21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб разумець беларусаў, трэба ведаць iх мову,

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

лiчыць кiраўнiк аддзялення Пасольства Швецыi ў Мiнску Стэфан Эрыксан

Запалiлiся свечкi, i словы песнi на iншай мове сталi славiць Святую Люсiю. Яе, нябесную апякунку Швецыi, узгадвалi на мiнулым тыднi ў Беларусi — шведы, якiя тут працуюць, i беларусы, якiя вядуць агульныя справы са шведамi ў бiзнэсе i культуры. Песенька аказалася зразумелая ўсiм —— яе сэнс данеслi словы спадара Эрыксана... па-беларуску. Зрэшты, у гэты вечар ён гаварыў i спяваў на нашай мове, можа, больш, чым на сваёй роднай. Што ёсць, тое ёсць: шведскi дыпламат на ўласным прыкладзе дэманструе, як адзiн народ можа зразумець другi. I нават не ў блiзкiх межах i суседстве справа, а ў вялiкiм жаданнi як мага лепш расказаць адной еўрапейскай краiне пра другую. Дзякуючы гэтаму жыхары Беларусi сёлета вiталi адзiн з лепшых фiльмаў кiнафестывалю «Лiстапад» — карцiну «Як на нябёсах» Кая Полака. А разам з ёй спадара Стэфана Эрыксана якi, прадстаўляючы яе, здолеў пакарыць гледачоў сваёй беларускай мовай.

— Калi вы прадстаўлялi фiльм Кая Полака, то казалi, што яго павiнны зразумець у Беларусi. Цi ёсць нешта агульнае ў светаадчуваннi шведаў i беларусаў?

— Гэты фiльм меў поспех у шмат якiх краiнах, i я спадзяваўся, што так будзе i тут. Для мяне гэты фiльм у першую чаргу пра маленькага чалавека, хоць галоўны герой — вядомы дырыжор. Але найбольш цiкавыя ў iм вобразы маленькiх людзей, якiя жывуць не ў сталiцы. Сталiца, што ў Беларусi, што ў Швецыi, —— асаблiвы свет, дзе жыццё iдзе ў сваiм рытме. Але i ў вёсках цi мястэчках людзi жывуць, мараць, кахаюць. Беларусь таксама краiна вёсак i мястэчак. Таму тое, што адбываецца ў фiльме, закранула людзей.

— Аўтару вы паведамiлi пра яго поспех?

— Адразу пасля прыемнай навiны паведамiў, ён быў вельмi ўражаны. Ён атрымлiваў раней узнагароды, але такога трыумфу не чакаў. Цiкава, што фiльм спадабаўся i «наверсе», i «ўнiзе», i сярод прэсы. Кай Полак адказаў у электронным пiсьме: «Я магу толькi цiха дыхаць i прымаць усю любоў».

— На «Лiстападзе» вы ўсiх здзiвiлi выдатнай беларускай мовай. Як вам удалося яе вывучыць, хто вам дапамагаў i колькi часу на гэта пайшло?

— Сапраўды, тады выпала магчымасць практыкаваць беларускую мову перад паважанай публiкай. Я не так добра валодаю ёю, але мне ўдалося перадаць тое, што я хацеў. Я не чакаў такой рэакцыi ад прысутных. Але потым столькi добрых слоў чуў ад людзей за тое, што гаварыў па-беларуску.

Я прыехаў сюды ў вераснi мiнулага года. Дагэтуль працаваў у Санкт-Пецярбургу намеснiкам нашага генеральнага консула. Калi я прыязджаю ў новую краiну, то стаўлю перад сабой мэту вывучыць яе мову. Я ўжо валодаў рускай мовай, гэта мне дапамагло вывучыць другую славянскую мову. Яшчэ ў Санкт-Пецярбургу я знайшоў выкладчыцу, беларуску, якая мне дала першыя ўрокi вашай мовы. Гэта, канешне, было не так сур’ёзна, таму што асяроддзе заставалася рускамоўнае, але можна назваць тыя ўрокi ўводзiнамi ў беларускую мову. Калi я прыехаў сюды, то стаў вывучаць мову з выдатнай выкладчыцай лiнгвiстычнага ўнiверсiтэта два разы на тыдзень. Яе завуць Алеся Лiтвiноўская. З таго часу яна мне дапамагае з беларускай мовай.

У першыя ж тыднi працы ў Беларусi мяне запрасiлi на лiтаратурнае мерапрыемства з паэтам Рыгорам Барадулiным. Мы паехалi на яго радзiму ва Ушачы. Я патрапiў у беларускамоўнае асяроддзе, i гэта дало новы штуршок да вывучэння мовы. Канешне, быў патрэбны час, каб авалодаць мовай так, што стала магчыма на ёй размаўляць. Праз паўгода я ўжо гаварыў, але гаварыў дрэнна i з памылкамi. Калi трэба было сказаць прадмову, то я карыстаўся спецыяльна падрыхтаванымi паперкамi. Але прыблiзна праз год стаў адчуваць сябе больш-менш вольна ў мове. Я адчуваю, што рухаюся ўперад i знайшоў шмат людзей, з якiмi размаўляю толькi па-беларуску.

— Напэўна, як дыпламат вы маглi ў сваёй працы абмежавацца веданнем рускай мовы?

— Для мяне не як дыпламата, а як чалавека, якi цiкавiцца культурай i гiсторыяй Беларусi, больш важна ведаць беларускую мову. Каб зразумець Беларусь i беларусаў, трэба ведаць iх нацыянальную мову.

— Якiм было ваша знаёмства з Беларуссю? Цi змянiлiся веды пра нашу краiну пасля таго, як вы сталi тут жыць?

— Першы раз я прыязджаў сюды ў 1984-м, яшчэ ў савецкiя часы. Я быў стажорам у Маскве, вывучаў там ва ўнiверсiтэце рускую мову. У той час замежным студэнтам дазвалялi выезды на адзiн дзень, я сеў у цягнiк, прыехаў у Мiнск. Бываў у Беларусi i калi працаваў у Шведскiм пасольстве ў Маскве на пачатку 90-х гадоў. Прыязджаў напрыканцы 90-х, калi працаваў у Стакгольме ў нашым мiнiстэрстве i адказваў за беларускi накiрунак.

Я цiкавiўся тым, што адбываецца ў вашай краiне. Але, канешне, каб зразумець краiну, трэба жыць у ёй. Напрыклад, калi ехаў сюды, то ведаў, што ў Беларусi дзве дзяржаўныя мовы i руская актыўна выкарыстоўваецца. Але я адразу знайшоў беларускамоўнае асяроддзе ў Мiнску. Сустрэў шмат людзей, якiя гавораць па-беларуску. Людзi самi прыемна здзiвiлi — мне давялося па сваёй працы пазнаёмiцца з цiкавымi, неардынарнымi асобамi. Тое, што я цiкаўлюся беларускай мовай, дало шмат.

— А як вашы родныя ў Швецыi ставяцца да такога паглыбленага спасцiжэння Беларусi?

— Мае бацькi са Швецыi прыязджалi сюды ў госцi восенню. Яны рады, што я маю магчымасць працаваць тут на такой пасадзе. Я паказаў iм Мiнск — мы шпацыравалi па Верхнiм горадзе, па Траецкiм прадмесцi. Сястра таксама была ў гасцях, i ёй спадабалася. Мая сям’я жыве тут i разумее мае памкненнi.

— Дзе вы любiце бываць тут у вольны час?

— У мяне не шмат вольнага часу, але я iмкнуся патрапiць на нейкiя культурныя мерапрыемствы. Наша аддзяленне пасольства ў Беларусi маленькае, я адзiны шведскi дыпламат, якi тут працуе. Працы хапае. Таму я вырашыў, што больш за ўсё хачу пазнаёмiцца менавiта з iмёнамi беларускай культуры. Так здарылася, што я стаў у тэатр хадзiць. Я бываю ў тэатры iмя Янкi Купалы, паглядзеў з вялiкiм задавальненнем некалькi спектакляў. Люблю беларускую музыку, знайшоў шмат цiкавых сучасных гуртоў (i фолк, i рок) i асобных выканаўцаў. На жаль, ваша выяўленчае мастацтва я не так добра ведаю, як хацелася б. Але цiкаўлюся лiтаратурай, вось толькi не хапае часу, каб прачытаць усе кнiгi, якiя мне дораць.

— Цi з’явiўся любiмы беларускi пiсьменнiк?

— Так, але мне не хацелася б называць яго iмя, каб не пакрыўдзiць iншых.

— Напэўна, больш падабаецца паэзiя?

— Усё-такi я больш цiкаўлюся беларускай прозай, асаблiва гiстарычнай.

— Нашы народы ведалi адзiн пра другога з гiстарычных часоў. У ХVI стагоддзi нават у iх быў адзiн кароль — Сiгiзмунд (Жыгiмонт) Ваза, якi адначасова кiраваў дзвюма еўрапейскiмi краiнамi — Швецыяй i Вялiкiм Княствам Лiтоўскiм. Якiя яшчэ гiстарычныя асобы паядналi нашы краiны?

— Нашы кантакты пачалiся яшчэ з часоў вiкiнгаў. Ёсць тэорыя, што славуты Рагвалод паходзiў са Скандынавii, i хутчэй за ўсё са Швецыi. Праўда, у наш час гэта немагчыма пацвердзiць. Але хутчэй за ўсё ёсць сувязь, таму што шведскiя вiкiнгi накiравалiся на Усход, патрапiлi такiм чынам нават у Расiю, Дзвiна прывяла iх i сюды.

I потым былi цiкавыя моманты, якiя паўплывалi на гiсторыю двух народаў. Пасля караля Сiгiзмунда былi iншыя прадстаўнiкi дынастыi Вазы, якiя мелi ўплыў на сiтуацыю ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм. Нават да апошняга Аўгуста Панятоўскага, калi я не памыляюся. Яны ўжо не былi каралямi Швецыi, але шведская кроў у iх жылах была.

Ёсць яшчэ цiкавы момант у агульнай нашай гiсторыi — так званая Кейданская унiя 1655 года, яе iнiцыятарамi былi Януш i Багуслаў Радзiвiлы, якiя разглядалi Швецыю як саюзнiцу Вялiкага Княства Лiтоўскага. Унiя праiснавала нядоўга. Але пазней гэтага ж накiрунку прытрымлiвалiся прадстаўнiкi беларускай дынастыi Сапегаў. У тыя часы дзве буйныя еўрапейскiя дзяржавы мелi ўзаемны ўплыў на палiтыку адна адной, пакуль не здарылiся iншыя падзеi.

Дарэчы, не толькi на палiтыку. Дакладна вядома, што 400 гадоў таму прыдумаў першыя ў Еўропе банкноты i заснаваў Дзяржаўны банк Швецыi (першы ў свеце цэнтральны банк) чалавек з беларускiмi каранямi — Ганс Вiтмахер. Яго мацi была беларуская шляхцянка Ганна Бельская, ён сам валодаў старабеларускай мовай, быў ганаровым падатковым iнспектарам у ВКЛ. Ён прапанаваў каралю Швецыi праект па арганiзацыi банка i за паспяховае яго ажыццяўленне атрымаў паводле шведскай традыцыi шляхецкае званне i новае iмя. Ён вядомы шведам як Ёрван Пальмструх.

Гэты факт знайшоў беларускi гiсторык Андрэй Катлярчук, якi працуе выкладчыкам у Стакгольмскiм унiверсiтэце, даследуе сёння агульную гiсторыю нашых краiн, i ён — аўтар цiкавай кнiгi «Шведы ў гiсторыi i культуры беларусаў».

— Цi ёсць у Швецыi беларуская дыяспара?

— Ёсць беларуская дыяспара, але не надта буйная — некалькi тысяч чалавек. Частку яе складаюць нашчадкi людзей, якiя шукалi прытулку пасля рэвалюцыi. Але большая частка тых, што прыехалi пазней. Сярод iх ёсць вельмi цiкавыя асобы, як той жа гiсторык Андрэй Катлярчук. Неардынарны чалавек Дзмiтрый Плакс, якi даволi актыўна прасоўвае свае мастацкiя праекты, займаецца перакладамi, спрыяе многiм нашым сумесным праектам. Такiя людзi вельмi важныя, таму што яны могуць выклiкаць цiкавасць шведаў да Беларусi.

— А шведы цiкавяцца Беларуссю?

— Цiкавяцца. Беларусь для шведаў — новая краiна, раней не шмат пра яе ведалi. Ведалi пра яркiх асоб, напрыклад, гiмнастку Вольгу Корбут...

— А потым яшчэ даведалiся пра хакеiста, якi забiў шведам шайбу на алiмпiядзе...

— Пра гэта мы таксама памятаем. Вось тады шведы сапраўды ўсвядомiлi, што на сучаснай карце Еўропы ёсць такая краiна — Беларусь. Гэта краiна нам у многiм вельмi блiзкая. Абедзве амаль што роўныя па тэрыторыi краiны ў паўночнай Еўропе, Швецыя ненамнога большая. Колькасць насельнiцтва прыблiзна 9—10 мiльёнаў. Таму нядзiўна, што ёсць узаемавыгаднае супрацоўнiцтва i жаданне даведацца больш адна аб адной.

— Якiя цiкавыя культурныя беларуска-шведскiя праекты нас чакаюць далей? Цi задаволены вы ўзроўнем нашага супрацоўнiцтва ў гэтай сферы?

— З аднаго боку я задаволены, што ў нас запланаваны праекты ў галiне культуры. Але я не павiнен быць задаволены цалкам. Таму што заўсёды можна зрабiць больш. Менавiта праз культуру можна зблiзiць нашы народы i дапамагчы зразумець адзiн аднаго. Мы кожны год па вясне праводзiм Дзень культуры Швецыi ў Беларусi, ён абавязкова будзе ў наступным годзе. Будзе прадстаўлена шведскае кiно, таму што гэта ўнiверсальны сродак, зразумелы для людзей самых розных нацыянальнасцяў. Быў цiкавы праект «Тэатр у турме», iнiцыятарам якога стаў Аляксандр Нордстрэм. Ён сам з Санкт-Пецярбурга, потым пераехаў у Швецыю, адкуль яго каранi. Але ён з цiкавасцю прасоўвае беларуска-шведскiя праекты — у Купалаўскiм тэатры паставiў «Востраў Сахалiн» паводле Чэхава, супрацоўнiчае з беларускай операй.

Мне б вельмi хацелася пашырыць нашы кантакты ў галiне лiтаратуры. Ужо некалькi гадоў мы праводзiм лiтаратурныя чытаннi — яны пачыналiся ў Пiнску, потым далучыўся Мiнск. Нядаўна я вярнуўся са Швецыi з групай беларускiх пiсьменнiкаў. Мы дамовiлiся, што ў сакавiку з падтрымкай Шведскага iнстытута будзе праведзены семiнар для перакладчыкаў, каб выдаць анталогiю шведскай лiтаратуры на беларускай мове. Хацелася б мець i анталогiю беларускай лiтаратуры на шведскай мове. Пакуль недастаткова перакладчыкаў, каб асiлiць такую працу. Ёсць польскамоўныя, рускамоўныя... Але заўсёды лепш, калi перакладчык ведае мову арыгiнала.

З нядаўнiх падзей мела поспех выстава шведскай графiкi ў Музеi сучаснага выяўленчага мастацтва, плануем яе паказаць яшчэ ў Вiцебску — у музеi Шагала. Мы iмкнёмся не толькi ў Мiнску рабiць свае мерапрыемствы, але i ў iншых гарадах Беларусi. У многiм дзякуючы гэтаму я пабываў у Полацку, Гродне, Мiры, Нясвiжы. З асаблiвым задавальненнем наведваю гiстарычныя мясцiны Беларусi.

— Цi лёгка знаходзiць агульную мову ў культурным супрацоўнiцтве з беларускiм бокам?

— Супрацоўнiцтва з беларускiм бокам часцей за ўсё iдзе добра. Кантакты складваюцца вельмi гладка. Шведы i беларусы лёгка знаходзяць агульную мову. Для людзей культуры гэта яшчэ прасцей. А мы, калi патрэбна, гатовыя паспрыяць i дапамагчы.

— Любiмая страва з беларускай кухнi?

— Мне падабаюцца вашы дранiкi. Асаблiва смачныя яны з грыбным соусам.

— Любiмы беларускi напой?

— Мне давалi пакаштаваць «Крамбамбулю», своеасаблiвы напой з часоў Радзiвiлаў. Яшчэ цiкавы напой — гарэлка на травах, здаецца, «Зуброўка».

— Любiмая беларуская песня?

— «Я нарадзiўся тут».

Гутарыла Ларыса ЦIМОШЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
лiчыць кiраўнiк аддзялення Пасольства Швецыi ў Мiнску Стэфан Эрыксан
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика