21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб “адмазацца” ад ДАІ, зоркам дастаткова праспяваць

26.08.2009 10:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каб не плаціць штраф і захаваць правы пры сабе, Паліна Смолава звычайна ўсміхаецца, Вадзім Касалапаў спявае, а Ганна Шаркунова нават гатовая затанчыць.

Аляксандра Чалей

Пасля апошніх гучных справаў з ДАІ "Еўрарадыё" вырашыла даведацца, як беларускія зоркі дамаўляюцца з аўтамабільнай інспекцыяй. Аказалася, што жанчыны наладжваюць стасункі з ДАІшнікамі куды прасцей. Пра тое, на што здольная зорная жаночая ўсмешка, "Еўрарадыё" распавяла Паліна Смолава, якая ўжо каля года жыве ў Маскве.

Смолава: “Мужчынам складаней у Маскве. Дзяўчатам можна ўсміхнуцца, і добрыя міліцыянты будуць міласэрнымі. Нядаўна ехала ў горад Зарачын на выступ, я вельмі спяшалася, і мяне тры разы спынялі ДАІшнікі, я там крыху парушала. І апошні ДАІшнік кажа: “Усё! На паўгода пазбаўляем вас правоў". Я кажу: “Як гэта? Як жа я буду ездзіць?”. Карацей, маё жаночае “Я” дапамагло. Ну і, канешне, усмешка і дабрыня выратоўвае свет. Таму трэба часцей усміхацца - і ўсё будзе добра”.

А вось Дзіму Калдуну, які таксама не так даўно пераехаў у расійскую сталіцу, пашчасціла куды менш. Не ўратавала нават яго знакамітая ўсмешка. Дзіма і году не змог адчуць сябе у скуры аўтааматара. У спевака адабралі пасведчанне кіроўцы. Калдун ехаў на сваім джыпе па Пятроўцы супраць патоку машынаў і не зразумеў, што рух там аднабаковы.

У адрозненні ад вядомага “фабрыканта”, у знакамітай тэлеведучай і спявачкі Ларысы Грыбалёвай вялікіх праблемаў з ДАІшнікамі не паўставала. Спявачка за рулём ужо 11 год, аднак у яе талоне няма ніводнага запісу.

Грыбалёва: “У мяне адносіны с ДАІ склаліся вельмі добрыя. Мяне пазнаюць, можа, і не адразу, але праз хвіліны паўтары дакладна. Вельмі рэдка даводзіцца выходзіць з машыны. Я ніколі сама не прашу мяне адпусціць, калі я нешта парушыла, аднак я парушаю вельмі рэдка. Таму часцей за ўсё гэта нейкая праверка дакументаў, і калі мяне бачаць за рулём, разумеюць, што правяраць няма чаго, мяне і так ведаюць”.

Аднак мужчынам-зоркам сапраўды крыху цяжэй дамовіцца з вартаўнікамі дарожнага руху. Напрыклад, калі Ларыса Грыбалёва нават можа не выходзіць з машыны, то лідэру гурта “НЕО” Вадзіму Касалапаву мала таго, што прыходзіцца выйсці, дык яшчэ і праспяваць.

Касалапаў: “Аднойчы я вымушаны быў наспяваць кавалачак песні, каб мяне адпусціў ДАІшнік. У мяне ў кішэні не было ні капейкі! Быў варыянт заплаціць на месцы, аднак не было чым, а правы аддаваць не хацелася. І ён кажа: “Ну, і якую ты там песню спяваеш, нагадай”. Давялося нагадаць”.

У маладой спявачкі Ганны Шаркуновай пакуль якіх-небудзь значных праблемаў з дзяржаўтаінспекцыяй не было. Аднак, як распавяла "Еўрарадыё" дзяўчына, аварыйную абстаноўку на дарогах яна стварала не раз.

Шаркунова: “Кіроўцы смяюцца, бо я спяваю заўсёды ў машыне за рулём. Спяваю і жэстыкулюю, развучваю новыя песні, напэўна, гэта сапраўдны смешна выглядае збоку. Ну, і дзякуй Богу, што ў кагосьці ўздымаецца настрой”.

У самых жа цёплых адносінах з беларускай ДАІ аказаўся Аляксандр Ціхановіч, аднак, як кажа спявак, гэта не пазбаўляе яго ад пакаранняў.

Ціхановіч: “Мяне ўвесь час пазнаюць. Я сябрую з ДАІ, мяне ведаюць усе, і я іх ведаю. Мне прыемна, што мяне пазнаюць. Аднак мяне штрафуюць так жа сама, як і ўсіх. Адзінае, што могуць нядоўга затрымліваць, бо ведаюць у твар. Аднак дарога ёсць дарога”.





Первоисточник: Еўрапейскае радыё для Беларусі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб не плаціць штраф і захаваць правы пры сабе, Паліна Смолава звычайна ўсміхаецца, Вадзім Касалапаў спявае, а Ганна Шаркунова нават гатовая затанчыць.Аляксандра ЧалейПасля апошніх гучных справаў з ДАІ "Еўрарадыё" вырашыла даведацца, як беларускія зоркі дамаўляюцца з аўтамабільнай інспекцыяй.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика