У Мінску прадаўцоў, бармэнаў-афіцыянтаў і дызайнераў інтэр'ераў будуць вучыць на беларускай мове. 21.by

У Мінску прадаўцоў, бармэнаў-афіцыянтаў і дызайнераў інтэр'ераў будуць вучыць на беларускай мове

04.03.2015 10:26 — Афиша | 21.by  
Размер текста:
A
A
A

Абвестка аб запісы ў беларускамоўныя групы на курсах прадаўцоў, афіцыянтаў-бармэнаў і дызайнераў інтэр'еру з'явілася сёння на сайце найбуйнейшага беларускага цэнтра дадатковай адукацыі "Лідэр". Адукатары звяртаюцца да ўсіх, хто хоча пасля навучання «адпавядаць патрабаванням сучаснасці ці проста вучыцца на мове, якой карыстаецца штодзень».

У Мінску прадаўцоў, бармэнаў-афіцыянтаў і дызайнераў інтэр'ераў будуць вучыць на беларускай мове

Прапанова дзейнічае ва ўсіх 27 гарадах адукацыйнай сеткі «Лідэра»: каб скарыстацца ёю, трэба удакладніць, што хочаш вучыцца па-беларуску, падчас запісу на курсы. Шмат якія педагогі «Лідэра» ужо сёння гатовы весці курсы на нацыянальнай мове. Калі ж у якім-небудзь з гарадоў, дзе набярэцца група, патрэбнага спецыяліста не знойдзецца, цэнтр бярэ на сябе абавязак прыцягнуць да супрацоўніцтва дадатковага выкладчыка. «Мы бачым, што папулярнасць беларускай мовы расце, і спадзяемся, што наша прапанова спадабаецца будучым слухачам, прынамсі ў вялікіх гарадах. Прадавец або афіцыянт, які не здольны адказаць кліенту на любой дзяржаўных моў, не можа сёння лічыцца сапраўдным прафесіяналам. Прафесійнае навучанне па-беларуску дапаможа вярнуць нашым навучэнцам звычку да камунікацыі на нацыянальнай мове роднай краіны, - кажа дырэктар цэнтра «Лідэр» Наталля Бухарова. - Што тычыцца прафесіі дызайнера, мы ўключылі яе ў спіс таму, што для людзей, якія цікавяцца прафесіямі з сферы мастацтваў, натуральна імкненне да нацыянальнай культуры».

Беларусізацыя навучання ў прыватным адукацыйным цэнтры не будзе гвалтоўнай: рускамоўныя курсы таксама застануцца ў раскладзе, а новыя групы адкрыюцца, калі на навучанне па-беларуску запішацца як мінімум шэсць слухачоў у горадзе. У «Лідэры» спадзяюцца, што попыт будзе, прычым не толькі на тры прапанаваныя прафесіі. І зараз апытваюць удзельнікаў сваіх груп у сацыяльных сетках аб тым, якія яшчэ спецыялізацыі мае сэнс выкладаць па-беларуску.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абвестка аб запісы ў беларускамоўныя групы на курсах прадаўцоў, афіцыянтаў-бармэнаў і дызайнераў інтэр'еру з'явілася сёння на сайце найбуйнейшага беларускага цэнтра дадатковай адукацыі "Лідэр".
 
 
 


Архив (Афиша)

21.by в социальных сетях


© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика