НА ГЛЫБОЧЧЫНЕ ЛЁН УБРАНЫ З ПАЛЁЎ!. 21.by

НА ГЛЫБОЧЧЫНЕ ЛЁН УБРАНЫ З ПАЛЁЎ!

18.09.2018 — Афиша |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наш раён адным з першых у вобласці завяршыў уборку льнотрасты з палёў. Вялікі поспех! Выдатная працоўная перамога! Радасць з гэтай нагоды разам з калектывам адкрытага акцыянернага таварыства “Мосарлён”, яго дырэктарам Віктарам Кейзікам і васямнаццацю механізатарамі з шэрагу прадпрыемстваў і арганізацый раёна, якія накіраваны на дапамогу льнаводам, па праву раздзяляе і кіраўніцтва Глыбоцкага раёна на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Алегам Віктаравічам Морхатам.

DSC_1354

У панядзелак 17 верасня вялася падборка льнотрасты на апошніх 80 гектарах. На полі, што на мяжы Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў, у гэты дзень работа літаральна кіпела, трактары з прэспадборшчыкамі гудзелі, снавалі, не раўнуючы, як тыя ўдалыя працаўніцы-пчолкі. Сюды, каб павіншаваць з такім выдатным працоўным дасягненнем калектыў ільнозавода ў асобе яго дырэктара і механізатараў, якія пашчыравалі на ўборцы лёну, і прыехалі кіраўнік раёна Алег Морхат, яго першы намеснік, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Іосіф Пачкоўскі. Падчас невялічкага перапынку на ўскрайку поля сабралася ўся сапраўды баявая “гвардыя” – механізатары, занятыя на падборцы льнотрасты. Са словамі шчырай падзякі за ўдарную працу да іх звярнуўся Алег Віктаравіч.


DSC_1267

—Спаўна папрацавалі мы ўсе разам у раёне і дасягнулі належных вынікаў, хаця хапала прычын для хваляванняў: і вясной, і ўлетку багата было засушлівых дзён, — сказаў Алег Віктаравіч. — Тым не менш, ураджай атрымалі добры і насення, і льнотрасты. Усё ў тым, што своечасова пасеялі, арганізавалі належны догляд. У выніку атрымалі лён чысты, густы.


DSC_1299

Камандны дух, сур’ёзная падтрымка ў арганізацыі работ на льняных палетках раёна даюць добры плён. Сёння завяршаецца вялікая работа. Справіліся ў самыя сціслыя тэрміны, спарадкавалі лён – важную, можна сказаць, стратэгічную сельскагаспадарчую культуру для нашай краіны, для нашага рэгіёну. Лён – наша нацыянальнае багацце. Нездарма яго сінія кветкі ўпрыгожваюць герб Рэспублікі Беларусь.


DSC_1278

Алег Віктаравіч даў высокую ацэнку рабоце механізатараў, ільнаводаў раёна, асабіста дырэктара Мосарскага льнозавода Віктара Кейзіка. Высокая арганізацыя і правядзенне якаснай і аператыўнай работы на ўборцы льну была адзначана Падзякай старшыні райвыканкама. І яшчэ быў такі прыемны ўрачысты момант падчас ушанавання ўдзельнікаў уборкі льну. Старшыня райвыканкама горыча павіншаваў і ўручыў каштоўны падарунак маладому механізатару Дзмітрыю Мурзічу, які зусім нядаўна ажаніўся, стварыў сваю сям’ю.


DSC_1374

Моцным поціскам рук Алег Віктаравіч падзякаваў за работу кожнаму механізатару.

Першы намеснік старшыні райвыканкама Іосіф Іванавіч Пачкоўскі таксама адзначыў высокі прафесіяналізм удзельнікаў уборкі льну і адрасаваў ім самыя найлепшыя пажаданні міру, дабра і здароўя.  А дырэктар ААТ “Мосарлён” Віктар Пятровіч Кейзік гаварыў пра той працоўны ўклад у агульную справу, які зрабіў кожны з механізатараў, назваў самых старанных.
Аператыўнае і якаснае правядзенне ўсяго комплексу работ на ўборцы льну – вынік пастаянных шчырых клопатаў кіраўніка нашага раёна, дырэктара льнозавода, яго работнікаў, а таксама кіраўнікоў і механізатараў шэрагу арганізацый раёна, якія прыходзяць на дапамогу льнаводам. Дзякуючы такой зладжанай рабоце на працягу апошніх гадоў у нашым раёне на ўборцы льну не выкарыстоўваецца ручная праца.

Па тэмпах работ ААТ “Мосарлён” заўсёды  сярод лепшых на Віцебшчыне, ды і ў рэспубліцы любому дасць фору. І гэта пры тым, што Мосарскі льнозавод самы старэйшы. Вялікая заслуга ў у паспяховай рабоце калектыву  (і мы неаднойчы ўжо адзначалі на старонках газеты) Віктара Пятровіча Кейзіка, умелага гаспадарніка, арганізатара вытворчасці, вопытнейшага кіраўніка, лаўрэата ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны-2015”. Пры падтрымцы раённага кіраўніцтва прадпрыемства на працягу шэрагу гадоў працуе стабільна паспяхова. Вось і сёлета хутка і аператыўна быў убраны лён на плошчы ў 850 гектараў. Перамога, здабытая ў напружанай працы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наш раён адным з першых у вобласці завяршыў уборку льнотрасты з палёў. Вялікі поспех! Выдатная працоўная перамога! Радасць з гэтай нагоды разам з калектывам......
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Афиша)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика