21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

КАМАЕДЗIЦА, або БЛАГАВЕСНIК

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

КАМАЕДЗIЦА, або БЛАГАВЕСНIК

6 красавiка ў беларускiм народным календары

Благавеснiк — дзень перад Благавешчаннем. Паўсюдна да гэтага перадсвяточнага дня ставiлiся вельмi асцярожна: "Не так бойся Благовешчанчэння, як бацькi яго".

l У гэты дзень катэгарычна забаранялася прасцi. Лiчылася, што ў такiм выпадку лета будзе мокрае, з частымi дажджамi. А той, хто будзе насiць адзенне з тканiны, сатканай у гэты дзень, будзе хварэць.

l Напярэдаднi Благавешчання палiлi старыя саламяныя пасцелi, абкурвалi дымам зiмовае адзенне, каб адагнаць нячыстую сiлу.

l У ноч на Благавешчанне не гасiлi святло ў хаце — каб лепей нарадзiў лён.

l Напярэдаднi Благавешчання не аднiмалi цяля ад каровы: лiчылася, што ў гэту ноч каровам асаблiва шкодзяць ведзьмакi, але Боская Мацi абараняе тых кароў, побач з якiмi ёсць цяляты.

l А яшчэ ў гэты дзень раiлi сеяць гарох.

l На Беларусi ў даўнiя часы 6 красавiка святкавалi "Камаедзiцу" — старажытнае славянскае свята пакланення мядзведзю. Калiсьцi вакол паселiшчаў беларусаў былi густыя лясы, дзе жыло шмат лясных драпежных жывёл. Мядзведзь — даволi моцная i небяспечная жывёла. Каб задобрыць яго, людзi i прыдумалi звычай ушаноўваць гаспадара лесу.

l Лiчылася, што менавiта ў гэты дзень мядзведзь прачынаецца ад спячкi i выходзiць з берлагу. Каб мядзведзь лёгка прачнуўся ад зiмовага сну, трэба было выканаць шэраг рытуальных дзеянняў. Таму ў гэты дзень рыхтавалi асаблiвую ежу — сушаную рэпу, кiсель з аўса, камы з гароху, таму што мядзведзь харчуецца ў асноўным раслiнным кормам. Ад назвы асноўнай стравы гэтага дня — камоў — атрымаў сваю назву i дзень: Камаедзiца — есцi камы.

l Калi абед з ужываннем камоў з гарохавай кашы i аўсянага кiсялю завяршаўся, уся сям’я — i старыя, i малыя — iшлi адпачываць, але не спаць. Трэба было абавязкова варочацца з боку на бок, як гэта робiць мядзведзь у берлагу. Пасля такiх дзеянняў уся сям’я зноў сядала за стол i працягвала святкаваць. А затым наладжвалi танцы, iмiтуючы рухi мядзведзя, прычым тыя, хто танчыў, павiнны былi апрануцца ў кажухi, вывернутыя на левы бок.

Аксана Катовiч, Янка Крук.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 красавiка ў беларускiм народным календары Благавеснiк — дзень перад Благавешчаннем. Паўсюдна да гэтага перадсвяточнага дня ставiлiся вельмi асцярож
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика