21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чаму вы размаўляеце па-беларуску?

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чаму вы размаўляеце па-беларуску?

Раiса Баравiкова, паэтка, рэдактар часопiса "Маладосць":

— Я нарадзiлася ў Бярозаўскiм раёне, там пасля вайны застаўся мой бацька, якi партызанiў у Заходняй Беларусi. Сам ён быў з Магiлёўшчыны, з Бялынiцкага раёна, дзе размаўлялi на беларускай мове, а мая мама была мясцовая i гаворка ў яе была дыялектная, паляшуцкая. Я памятаю, што ў дзедаву хату прыходзiлi людзi, каб паслухаць, як гаворыць мой бацька. Калi я нарадзiлася, то чула адразу дзве гаворкi — бацькаву беларускую i мамiну паляшуцкую. Але дзецi больш часу праводзяць з мацi, таму я ў дзяцiнстве размаўляла па-паляшуцку. Памятаю адно цiкавае падарожжа: у 49-м годзе тата павёз мяне да сваiх бацькоў у Бялынiцкi раён. I калi мы ехалi ў цягнiку ад Блудня да Мiнска, то ў вагоне гучала беларуская мова цi паляшуцкая гаворка. Трэцяй мовы я не чула. Мае бацькi ў 65-м годзе пераехалi на радзiму бацькi, на Магiлёўшчыну. Там мамiна гаворка настолькi ўсiх уразiла, што ёй нават далi мянушку "палячка". Паляшуцкi дыялект сапраўды вельмi жывучы, i калi я прыязджаю на Бярозаўшчыну да родных, то i цяпер мiжволi пачынаю размаўляць як яны... Беларуская мова ў мяне з дзяцiнства. Рускую я асвойвала ўжо пазней — у школе цi праз асяродак.

Валерый Жывалеўскi, прафесар Беларускай акадэмii музыкi, выкладчык па класе гiтары:

— У колькi гадоў памёр Багдановiч? А я нарадзiўся ў 25 гадоў — тады нарадзiлася мая мова. Я гродзенскi хлапец, выкладанне ў нас было рускамоўнае. Толькi ў 25 гадоў зрузумеў, што я беларус. I тады перайшоў на беларускую мову. Я заўсёды думаю, разважаю i жыву беларускай мовай, лiтаратурай, Беларуссю. Мае вучнi мяне падтрымлiваюць. Прыйдзiце ў мой клас Акадэмii музыкi — там пануе беларуская мова. Яна спалучаецца з гiтарнай музыкай. Вядомы лiтаратар Фадзей Булгарын, дарэчы, ураджэнец Мiншчыны, яшчэ напрыканцы XVIII стагоддзя пiсаў, што на Мiншчыне амаль што кожная бедная шляхцяначка iграла на гiтары з сямю жалезнымi струнамi. Гэты iнструмент быў вельмi папулярны ў нас нават у XVIII стагоддзi. Музыка i мова ўвогуле вельмi гарманiчныя з’явы. У сям’i маё таксама пануе гармонiя: мая любiмая палова нарадзiлася з гэтай мовай i сын мой таксама.

Наталля Матылiцкая, фалькларыст, спявачка беларускiх песень:

— Сур’ёзным штуршком для мяне была кнiга Караткевiча "Зямля пад белымi крыламi", яна вельмi мяне ўразiла i беларускай мовай таксама. Гаварыць па-беларуску я пачала, калi паступiла на фiлфак БДУ, скончыўшы беларускую школу на Случчыне. Мяне здзiўляла, што студэнты карысталiся беларускай мовай толькi на занятках, а пасля iх пераходзiлi на рускую. Чаму так адбываецца? Пра гэта мы разважалi з маёй сяброўкай, дачкой пiсьменнiка Паўла Мiсько. I Марына сказала, магчыма, не хапае мужнасцi, але мы можам паказаць прыклад, пачаць з сябе. Як дамовiлiся, так i зрабiлi. На фiлфаку было больш жанчын, але вучылiся i мужчыны, якiя сёння ўжо вядомыя пiсьменнiкi. Дык яны на беларускую мову пераходзiлi хутчэй. Я стараюся карыстацца беларускай мовай у побыце, не кажучы ўжо пра прафесiйную дзейнасць. Пасля маiх лекцый па беларускай мiфалогii студэнт перайшоў на беларускую мову. Паехаў дамоў у Сянно, а там здзiвiлiся: "Мiнскай булкi з’еў i па-беларуску загаварыў. Дзе такое было?.." Сваю дачку мы аддалi ў беларускi садок. Але калi яна пайшла ў школу, то вырашыла не вылучацца. А нядаўна схадзiла на "Госцiцу", прыйшла ўзрушаная: "Мама, я пачну гаварыць па-беларуску, толькi ты мяне падтрымай!"

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раiса Баравiкова, паэтка, рэдактар часопiса "Маладосць": — Я нарадзiлася ў Бярозаўскiм раёне, там пасля вайны застаўся мой бацька, якi парт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика