Алесь Марцiновiч. Ён станоўча ацанiў рэдакцыйную палiтыку вядучых газет краiны «Советская Белоруссия» i «Звязда», парэкамендаваў iншым выданням больш увагi ўдзяляць прапагандзе беларускай кнiгi, змяшчаць больш рэцэнзiй i водгукаў на новыя творы. Разам з тым А. Марцiновiч падкрэслiў, што пiсьменнiкам варта больш клапацiцца аб творчым узроўнi свайго лiтаратурнага прадукту. Гаворачы пра вялiкую арганiзацыйную работу старшынi СПБ на працягу года, прайшоўшага пасля Устаноўчага сходу пiсьменнiцкай арганiзацыi, ён звярнуўся да калег: «Давайце пiсаць гэткiя ж таленавiтыя рэчы, якiя пiша Мiкалай Iванавiч Чаргiнец».

Дэлегаты з’езда падкрэслiвалi: кожны пiсьменнiк павiнен быць скiраваны на стваральную дзейнасць у iмя народа; творца павiнен ведаць i адчуваць жыццё i патрэбнасцi людзей розных прафесiй i ўзростаў, бо менавiта гэта дазваляе бачыць рэальны зрэз жыцця...

Дырэктар Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Лiтаратура i Мастацтва» Алесь Карлюкевiч:

— З’езд Саюза пiсьменнiкаў Беларусi, спадзяюся, стане кропкай адлiку ў асвятленнi галоўнага клопату: як зрабiць так, каб родная лiтаратура, беларуская кнiга шырэй прысутнiчалi ў жыццi грамадства? Вялiкiя спадзяваннi ў гэтым — на дзеяздольнае, актыўнае кiраўнiцтва СПБ на чале з Мiкалаем Чаргiнцом.

Ларыса Баранава-Гончанка, статс-сакратар Саюза пiсьменнiкаў Расii: «У Беларусi не трэба даказваць, што культура з’яўляецца самай мудрай палiтыкай. Гэта сведчыць аб культуры ўлады...». Яна адзначыла, што расiйскай iнтэлiгенцыi даводзiцца «да пакутлiвых слёз чырванець, назiраючы, як расiйская ўлада таргуецца з роднай сястрой наконт газу... Так разважае руская iнтэлiгенцыя i тая частка рускага народа, якая сёння яшчэ здольная мыслiць».

Мiкалай Чаргiнец у вынiковым слове адзначыў: «Мы ставiм задачу iмiдж, прэстыж кожнага члена нашага саюза ўзняць як мага на большую вышыню. Камусьцi трэба дапамагаць, кагосьцi трэба абараняць, а некага трэба прадстаўляць да заахвочванняў, таму што сваёй працай ён гэта заслужыў. Надзвычай важна, каб плённа запрацавалi ўсе нашы структуры... «Кiраўнiк СПБ заклiкаў пiсьменнiкаў працаваць больш якасна — каб творы былi запатрабаваны чытачом.

З’езд Саюза пiсьменнiкаў Беларусi прыняў Рэзалюцыю, у якой падкрэслiваецца, што лiтаратары i надалей будуць канструктыўна працаваць з уладамi, прапагандаваць беларускую кнiгу...

Пасля заканчэння з’езда СПБ я папрасiла падзялiцца ўражаннямi Мiкалая Пецева, старшыню Саюза балгарскiх пiсьменнiкаў, старшыню агенцтва «Сафiя-прэс».

— Я ў захапленнi ад з’езда пiсьменнiкаў Беларусi. Даўно не бачыў з’езд, на якiм людзi такiя адзiныя i згуртаваныя — людзi, якiя так клапоцяцца пра лёс свайго народа. I выступленнi на з’ездзе — гэта былi не чыноўнiцкiя, а таленавiтыя пiсьменнiцкiя выступленнi, якiя я з цiкавасцю слухаў. Буду расказваць сваiм калегам, як цудоўна прайшоў з’езд пiсьменнiкаў Беларусi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як ужо паведамляла «Звязда», 22—23 снежня ў Мiнску адбыўся з’езд Саюза пiсьменнiкаў Беларусi (СПБ)
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика