21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўтааматар

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рубрыку вядзе Мікола ДЗЯБЁЛА

Аўтабяспека

ЗЛАДЗЕI ЗБАВIЛI АБАРОТЫ

Летась у Беларусi здабычай угоншчыкаў i зладзеяў сталi 2726 аўтамабiляў.

У МУС краiны паведамiлi, што колькасць крадзяжоў аўтамабiляў зменшылася на 18 працэнтаў — зафiксаваны 931 такi факт. Затое ўганялi аўтамабiлі крыху часцей: зарэгiстравана 1795 выпадкаў, што на 4,8 працэнта больш, чым пазалетась.

Адметна, што 96 працэнтаў усiх украдзеных i ўгнаных аўто склалi транспартныя сродкi «ва ўзросце» ад 10 гадоў i больш. Гэта сведчыць аб нядбайнасцi ўладальнiкаў, якiя лiчаць, што на старыя аўтамабiлi нiхто не паквапiцца, i таму не клапоцяцца аб iх ахове. А найчасцей увагу зладзеяў прыцягвалi аўтамабiлi ВАЗ, «Vоlkswаgеn» i «Аudi», летась было ўкрадзена i ўгнана адпаведна 624, 597 i 346 аўтамабiляў гэтых марак. А вось самымi непапулярнымi ў айчынных выкрадальнiкаў аўто былi «Сitrоеn» i «Skоdа». Толькi па 4 прадстаўнiкi гэтых марак сталi «ахвярамi» злачынстваў.

Мiлiцыя працавала ў мiнулым годзе больш эфектыўна. Выкрыццё памянёных злачынстваў вырасла на 3,1 працэнта i склала 68,4 працэнта.

Аўтагараскоп

ГАЛОЎНЫ ГАЛАЎНЫ БОЛЬ

На гэтым тыднi, як i на мiнулым, непаслухмяныя i неасцярожныя пешаходы зноў будуць галоўным галаўным болем вадзiцеляў. Любое невыкананне пешымi ўдзельнiкамi дарожнага руху iснуючых правiлаў можа прывесцi да цяжкiх наступстваў.

24 студзеня трэба праявiць цярпiмасць да перашкод, якiя ўзнiкнуць на шляху. Iмкненне скарацiць час паездкi можа дорага абысцiся. Пешаходам варта павысiць увагу пры перасячэннi перакрыжаванняў.

25 студзеня чакаецца даволi спакойны дзень на дарогах. Небяспечныя сiтуацыi для сябе i iншых удзельнiкаў руху могуць стварыць няўважлiвыя пешаходы. Напрыканцы сутак павялiчыцца верагоднасць трапiць у ДТЗ для вадзiцеляў, якiя маюць праблемы са здароўем.

26 студзеня асцерагайцеся п’яных вадзiцеляў i пешаходаў. У другой палове дня ўзрасце небяспека сутыкнення з нерухомай перашкодай. Таксама прычынай аварый можа стаць перавышэнне хуткасцi i чарговасцi праезду перакрыжаванняў.

27 студзеня вельмi высокая верагоднасць ДТЗ з удзелам некалькiх аўтамабiляў за межамi населеных пунктаў. Таму вадзiцелям варта праявiць у такiх месцах максiмум увагi i прыняць дадатковыя меры бяспекi.

28 студзеня вельмi неспрыяльны дзень для вадзiцеляў i пешаходаў. Ва ўмовах дрэннай бачнасцi i пры iгнараваннi светавых сiгналаў магчымы масавыя здарэннi. Вечарам найбольшая небяспека падсцерагае «дальнабойшчыкаў». Слiзкая дарога можа стаць прычынай iх выезду на сустрэчную паласу.

Аўтапрам

«ВОЛГА» ЗАСТАНЕЦЦА НА КАНВЕЕРЫ

Кiраўнiцтва Горкаўскага аўтазавода перагледзела свае планы наконт спынення вытворчасцi аўтамабiля «Волга».

Гэтая марка стала карыстацца ўстойлiвым попытам. Летась, напрыклад, было рэалiзавана каля 50 тысяч аўтамабiляў «Волга». Сёлета чакаецца прыкладна такi ж попыт.

Аўтадаследаванне

«БЕЛАЯ» ПАПУЛЯРНАСЦЬ

Белы колер выйшаў на трэцяе месца па папулярнасцi сярод аўтааматараў. Да такой высновы прыйшлi спецыялiсты мiжнароднай карпарацыi «BАSF», якая з’яўляецца буйнейшым у свеце вытворцам аўтамабiльных фарбаў.

Першы i другi радок гэтага рэйтынгу займаюць серабрысты i чорны колеры. Спецыялiсты прадказваюць у блiжэйшы час iмклiвае наступленне, дакладней вяртанне, «белых» у Еўропу. Яшчэ 20 гадоў таму белыя машыны складалi каля 20 працэнтаў аўтапарка старога свету. На думку вучоных, белы колер традыцыйна атаясамлiваецца з чысцiнёй i духоўнымi каштоўнасцямi, па якiх апошнiм часам засумавала чалавецтва. А вось серабрысты металiк як сiмвал электронiкi адыходзiць на другi план, бо людзi расчаравалiся ва ўсемагутнасцi тэхнiкi. Асаблiвай папулярнасцю крыстаецца белы колер у паўднёвых краiнах Еўропы. Напрыклад, у Iталii кожны трэцi прадаваемы зараз аўтамабiль — белага колеру.

Аўтакалекцыя

БУДУЧЫЯ РАРЫТЭТЫ

Амерыканская страхавая кампанiя Hаgеrtу склала спiс сучасных аўтамабiляў, якiя праз пэўны час могуць стаць каштоўнымi экспанатамi.

Такiм чынам, у дзесятку будучых рарытэтаў трапiлi: «Tоуоtа FJ Сruisеr», «Mini Соореr», «Lоtus Еlisе», «Dоdgе Viреr», «Асurа NSХ», «Tоуоtа Sсiоn», «Аudi TT», «Jаguаr ХK», «Сhrуslеr 300», «Smаrt Саr»

Аўталікбез

ВIШНЁВЫ «ТРЫУМФ»

Сёння мы завяршаем «раскадзiроўку» самых загадкавых аўтамабiльных колераў.

«Рапсодыя» — сiне-фiялетавы металiк (код 448), «Сандалавы» — ружовы металiк (код 670), «Сафары» — светла-бэжавы неметалiк (код 215), «Сiняя паўноч» — сiне-фiялетавы неметалiк (код 447), «Снежная Каралева» — серабрысты металiк (код 690), «Талая вада» — бела-зялёны металiк (код 206), «Тарнада» — чырвоны неметалiк (код 170), «Трыумф» — вiшнёвы металiк (код 100), «Фея» — блакiтны металiк з лёгкiм бэзавым адценнем (код 416), «Чараiт» — цёмны шэра-фiялетавы металiк (код 408), «Электрон» — цёмна-шэры металiк (код 415).

Аўтажарт

Адзiн аўтааматар пытаецца ў другога:

— Не разумею, навошта на чыгуначным пераездзе пры зачыненым шлагбаўме звiнiць званок?

— Я так разумею, гэта для зусiм сляпых вадзiцеляў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась у Беларусi здабычай угоншчыкаў i зладзеяў сталi 2726 аўтамабiляў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика