ГЛЫБОЦКАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА ЗАПРАШАЕ НА «БІБЛІЯНОЧ-2018». 21.by

ГЛЫБОЦКАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА ЗАПРАШАЕ НА «БІБЛІЯНОЧ-2018»

18.09.2018 — Афиша |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі вы жадаеце цікава і арыгінальна правесці свой вечар, запрашаем у цэнтральную раённую бібліятэку на “Бібліяноч 2018”.

uchebnik2

Для тых, хто цікавіцца гульнямі, падрыхтаваны “Бітва літаратурных эрудытаў”, “Бібліялато”, настольныя гульні, інтэрактыўныя віктарыны, чэмпіянат па чытанні ўслых.

У вас ёсць жаданне навучыцца чамусьці новаму? Тады вас чакаюць майстар-класы па маляванні на вадзе ад Алены Зібаравай і вырабе ўпрыгожванняў ад Глыбоцкага ТЦСАН.

Для тых, хто жадае пазнаёміцца з творчымі і таленавітымі людзьмі, запрашаем на сустрэчу з гасцямі з Пастаўшчыны і на прэзентацыю выставы Л. Сінкевіч “У мяне жывуць Анёлы”.

А модны подыум “У нас хоць не Парыж, але…” не пакіне раўнадушнай ніводную модніцу.

Тых, хто хоча зазірнуць у сваю будучыню, мадам Ля Бук будзе чакаць у сваім таямнічым салоне.

А ў начным рэтра-кіназале вас чакае сустрэча з героямі  фільма “Знахар” па рамане  нашага земляка Тадэвуша ДаленгіМастовіча.

На працягу ўсяго вечара будзе працаваць “Літаратурная кавярня”.

Чакаем усіх 20 верасня ў 17.30. Уваход свабодны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі вы жадаеце цікава і арыгінальна правесці свой вечар, запрашаем у цэнтральную раённую бібліятэку на “Бібліяноч 2018”. Для тых, хто цікавіцца гульнямі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Афиша)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика