21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рамяство Анатоля Кукарэкiна

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

Свая справа

У выхадныя зiмовыя днi, ды i ў першыя веснавыя, рабочае месца гэтага чалавека — Прудкоўскi рынак у Гомелi. I рэдка хто не спыняецца на хвiлiнку каля яго. Бо ўсiх нiбы зачароўвае яго тавар: ажурныя кошыкi, прыгожыя, раскошныя, дабротныя. Як сапраўдныя ўзоры мастацтва. Адны прыцэньваюцца, каб купiць нешта, другiя — набываюць адразу, трэцiя цiкавяцца, адкуль ён iх прывёз. Апошнiм Анатоль Кукарэкiн з усмешкай адказвае: не паверыце, з Кiтая (Японii, В’етнама). Заказаў iх там пану Бам Буку, вось ён i нарабiў гэтыя цуды. А калi я спынiўся каля яго (а потым прабыў тут дзве гадзiны), дык пачуў такi дыялог. Жанчына, разлiчваючыся за кошык 50-тысячнай купюрай, пацiкавiлася ў прадаўца: няўжо сам рабiў? А той, прымаючы грошы, жартам: сам, сам. I тут жа, нiбы засумняваўшыся: як i вы, напэўна, на станочку штампуеце. Хто на што вучыўся. I абое засмяялiся.

Вясёлы чалавек гэты Кукарэкiн. Няўрымслiвы, камунiкабельны. З добрай душой i пачуццём гумару. Можа такiм нарадзiўся, а можа такiм зрабiла яго жыццё. А было яно ў вясковага хлопца з Гомельскага раёна не з маслам. Бацькi на працаднi старалiся ў калгасе, а ён iм — падмога i ў полi, i дома. Каб сыну ў будучым жылося лягчэй, яны параiлi яму паступiць у полiтэхнiчны тэхнiкум, якi ён i закончыў, атрымаўшы спецыяльнасць тэхнiка-тэхнолага мэблевай вытворчасцi. А потым — армiя, работа майстрам у фанера-запалкавым i дрэваапрацоўчым камбiнатах у горадзе на Сожы.

Ажанiўся, дачушка з’явiлася, а свайго кутка-кватэры ў сям’i няма, на прыватных перабiвалiся. Атрымаць уласнае жыллё на той рабоце магчымасцi не было. Хiба толькi гадоў праз 15—20. Надзея праблiснула, калi пачалося будаўнiцтва новых карпусоў «Гомсельмаша», дзе кватэру абяцалi выдзелiць яму гады праз тры. Ды нiчога з гэтага не выйшла. А тут падыходзiць чарга жонкi Любовi Васiльеўны выкупляць кааператыўную кватэру, а патрэбных грошай няма. I Анатоль, кiнуўшы ўсё, адпраўляецца «на фасады» ў Валгаградскую, а затым Чалябiнскую вобласцi.

Вось дзе набiў ён рукi на мулярных, цяслярных, сталярных, тынковачных, малярных i многiх iншых работах. Сапраўдным спецыялiстам стаў. А калi вярнуўся ў Гомель, то i новыя справы асвоiў — механiка, вадзiцеля, матарыста, ды толькi заробкамi ён быў не задаволены. Няма чаго граху ўтойваць, яму хацелася больш грошай мець, бо на сваю i жончыну невялiкую зарплату медыцынскай сястры асаблiва не разгонiшся: дзве дачкi ў сям’i, вышэйшую адукацыю яны павiнны атрымаць (i атрымалi потым).

Неаднойчы задумваўся Анатоль Мiкалаевiч над сваiмi жыццёвымi дарогамi, ды i вырашыў займець сваю справу. Не можа быць, каб яго рукi, здатныя на многае, падвялi. Таму i звярнуўся да свайго земляка Аляксандра Кнышова: падабаюцца мне твае кошыкi. Навучы рабiць iх. Калi ласка, быў адказ. Толькi не лянуйся. I набярыся цярпення.

Навука абыходзiцца з лазой, ператвараць яе ў такiя прыгожыя i карысныя рэчы, як ажурныя кошыкi рознага прызначэння, хлебнiцы, палiчкi, рамачкi для апляцення люстэркаў i г.д. далося яму лёгка, хоць ён гаворыць, што i зараз не пакiдае вучобу.

За той час, якi я прабыў у кампанii майстра на рынку, Анатоль Мiкалаевiч прадаў шэсць кошыкаў i некалькi жанчын зрабiлi яму iндывiдуальныя заказы на вырабы. I ён, безумоўна, выканае iх.

Творы Кукарэкiна (а iнакш вырабленыя iм рэчы я назваць не магу) знайшлi сваё месца i прызначэнне не толькi ў беларускiх спажыўцоў, а i ў некаторых сем’ях Чэхii, Iспанii, Данii, Iталii, Бельгii, якiя на час летнiх канiкулаў прымаюць дзяцей з «чарнобыльскiх» раёнаў вобласцi. Купляюць iх i расiяне, якiя наведваюцца ў Гомель.

У Анатоля Мiкалаевiча ёсць свае дзялянкi, дзе расце лаза. На сваёй легкавушцы ён нарыхтоўвае яе, а потым у майстэрнi i ў кватэры пачынае «варажыць» над ёй. Лоза- пляценнем Кукарэкiн займаецца восенню i зiмой, бо другой крынiцай даходаў яго сям’i з’яўляецца агароднiцтва. На яго дачы i ў гаспадарках мацi i цешчы больш за гектар зямлi, ёсць цяплiца. Ён сам сабраў мотаблок, змайстраваў сеялку, якая высаджвае насенне радыскi, морквы, буракоў адразу ў восем радкоў. Вырашчанага ўраджаю хапае i сям’i, i на продаж.

— Каб лепш жыць, — любiць паўтараць Анатоль Мiкалаевiч, — трэба круцiцца. Нялёгка, вядома, але я нi ад кога не залежу. Я — сам сабе гаспадар...



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выхадныя зiмовыя днi, ды i ў першыя веснавыя, рабочае месца гэтага чалавека — Прудкоўскi рынак у Гомелi. I рэдка хто не спыняецца на хвiлiнку каля я
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика