21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«МЯСЦОВЫЯ» IДУЦЬ!

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

У вынiку пераходу на дровы затраты змяншаюцца на парадак

Летась у гаспадаркi цэнтральнага рэгiёна былi пастаўлены 216 замежных трактароў, якiя здольныя адначасова выконваць шэраг тэхналагiчных аперацый. Паводле слоў генеральнага дырэктара прадпрыемства «Мiнаблаграсэрвiс» Уладзiмiра Хацяноўскага, гэта дасць магчымасць зэканомiць 15,7 тысячы тон палiва. Будзе праведзена мадэрнiзацыя збожжасушыльнай гаспадаркi, дзе ў тым лiку ўстановяць газагенератары на звычайнай саломе. На фермах больш шырока плануюць прымяняць рэкуператары, якiя здольныя ўтрымлiваць цяпло падчас ахалоджвання малака. Сельскагаспадарчая тэхнiка паступова пераводзiцца на спажыванне звадкаванага газу (зразумела, тая, дзе ёсць такая магчымасць). Мяркуецца павялiчваць сетку спецыяльных заправак, кожная гаспадарка атрымае ўласны энергетычны «пашпарт». За кошт гэтых i шэрагу iншых мерапрыемстваў у АПК на Мiншчыне сёлета будзе зэканомлена 20 тысяч тон палiва, эфект складзе 5,2 мiльярда рублёў.

Адно з «балючых» пытанняў — жорсткая «прывязка» да аднаго вiду палiва. Трэба тэрмiнова шукаць альтэрнатыву газу. Напрыклад, у Швецыi доля «мясцовых» у палiўна-энергетычным балансе за апошнiя дзесяць гадоў узрасла з 1 да 18 працэнтаў.

Для патрэб жыллёва-камунальнай гаспадаркi ў цэнтральным рэгiёне зараз у асноўным выкарыстоўваецца прыродны газ, якi займае 76 працэнтаў агульнага балансу. На долю мясцовых вiдаў палiва прыпадае 11,3 працэнта. Для параўнання: у сiстэме аховы здароўя гэты паказчык складае 96—98 працэнтаў, адукацыi — 86, а ў сацыяльнай сферы — 58 працэнтаў. Як лiчаць спецыялiсты Мiн- скага абласнога ўнiтарнага прадпрыемства «Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркi», на працягу года ў ЖКГ таксама магчыма змянiць сiтуацыю i павялiчыць спажыванне «мясцовых». На iх выкарыстанне плануецца «перапрафiляваць» 70 кацельняў. Сёлета спажыванне «блакiтнага палiва» камунальнiкi Мiншчыны плануюць зменшыць на 10 працэнтаў, а мазуту — на 30. Такiм чынам удасца часткова кампенсаваць павелiчэнне затрат. Рост тарыфаў для насельнiцтва будзе максiмальна ашчадным.

Як лiчаць у абласным упраўленнi жыллёва-камунальнай гаспадаркi, жыхары павiнны самi клапацiцца аб эканомii. Напрыклад, устанаўлiваць лiчыльнiкi вады, якiх на Мiншчыне ўсяго трэба зманцiраваць каля 300 тысяч. На жаль, пакуль людзi не надта актыўна абсталёўваюць сваё жыллё гэтымi прыборамi, асаблiва жыхары iндывiдуальных дамоў. Мiж тым, для таго, каб устанавiць лiчыльнiк, можна скарыстацца спецыяльным крэдытам. Такая мера прадугледжана ў шэрагу раёнаў Мiншчыны.

У вынiку ўкаранення энергазберагальных тэхналогiй у сiстэме жыллёва-камунальнай гаспадаркi Чэрвеньшчыны сёлета мяркуецца зэканомiць каля 2 тысяч тон умоўнага палiва. Адно з найбольш эфектыўных мерапрыемстваў у гэтым плане — перакладка цепласетак сучаснымi ПI-трубамi. Як паведамiў галоўны iнжынер РУП «Чэрвеньская ЖКГ» Вiктар Гурыновiч, у вынiку страты цяпла ў сетках змяншаюцца ў некалькi дзесяткаў разоў. У раёне зараз працуюць дзевяць кацельняў, дзве з iх спажываюць дровы. Перавод на «мясцовыя» вельмi выгадны атрымаўся: напрыклад, расходы на ацяпленне гарадской лазнi зменшылiся як мiнiмум у пяць разоў (дагэтуль тут выкарыстоўвалася дарагое пячное палiва). У вёсцы Новыя Зелянкi плануецца ўвесцi ў эксплуатацыю «лакальную» кацельню, што зноў-такi дазволiць скарацiць страты ў сетках.

У Чэрвеньскай ЖКГ створана ўласная спецыяльная брыгада — дзевяць чалавек пастаянна працуюць на нарыхтоўцы дроў. У блiжэйшы час на спажыванне дроў пераводзiцца кацельня ў Натальеўску, яна абагравае 180 кватэр у блiжэйшай вёсцы. Паводле слоў Вiктара Гурыновiча, гiгакалорыя, якая выпрацавана на мясцовых вiдах палiва, атрымлiваецца больш танная, чым на прыродным газе. Гэта вызначае далейшую перспектыву выкарыстання «мясцовых».


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась у гаспадаркi цэнтральнага рэгiёна былi пастаўлены 216 замежных трактароў, якiя здольныя адначасова выконваць шэраг тэхналагiчных аперацый. Паво
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика