21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Так хто ўзначаліў Беларускі саюз кінематаграфістаў?

26.08.2009 15:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

5 марта 2009 Культура
Ігар АНДРЭЕЎ, Svabodaby.net З дакументаў, якія змешчаны на сайце Міністэрства культуры, вынікае, што старшыня беларускага Саюза кінематаграфістаў усё ж такі прызначаны. Хаця адпаведнага з’езда саюза, на якім абралі б кіраўніка гэтай грамадскай арганізацыі, не было. Газета “Тут і цяпер” паспрабавала разабрацца ў сітуацыі.

Чыноўнікі ад культуры, якія рыхтавалі і змяшчалі на сайце Мінкульта інфармацыю пра адкрыты рэспубліканскі конкурс на новую канцэпцыю кінафестывалю “Лістапад”, напісалі, што цяпер старшынёй праўлення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз кінематаграфістаў” з’яўляецца нехта Віктар Васільеў.

З НАЙНОЎШАЙ ГІСТОРЫІ САЮЗА КІНЕМАТАГРАФІСТАЎ

Былы кіраўнік Саюза кінематаграфістаў, экс-намеснік міністра культуры Юрый Цвяткоў напрыканцы мінулага года напісаў заяву аб сыходзе па стане здароўя. Пасля яго выконваючым абавязкі старшыні Саюза кінематаграфістаў стаў вядучы Першага нацыянальнага тэлеканала, сцэнарыст і рэжысёр Сяргей Кацьер, які прабыў на сваёй пасадзе… тры дні. Ён проста адмовіўся ад пасады. Прычым Кацьер не змяніў свайго рашэння нават пасля размовы з міністрам культуры Уладзімірам Мацвейчуком.

Некаторы час абавязкі старшыні Саюза кінематаграфістаў выконваў першы сакратар арганізацыі Мікалай Паўлаў. Цяпер саюзам кіруе Віктар Васільеў.

Нагадаем, што ў свой час на чале Беларускага саюза кінематаграфістаў стаялі такія вядомыя асобы, як Ігар Волчак, Вячаслаў Нікіфараў, Юрый Марухін, Аляксандр Яфрэмаў.

ЭКСПЕРТЫЗА

Ала Бабкова: “Перспектыў у беларускага Саюза кінематаграфістаў няма…”

Вядомы беларускі кінакрытык Ала Бабкова даволі песімістычна глядзіць на будучыню Саюза кінематаграфістаў, аб чым яна і сказала нашаму выданню.

— Ала Пятроўна, як па-Вашаму, чаму менавіта малавядомага Васільева абралі в.а. старшыні саюза?

— Магчыма таму, што больш ніхто не пагаджаўся. У саюза заканчваюцца грошы. А задарма працаваць ніхто не хоча. Акрамя Васільева больш ніхто не пагадзіўся. Можа, нехта і хацеў, ды не выбралі. Зараз Васільеў спрабуе неяк замацаваць хоць пакой за Союзам кінематаграфістаў, бо раней быў ільготны кошт за квадратны метр, а цяпер ужо трэба плаціць па поўнай цане. А саюз не можа, бо склалася вельмі цяжкая сітуацыя з грашыма.

— Але ў такіх жа ўмовах у нашай краіне існуюць усе грамадскія арганізацыі…

— Так, грамадская арганізацыя павінна сама сябе ўтрымліваць. Наша дзяржава, як вы ведаеце, утрымлівае дзве арганізацыі — БРСМ і Саюз пісьменнікаў. Не ведаю, ці атрымлівае нешта з дзяржбюджэту Саюз кампазітараў. Усе астатнія павінны клапаціцца пра сябе самі. І Саюз кінематаграфістаў лёгка забяспечыў бы сябе, калі б у краіне былі створаны для гэтага адпаведныя эканамічныя ўмовы. У свой час Саюзу кінематаграфістаў не дазвалялі займацца камерцыйнай дзейнасцю. Калі б такая магчымасць была, то, верагодна, ён раскруціўся б і квітнеў. А так мы маем тое, што маем…

— У расійскім Саюзе кінематаграфістаў бурляць свае жарсці, а ў нас…

— А ў нас нават жарсцей няма. З’езд Саюза кінематаграфістаў не адбыўся. Калі будзе наступны, каб выбраць старшыню, пакуль невядома.

— Цікава, а прэтэндэнтаў на гэтую пасаду шмат?

— Наколькі я ведаю, іх няма. У мяне на мінулым тыдні пыталіся пра перспектывы саюза, і я адказала, што не бачу іх. У расійскім саюзе перспектывы ёсць, а ў нас… Няма адкуль браць грошы. Была спадчына, якая засталася нам яшчэ ад савецкіх часоў — ад маёмасці Канфедэрацыі Саюза кінематаграфістаў, што была прададзена. Цяпер гэтыя грошы заканчваюцца.

— Калі грошай няма, дык чым увогуле займаецца гэты саюз?

— Саюз з’яўляецца адным з заснавальнікаў фестываляў “Лістапад”, “Анімаёўка”, Брэсцкага фэста нацыянальных фільмаў і фестывалю “Экафільм”.

Пакуль яшчэ саюз па магчымасці дапамагае тым, у каго ўвогуле няма грошай на жыццё-быццё.

Да таго ж саюз заўсёды быў чымсьці накшталт клуба, дзе час ад часу кінематаграфісты збіраліся разам ці на юбілей, ці на прагляд. Пакуль усё гэта існуе па інерцыі. А што будзе потым — невядома.

Многія і сёння, нават знаходзячыся ў саюзе, жывуць без гэтай арганізацыі, не атрымліваючы ад яе ні дапамогі, ні ўвагі. За апошнія гады ў Саюз кінематаграфістаў прынялі шмат маладых членаў, але і з іх боку назіраецца нейкая пасіўнасць, астэнія. Як, дарэчы, і ва ўсім беларускім кінематографе.

Калі гаварыць пра саюз, то ён быў вельмі актыўным у часы перабудовы. Нават больш актыўным за іншыя творчыя аб’яднанні. Адгукаўся на палітычныя падзеі — гэта было с 1987 па 1995 год. Тады нашу арганізацыю паважалі. Саюз кінематаграфістаў меў права заканадаўчай ініцыятывы, удзельнічаў у распрацоўцы закона аб кінематографе. Хаця потым з яго функцый выдалілі ўсё самае важнае, у прыватнасці, стварэнне ўмоў для кінапрадпрымальнікаў і ўсё, што тычылася недзяржаўнага сектара.

Пасля таго, як усе слушныя прапановы былі адхілены, саюз “прыкіс” і больш нічога не прапаноўваў. Энергія растрачвалася, растрачвалася і нарэшце скончылася…
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 марта 2009 Культура Ігар АНДРЭЕЎ, Svabodaby.net З дакументаў, якія змешчаны на сайце Міністэрства культуры, вынікае, што старшыня беларускага Саюза кінематаграфістаў усё ж такі прызначаны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика