21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Брыгадзіра слухацца трэба!

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Брыгадзіра слухацца трэба!

У нашай вёсцы гэтых дружбакоў ведаюць усе — трактарысты яны i заўзятыя рыбакi.

— Слухай, заўтра нядзеля, — кажа неяк адзiн. — Давай сабе свята зробiм, на матацыкле на рыбалку зганяем. Мне месца параiлi... Кiламетраў дзесяць адсюль.

— Не, — адмаўляецца другi, — мне брыгадзiр сказаў лугi абкасiць. А то надта ж вада трымаецца, сенаўборачная тэхнiка гразнуць будзе.

— Ды скосiш у iншы дзень... А заўтра — парыбачым, юшкi наварым. Згаджайся, га?

— Не, — уздыхае сябрук, — я слова даў.

Карацей, разышлiся яны: Іван у нядзельку ранiцай на рыбалку паехаў, Васiль — абкошваць лугi. А трава там высокая, рэдкая, трактар па ёй ледзьве сунецца. Скочыў трактарыст унiз, каб глянуць пад колы i... аслупянеў: ззаду ў каляiнах уюноў... Аж кiшаць.

Сiгануў да кабiны, схапiў вядро, назбiраў (паўнюткае) i дадому. Упохапкi перакусiў нечым, узяў мяшок i назад — яшчэ кiль з 20 рыбы налавiў.

— Э-э, — кажа вечарам свайму сябруку, — прыходзь на юшку.

Той у крыўду: маўляў, канчай здзекавацца, без таго моташна. Але ж зайшоў.

А ўбачыў улоў, — i мову адняло. Як тая рыба на беразе паветра хапае, пытае толькi:

— Дзе?.. Калi?!.. А я ж цэлы дзень угробiў i нiч-чога не злавiў...

Ну Васiль i расказаў...

Чым, дарэчы, вельмi засмуцiў свайго сябра, бо яго, як высветлiлася, брыгадзiр таксама прасiў папрацаваць, абкасiць тыя лугi. Але ён не паслухаўся.

Сямён Рыгоравiч Руднiкаў, в. Агародня, Добрушскi раён

в. Агародня, Добрушскi раён Удалы выбар

Наш былы ўчастковы — вялiкi арыгiнал. Прычым па-свойму ўнiкальным усё яго жыццё было. Напрыклад, жанiцьба (i нават не адна), вопыт работы...

Але пра гэта — размова асобная. Цяпер — пра тое, як ён прафесiю выбраў.

Значыць, закончыў Мiхалыч (цьфу ты... Тады — проста Генка) дзесяцiгодку, аддаў абавязак Радзiме, пагуляў, колькi душа прасiла, трэба, думае, i працу шукаць. Паехаў у горад, да дзядзькi. Той немалую пасаду на заводзе займаў — можа ж паспрыяе?

Дзядзька хлопца гасцiнна прыняў — павёў у рэстаран. Толькi селi яны, па першай узняць сабралiся, — нейкi мiлiцыянт у зале з’яўляецца, у чыне капiтана. Не цвярозы, як падалося Гену, але дзядзька адразу ўскочыў з крэсла, загукаў яму:

— Гэй, Iванавiч! Просiм да нас!

I боўць яму поўную чарку. Падышоў той — глык i... далей падаўся, да суседняга столiка, бо i там запрашаюць. Больш за тое — нейкая мадама ўжо на плячы ў яго вiсне, у шчочку цалуе.

— Слухайце, а хто гэта? — пытае пляменнiк у дзядзькi.

— О-о, — зацягвае той з павагай, — гэта ўчастковы, "шэрыф" наш.

Тут Гену быццам неба адкрылася. Назаўтра (са сваякамi нават не развiтаўся) у райцэнтр паехаў, у аддзел унутраных спраў, заяву там напiсаў. Маўляў, вазьмiце... Хачу... Буду!..

I, пасля заканчэння школы мiлiцыi, усё тое, што з дзядзькам пабачыў, ён хутка атрымаў: мужыкi налiвалi, дзеўкi на шыю вешалiся, людзi паважалi...

I на пенсiю ён пайшоў у сорак з хвосцiкам. Што варта ўвагi, дык гэта не даўжыня яго, а памер той пенсii.

Зрэшты, гэтыя арыгiнальнасцi ўжо не яго, не Мiхайлавiча.

А. Лiпень, Iўеўскi раён.

Iўеўскi раён.

Ад свайго злодзея...

Памянялiся часы: дзецi цяпер ходзяць на экзамены з куплёнымi кветкамi — i ў асноўным з ружамi. Мы некалi — з тым, што цвiло ў агародчыках. Добра, як дома цi ў якiх сваякоў альбо добрых суседзяў. Але ж былi выпадкi, калi нiчагуткi там. А ў нядобрых людзей папросiш, дык цябе i пасарамацяць яшчэ, скажуць: "А чаму твая мацi такiх не пасадзiць?"

Што тут адкажаш? Калi табе 16-17... Што мацi, мо, не да кветак? Што праца ў кожнай? Што гаспадарка вялiкая? Што нас, дзяцей, сямёра па лаўках?..

Зрэшты, гэта, напэўна, i лепей было, бо мы ў той час раслi самастойнымi: з маленства i па гаспадарцы шмат што рабiлi, i вучылiся без дапамогi бацькоў (слова рэпетытар нават не чуў нiхто!), i праблемы свае вырашалi. У тым лiку — з кветкамi.

Як? Вы, напэўна, ужо здагадалiся?

"Плывём" мы, значыць, раз па гарадку, глядзiм, у каго што расце i цвiце (бо заўтра ж экзамен), чуем (зямельку тады бераглi — хаты ставiлi на самым краi, вокнамi адразу на вулiцу) — у адным з дамкоў мужык з жонкай вячэраць селi. I яна яму кажа:

— Ты давай пад’ядай ды iдзi на двор — на лаўцы пасядзi. А то я на базары сёння была, бабы казалi, што экзамен заўтра ў школе. Значыць, шэўрадзь (так у нас падлеткаў называлi) зараз па вулiцах будзе рыскаць, кветак шукаць.

— А няхай шукае, — адказвае ёй гаспадар. — Я ўсе нашы пiвонi пазразаў i ў хаце паставiў.

Мы гэта ўсё пачуўшы, якраз за вугал яе звярнулi, на суседнюю вулiцу. Бачым — i насамрэч на акне ў вазе букет стаiць... Пышны, прыгожы — гатовы. I люфцiк адчынены. Хлопцы нашы пераглянулiся толькi, адзiн аднаго падсадзiлi, кветкi цопнулi i цягу — усёй грамадой...

Страху, зразумела ж хапiла. А ўжо колькi рогату было?!... I ў той дзень, i потым...

Мы тады не ведалi яшчэ, што ў школе, на экзаменах ад нас чакаюць не кветак, а добрых адказаў. Калi нарэшце дайшло, многiх з настаўнiкаў — вельмi паважаных, любiмых, на гэтым свеце ўжо не стала. Але i тым, хто з жыцця пайшоў, i тым, хто сярод нас застаўся, хацелася б нiзка пакланiцца за тое, што не дзялiлi нас на бедных i багатых, што вучылi нас быць добрымi людзьмi. Вучылi самааддана. I, дзякуючы менавiта гэтаму, мы змаглi паступiць туды, куды хацелi.

I.С., г. Нясвiж.

г. Нясвiж. Чаго шкадаваць

Гэты выпадак адбыўся з братам майго гаспадара. Служыў ён прапаршчыкам у адной з прыбалтыйскiх рэспублiк. Клiмат там вельмi вiльготны (побач Балтыйскае мора...), што, аднак, палова бяды. Горай тое, што надвор’е за дзень некалькi разоў мяняецца — то цёпла...

Зрэшты па парадку. У той дзень, з ранiцы, адлiга была, выпаў сняжок. Сваяк наш на веласiпедзе паехаў на працу. Пакуль быў там, мароз на вулiцы выскачыў аж да мiнус 10 i вецер узняўся.

А дамоў жа дабiрацца трэба...

Ускочыў быў на веласiпед (вядомым месцам), холадам, казаў, як маланкай працяла — злез тут жа! Думае, што ж рабiць? Рукi пацiрае... У рукавiцах... З аўчыны. Ага, думае, трэба адну да сядзення прыстроiць.

Прывязаў неяк, паехаў.

Рукам (адлегласць 6 вёрстаў), зразумела ж, таксама хапiла, але ён адной (у рукавiцы) кiраваў (руль проста ледзяны быў), другую — у кiшэнi грэў...

Так i дабраўся. У хату зайшоў. Жонка глянула на яго i адразу ў гвалт:

— Чаму рукавiца толькi адна? Дзе другую дзеў? Цёплую, дарагую... Згубiў?!. Каб табе...

Мужык ёй:

— Сцiхнi, баба. Зяпу адкрыла... Рукавiц ёй шкада! Не, каб паглядзець, што збярог я!..

Карацей, паразумелiся неяк. Бо высветлiлi, што на месцы ўсё — нiчога мужык не страцiў.

I нават не згубiў.

Т.I. Аляхновiч, г. Слуцк.

г. Слуцк. Без бацькi...

Той ранiцою жонка выдала Васiлю паляўнiчы бiлет. Гэта азначала, што яму трэба браць швайку, нож, iсцi ў хлеў i забiць кабанчыка. Адказная справа. Раней Васiль рабiў яе з бацькам, i, зразумела ж, быў падсобнiкам. Цяпер — ён чалавек жанаты, жыве асобна. Павiнен управiцца. Сам... Але ж тады да свежыны жонка можа чаркi не даць... Па суседа схадзiў. Так яно i спрытней, i надзейней. Удваiх яны рушылi ў хлеў.

Аднак, што за лiха там? Няма... парсючка.

Раптам зарохкаў — аднекуль... зверху. Спартоўцам быў: гною ў хляве зашмат — на вышкi заскочыў. Сагналi. "Гэта ж каб затаiўся, то можа пажыў бы яшчэ?" — падумаў кожны з траiх. Двое думалi далей: як жа забiць, каб не спэцкацца? Можа, токам?

Змайстравалi нейкую прычындалiну. Следам паўстала пытанне, куды прыставiць?

Мужыкi думалi, кабанчык, сагнаны з вышак, уважлiва на iх пазiраў. Тыцнулi жалезным прутам яму ў нос. Шчацiнне на парсючку дыбкi стала, вочы пачырванелi... Ну чыста раз’юшаны вожык. Толькi вялiкi.

Паўтарылi спробу яшчэ раз. Не дапамагло.

Тут па вулiцы iшоў Сямён. Яго, як добрага "спеца", многiя клiкалi бiць свiней. Вось i цяпер з халявы ў яго тырчалi швайка з нажом. Ён за гэту работу, вiдаць, i плату ўжо атрымаў, бо дужа ж вясёлы быў. "Вучыцеся, пакуль я жывы", — сказаў ён хлопцам i зайшоў у хлявок. На iмгненне! Бо "вожык" у бок Сямёна толькi рылам павёў, той — ад страху — з капытоў i ў гной. А калi ўстаў, паслаў сваiх "вучняў"... Разам з тым дзiкiм свiнчом... I сам пакульгаў — дахаты.

Але ж праўду кажуць, што на лаўца i звер бяжыць: на вулiцу выйшаў яшчэ адзiн вясковец — Максiм, запраўскi паляўнiчы. "Я, брат, на сваiм жыццi i не гэткiх дзiкiх бiў, — пахвалiўся ён. Схадзiў у хату па нож, смела пайшоў у хлеў. Аднак, убачыўшы таго кабанчыка, выскачыў, як падсмалены. "Вы што? — закрычаў, — ён жа шалёны! Яго трэба застрэлiць i закапаць"...

Чуткi пра тое, як Васiль "б’е" кабанчыка, мiгам праляцела па вёсцы. Завiтала i ў хату, дзе жыў Васiлёў бацька. Уздыхнуў ён, узяў патрэбны iнструмент i прыйшоў да сына. Удвух, звычайным сялянскiм спосабам, яны закалолi тое гаротнае свiнчо.

Г.С. Бабарыка.

в. Мачуль Столiнскага раёна.

Рубрыку вядзе Валянцiна Доўнар.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашай вёсцы гэтых дружбакоў ведаюць усе — трактарысты яны i заўзятыя рыбакi. — Слухай, заўтра нядзеля, — кажа неяк адзiн. — Давай сабе свята зробiм
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика