21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Памёр Валянцін Тарас

26.08.2009 15:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

13 февраля 2009 Новость дня
Наша Ніва

13 лютага памёр пісьменнік Валянцін Тарас. За чатыры дні да гэтага Валянцін Яфімавіч адсвяткаваў свой 79‑ы дзень нараджэння.



Былы партызан, ветэран беларускай культуры, Валянцін Тарас змагаўся за незалежнасць і дэмакратыю. Блізкі сябар Васіля Быкава, ён апекаваўся ягонай спадчынай.

Ён да апошніх заставаўся аўтарам "Нашай Нівы". У 2007 годзе ў кнігарні "НН" выйшла кніга ягоных мемуараў "На выспе ўспамінаў".

Грамадзянская паніхіда адбудзецца ў нядзелю. Інфармацыя пра месца і час пахавання з'явяцца пазней.

"Радыё Свабода": Ён сказаў, што не пабачыць ужо вольнай, заможнай і вясёлай Беларусі

9 лютага ён адсьвяткаваў свой 79 год нараджэньня. Нібы прадчуваючы свой хуткі адыход, ён сказаў тады ў інтэрвію нашаму радыё, што баіцца, што не пабачыць ужо вольнай, заможнай і вясёлай Беларусі.

“Я ўжо ў такім узросьце, калі не пра сябе думаю і не сваімі марамі і жаданьнямі заклапочаны, а сваіх дзяцей, свайго ўнука, каб іхнія мары зьдзейсьніліся. І перадусім, каб яны дажылі да той Беларусі, пра якую я заўсёды марыў і сёньня, вядома, мару, але баюся, што я ўжо па-сапраўднаму такімі здаровымі маладымі вачыма яе ня ўбачу. Той Беларусі, пра якую мы марым, Беларусі заможнай, вясёлай не пахмурнай краіны, Беларусі, дзе запануе нарэшце ва ўсіх куточках наша мова, расквітнее па-сапраўднаму наша культура”.

Валянцін Тарас нарадзіўся ў 1930 годзе ў Менску ў сям’і мастака. У гады вайны трынаццацігадовым хлопчыкам пайшоў у партызаны. Па вайне скончыў факультэт журналістыкі БДУ. З 1955 да 1962 працаваў у рэдакцыі газэты “Звязда”, з 1964 да 1967 - рэдактарам аддзелу прозы часопісу “Нёман”, з жніўні 1968 г. - на “вольным хлебе”.

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Аўтар кніг паэзіі (“Две тетради”, “Пазыцыя”, “Колеры” і інш.), прозы (“Прощальные костры”, “Дань времени”), мэмуараў (“На высьпе ўспамінаў”), разам з Карласам Шэрманам пераклаў на расейскую мову раман “Восень патрыярха” Габрыэля Гарсія Маркеса. Менавіта Валянціну Тарасу Васіль Быкаў даверыў перакласьці на расейскую мову сваю апошнюю кнігу “Доўгая дарога дадому”.

Паэт Уладзімер Някляеў узгадвае пра Валянціна Тараса:

“Сьмерць — такая рэч, што чакай ты яе, не чакай, яна прыходзіць раптоўна. Так сталася і з Валянцінам Тарасам. У панядзелак я віншаваў яго з чарговым, ужо не маленькім днём народзінаў. Дамаўляліся сустрэцца. Але вось ужо гэта сустрэча не адбудзецца, на жаль, ніколі…

Я любіў яго. Яго многія любілі. Яго было за што любіць. Гэта быў няўрымсьлівы, шчыры ў сваіх сумненьнях, у сваіх пошуках. Ён ня быў цьвердалобым, ён мог з маладымі раіцца, яго заўсёды можна было пераканаць, калі гэта нешта слушнае. Ну і ён быў вельмі таленавіты літаратар. За ім цэлая школа, асяродак быў своеасаблівы, куды ўваходзілі людзі інтэлектуальныя. Вельмі шкада, што яго ня стала, старэйшыны нашага літаратурнага цэху. Чалавека, які так шмат зрабіў. Чалавека, які ня так мала і пажыў, але здаецца, што мог яшчэ жыць і жыць“.

 
Теги: Новости
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13 февраля 2009 Новость дня Наша Ніва 13 лютага памёр пісьменнік Валянцін Тарас.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика