21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ён быў паэтам мiж святароў i святаром мiж паэтаў

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алесь КАСЦЕНЬ, Вiцебская вобласць

Гэта, вiдаць, сапраўды так. Кароткае жыццё i кароткую, але плённую дзейнасць Казiмiра Сваяка цяжка размежаваць памiж яго дзейнасцю рэлiгiйнага, грамадскага дзеяча i дзеяча як лiтаратара, паэта, публiцыста, драматурга. Казiмiр Сваяк ( Канстанцiн Стаповiч) пражыў трыццаць шэсць гадоў. Нарадзiўся ў вёсцы Баранi былога Свянцянскага павета. Скончыў Вiленскую каталiцкую духоўную семiнарыю. Пачаў пастырскую службу ў парафii Камаi, што на цяперашняй Пастаўшчыне. Але было i iншае, былi вершы аб родным на роднай мове:

Зямлiца прошласцi цiхой,

Крывавай спiсана рукой,

Айчызна — Мацi — Беларусь,

Цяжкi лёс Твой.

Паклон з трудом Тваёй дружбе,

Паклон за волю барацьбе,

Айчызна — Мацi — Беларусь,

Паклон Табе.

Ды i пастырская служба Канстанцiна Стаповiча, якi яшчэ не стаў Казiмiрам Сваяком, складвалася не зусiм так, як патрабавалi стасункi таго часу. Ён разгарнуў актыўную рэлiгiйна-нацыянальную дзейнасць, праводзiў беларускамоўныя набажэнствы i казаннi, арганiзаваў 7 беларускiх школ i беларускiя настаўнiцкiя курсы, касцёльны хор, культурна-асветнiцкую суполку «Хаўрус сваякоў», драматычны гурток. Мелiся з-за гэтага непаразуменнi з тагачаснымi польскiмi дзяржаўнымi ўладамi ў Заходняй Беларусi ды i з уладамi касцёльнымi. Памёр Казiмiр Сваяк ад сухотаў у 1926 годзе. Пахаваны ў Вiльнi на могiлках Росы.

Сёння не так i шмат вядома пра яго асабiстае жыццё. У адзiным яго прыжыццёвым зборнiку «Мая лiра», якi выйшаў у Вiльнi ў 1924 годзе, ёсць радкi, якiя нешта прыадкрываюць i з асабiстага жыцця паэта, якi нёс службу святара.

Не чаруй мяне ты зорам,

Не чаруй красой,

Не чаруй сваiм ты горам,

Не чаруй сьлязой...

Не чаруй дзявочым станам,

Не чаруй грудзьмi...

Каб ня быў я пакараным

Богам i людзьмi.

Заўсёдная неўладкаванасць сапраўднага паэта памiж яго паклiканнем да творчасцi, а тут яшчэ i да служэння пастырскага, i жыццёвымi паклiканнямi. I ўсё-такi жыццё перамагала. Паэт мог i пасмiхнуцца, крыху адысцi ад наканаванага, хоць бы ў гарэзлiвай прыпеўцы.

А ў полi чыстым,

Ў жыце залацiстым,

Дзеўка штось гадае,

Ў прыпал паглядае.

Паэта i святара i сёння помняць на радзiме. Мясцовым касцёлам — храм абарончага тыпу пачатку ХVII стагоддзя, — грамадскасцю з Астравеччыны i Пастаўшчыны мiнулы год быў аб’яўлены годам Казiмiра Сваяка. На працягу года прайшло нямала мерапрыемстваў, праводзiўся збор матэрыялаў аб жыццi i творчасцi паэта, рэлiгiйнага i грамадскага дзеяча. Пры касцёле арганiзавана бiблiятэка, якая носiць яго iмя.

А 21 студзеня ў Камайскiм касцёле адбылося своеасаблiвае закрыццё года, прысвечанага паэту. У час урачыстай iмшы гучалi песнi на яго вершы. У касцёле адкрыта i асвечана памятная дошка з барэльефам паэта. На ўрачыстасцi выступiў вядомы навуковец, прафесар Адам Мальдзiс. Ён, дарэчы, падарыў бiблiятэцы медаль, якi атрымаў у Ватыкане, партрэт Францыска Скарыны работы мастака Васiля Шаранговiча i кнiгi. Успамiнамi падзялiлася сваячка Казiмiра Сваяка Iалана Валуевiч, якая цяпер працуе бiблiятэкарам у вёсцы Спонды на Астравеччыне. Вядомы мясцовы краязнаўца Iван Драўнiцкi нагадаў успамiны свайго бацькi, якi асабiста ведаў Казiмiра Сваяка, выступiлi таксама прадстаўнiкi мясцовай улады i грамадскасцi.

Мiнулы год стаў гожым успамiнам пра Паэта. Аддалi яму данiну памяцi мясцовая касцёльная парафiя, прадстаўнiкi грамадскасцi Пастаўшчыны i Астравеччыны, Камайскi сельскi Савет, сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Камайскi». А выстава, арганiзаваная да ўрачыстасцi, будзе паказаная таксама i ў касцёлах Клюшчан i Засвiра, дзе некалi нёс службу пробашчам паэт.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта, вiдаць, сапраўды так. Кароткае жыццё i кароткую, але плённую дзейнасць Казiмiра Сваяка цяжка размежаваць памiж яго дзейнасцю рэлiгiйнага, грамад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика