21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Паэзiя — паняцце медыцынскае"

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Паэзiя — паняцце медыцынскае"

У гэтым упэўнены наш сённяшнi герой — лекар душ сваiх адданых чытачоў — Анатоль Аўруцiн

Урачыстасцяў не бывае многа. Вось i заўтра для iх, як мiнiмум, дзве нагоды. Трэцяга лiпеня — у Дзень Рэспублiкi — галоўны рэдактар часопiса "Нямiга лiтаратурная", сакратар Саюза пiсьменнiкаў Беларусi, прызнаны на радзiме i за мяжой паэт Анатоль Аўруцiн святкуе сваё 60-годдзе. З чым яго i вiншуем! Напярэдаднi свята мы завiталi ў госцi да юбiляра. Настрой у яго — надзвычай пазiтыўны:

— Я адчуваю сябе на ўзлёце, таму задумвацца пра пашпартны ўзрост няма калi. Спраў хапае. Аднак, калi азiрнуцца назад... Ёсць каля 20 кнiг, на вокладцы якiх стаiць маё прозвiшча. I дзве кнiгi — пра мяне. Ёсць званне члена-карэспандэнта Маскоўскай Акадэмii паэзii i Пятроўскай Акадэмii навук i мастацтваў у Пецярбургу. Ёсць некалькi лiтаратурных прэмiй — па большай частцы расiйскiх i ўкраiнскiх.

Прыемным падарункам да юбiлею стаў выхад адразу трох кнiг:

— У выдавецтве "Лiтаратура i мастацтва" выйшла кнiга выбранага "Свет вечерний". Тут ёсць раздзел новых вершаў i самае лепшае з ранейшых кнiг. Можна ганарыцца кнiгай з серыi Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. Сёння гэта серыя карыстаецца каласальнай папулярнасцю за мяжой — яе атрымлiваюць бiблiятэкi парламентаў многiх заходнiх краiн. Выйшла пакуль лiтаральна восем—дзевяць кнiг. Сярод iх ёсць i мая — "И свеча... И музыка... И взгляд...". Яна змяшчае вершы, пераклады, а таксама ўпершыню публiкуюцца мае лiтаратурна-крытычныя работы i празаiчныя творы. А трэцяя кнiга — пра мяне. Называецца яна "Анатолий Аврутин. Судьба и творчество". Тут сабраныя артыкулы вядомых лiтаратуразнаўцаў, паэтаў, апублiкаваныя ў розныя гады ў расiйскiх i беларускiх выданнях. У перыядычных выданнях шмат публiкацый напярэдаднi юбiлею выходзiць, так што адсутнасцю ўвагi я не пакрыўджаны. (Усмiхаецца.)

Адзiн са зборнiкаў аўтара называецца "Поворотный круг", вось мы i пацiкавiлiся, што стала паваротным кругам у яго творчасцi?

— Назва гэтай кнiгi невыпадковая, бо я дзiця чыгункi. I бацька, i дзед, сваякi ўсё жыццё працавалi там. Агульны стаж нашай дынастыi — больш як паўтара стагоддзя. Я вырас на чыгунцы, працаваць пачынаў там жа — слесарам-iнструментальшчыкам у чыгуначным дэпо. Паваротны круг — гэта чыста чыгуначны тэрмiн: прыстасаванне, з дапамогай якога разварочваюць лакаматывы. Для нас, хлапчукоў, гэта было самым прыцягальным месцам на таварнай станцыi. I часам шанцавала пракацiцца на паваротным крузе. Гэта неперадавальныя пачуццi — нiбы круцiш планету. Я гэтае ўражанне запомнiў на ўсё жыццё. У лiтаратуры таксама былi асаблiвыя моманты — гэта i выхад першай кнiгi, якая вельмi няпроста iшла да чытача, i знаёмства з народным паэтам Беларусi Пiменам Панчанкам, якi мне вельмi дапамог у перыяд станаўлення. Нельга не ўзгадаць сяброўства з цудоўным паэтам Мiхасём Стральцовым, якi быў маiм дарадцам, а таксама з яшчэ адным выхадцам з нашага маленечкага завулка — паэтам Iванам Сабiлам, чалавекам, якi стаў папулярным у Пецярбургу, цяпер працуе ў Маскве, i пры гэтым iстотна дапамагае беларускiм пiсьменнiкам. Чакаю яго на юбiлей! (Дарэчы, гасцей на свята Анатоля Аўруцiна збярэцца сапраўды шмат — лiтаратары, артысты, прадстаўнiкi дзяржаўных органаў. — Аўт.)

Пагутарылi мы i пра ролю паэта:

— Вельмi часта блытаюць чалавека, якi пiша вершы (нават складна i нават атрымлiвае за гэта прэмii i выдае зборы твораў), з паэтам. Паэт — гэта заўсёды прарок, той, хто напiсаў некалькi радкоў — i трапiў у вечнасць. Як у свой час Андрэй Белы прадбачыў трагедыю за чвэрць стагоддзя да Хiрасiмы, а наш зямляк Мiкалай Мiнскi прадугледзеў далейшае развiццё падзей за 30 гадоў да Кастрычнiцкай рэвалюцыi. Я часта паўтараю, калi б чалавецтва часцей слухала паэтаў, многiх бедаў удалося б пазбегнуць. У гэтым прызначэнне паэта. Паэтаў такога маштабу ў Беларусi, пры ўсёй павазе да калег, няма. Хоць, безумоўна, ёсць яркiя, самабытныя аўтары. А Максiм Багдановiч i Максiм Танк — паэты еўрапейскага, сусветнага маштабу.

Наступнае пытанне — хутчэй, не да паэта, а да рэдактара. Як ён успрымае творчасць пачынаючых аўтараў?

— У мяне па жыццi страсць — адкрываць новыя iмёны, — з запалам кажа Анатоль Аўруцiн. — Прычым я цалкам пазбаўлены зайздрасцi, уласцiвай многiм лiтаратарам. Калi я бачу ўдалы твор свайго калегi цi даведваюся аб тым, што нехта атрымаў узнагароду, — мне не становiцца ад гэтага дрэнна, як некаторым. Я ўмею шчыра парадавацца. Таму калi я сустракаю раней невядомае iмя пад свежым, нечаканым, таленавiтым творам, я адчуваю радасць. Нездарма за тыя 10 гадоў, што я рэдагую "Нямiгу лiтаратурную", у нашай лiтаратуры з’явiлася мноства iмёнаў. Упершыню яны публiкавалiся менавiта ў гэтым часопiсе. Асаблiва гэта важна для людзей з глыбiнкi — iм цяжка пачынаць, бо няма з кiм параiцца. Таму паэтам, шчыра кажучы, трэба ўмець прабiвацца i пры гэтым умець пiсаць. Досыць рэдкае спалучэнне. Таленавiтыя людзi часта аказваюцца адсунутымi ўбок больш нахрапiстымi. I тут справа нават не ў мове, на якой пiшаш, справа ў тым, што лiтаратурная шэрасць ухiтраецца апынуцца паўсюль першай — першай перакiнуцца на iншы бок, змянiць погляды, ператварыцца з камунiстаў у дэмакраты i наадварот, калi гэта становiцца нявыгадным. Даводзiцца гэта ўлiчваць i жыць сам-насам са сваiм сумленнем. Час усё вырашыць.

Наш герой шчыра прызнаўся, што яму з тым запаветным спалучэннем таленту i актыўнасцi пашанцавала: "Вiдаць, само мастацтва расстаўляла акцэнты, вымушала са мной лiчыцца".

— Усё жыццё спрабую разабрацца спачатку ў сабе як у чалавеку, — кажа Анатоль Аўруцiн. — Наогул мая паэзiя — гэта спроба разабрацца ў чалавеку. У вершах я не хлушу сабе. Мабыць, таму яны перажылi ўсе грамадскiя катаклiзмы. Вершы мае качуюць з кнiжкi ў кнiжку, бо яны мне дарагiя, я не хачу з iмi расставацца. За кожным з iх — маленькая "вешка" майго жыцця. Калi iх чытаюць цяпер, то многiя кажуць, што яны блiзкiя iх сэрцу, хоць некаторыя з вершаў напiсаныя i 30, i 35 гадоў таму. Значыць, яны не састарэлi. Вось, дарэчы, i на самы знакамiты мой верш "Грушевка", якi часцей за ўсё цытуюць, якi ёсць i ў школьным падручнiку, i ў розных анталогiях, звярнулi ўвагу адносна нядаўна. Вядомы расiйскi крытык у сваiм артыкуле назваў гэты верш адным з найбольш вартых увагi за апошняе дзесяцiгоддзе. А фокус у тым, што вершу гэтаму больш як 30 гадоў, аднак у раннiх маiх кнiгах нiхто яго не заўважаў. I вось атрымалася, што час дагнаў верш — бачыце, i так здараецца ў паэзii.

Прыгадваючы тамы Талстога, Анатоль Аўруцiн заўважае, што ў празаiка — праца тытанiчная. А вось паэту ў гэтым плане пашанцавала:

— Яго азарыла, ён схапiў аловак i на кавалачку паперы за лiчаныя хвiлiны запiсаў верш. I зноў свабодны — да наступнага аза- рэння. Аднак гэта сапраўдная мука — чакаць у страху наступнага "прыпадку" натхнення, а раптам не прыйдзе? Я толькi так i пiшу. калi натхнення няма, я сябе не прымушаю. Аднойчы, праўда, давялося пiсаць — паспрабуй адмовiцца — на заказ абкама партыi нейкае прывiтанне для абласной камсамольскай канферэнцыi. Як зараз памятаю, мяне вызвалiлi на тыдзень ад работы i заплацiлi 60 рублёў — палову зарплаты. Давялося пiсаць, аднак да паэзii гэта нiякага дачынення не мае. Паэзiя — гэта калi ты запiсаў радок, i не ведаеш, якiм будзе наступны, ён сам прыйдзе. А ўсе гэтыя развагi аб тым, што галоўнае ў паэзii — тэма... Я бачыў чарнавiкi Блока — там нейкiя наметкi слоў, бачна, што ён баяўся згубiць музыку, гучанне верша. Галоўнае, каб музыка гучала, а ты перадаў яе словамi. Паэзiя — гэта ў першую чаргу гульня пачуццяў. I вядома ж, сапраўдная паэзiя — са смутку, скрухi, болю.

Паэт кажа пра музыку верша, i я мiжволi кiдаю позiрк на фартэпiяна, што стаiць у пакоi. З яго з’яўленнем у доме Аўруцiных звязана сямейная байка:

— Калi мне было гадоў 12, бацьку як перадавому працаўнiку выдзелiлi дачны ўчастак у Крыжоўцы. Спрабавалi нешта там пабудаваць. Злажылi нейкiя два вянцы, зразумелi, што нiколi тут нiчога не ўзвесцi, i прадалi ўчастак. Замест летнiка бацькi купiлi пiянiна. Для мяне запрасiлi настаўнiка, недзе за год я прайшоў 5-гадовы курс музычнай школы, а потым ўпёрся i не захацеў працягваць. Пасля на iм вучылiся мае дзецi. Старэйшы сын нават скончыў вучылiшча мастацтваў па класе фартэпiяна. Аднак цяпер за яго бяруцца нячаста. Хiба што кампазiтары, якiя прыходзяць да мяне прадэманстраваць, на якую музыку яны паклалi мае вершы.

Пры гэтым Анатоль Аўруцiн зазначае, што песень такiх зусiм няшмат. На яго думку, для сур’ёзнай паэзii гэта нядзiўна:

— Яе нельга ўспрымаць масава. Трэба ўспрымаць яе вачыма i быць пры гэтым сам-насам з кнiгай. Я глыбока перакананы, што паэзiя — у многiм паняцце медыцынскае. Калi чалавек лечыцца гэтымi вершамi ў цяжкую хвiлiну, i гэта дапамагае, значыць ён сабе прапiсаў патрэбныя лекi i таго доктара знайшоў. Таму я многiх сваiх чытачоў ведаю асабiста. Часта бываюць нечаканыя знаёмствы. Нядаўна, напрыклад, пазнаёмiўся са сваёй чытачкай у палiклiнiцы. Падышла да мяне, спыталася, цi не я Анатоль Аўруцiн. Вельмi ўзрадавалася, што я. Як высветлiлася, яна аднойчы прачытала пра мяне нейкi артыкул у газеце, дзе былi змешчаны i цытаты з маiх вершаў. Мае словы зачапiлi яе за душу, яна спецыяльна адшукала кнiгу ў бiблiятэцы. А цяпер вось сустрэла ў палiклiнiцы.

Стасункам з чытачамi аўтар надае асаблiвую ўвагу — часта выступае ў вайсковых часцях, студэнцкiх аўдыторыях:

— Важна бачыць рэакцыю на свае вершы, прыемна пагутарыць — часта дзiву даешся, наколькi маладыя людзi добра ведаюць лiтаратуру, наколькi тонка адчуваюць паэзiю.

Распыталi мы паэта i аб тым свяце, што прыпадае на яго дзень нараджэння:

— Часам нечым звязаным з вайной навеяныя i мае вершы. Раней Дзень вызвалення Беларусi не быў такой значнай датай, як цяпер. Аднак i тады гэта была асаблiвая дата — я адчуваў, што свята не толькi ў мяне, у многiх людзей. Ну а цяпер, калi столькi ўрачыстасцяў, не магу пазбавiцца адчування, што гэта крыху i ў мой гонар... Некаторыя вядуць размовы аб тым, што пара скончыць такiя святы, i Дзень Перамогi ў тым лiку, пара ўсё забыць. Гэта кажуць людзi, якiя не разумеюць, што такое вайна. Адзначаць такiя даты варта не толькi пакуль будуць жывыя ўдзельнiкi вайны, але i iх дзецi, унукi, праўнукi. Майму бацьку, якi ваяваў, ужо 93-i год пайшоў, i дзякуй Богу! Усе мы павiнны памятаць пра тыя падзеi...

Зоя ВАРАНЦОВА.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтым упэўнены наш сённяшнi герой — лекар душ сваiх адданых чытачоў — Анатоль Аўруцiн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика