НА ГЛЫБОЧЧЫНЕ, У ФІЛІЯЛЕ «ЧАЧАЛІ» ПРАЙШОЎ КОНКУРС «КУЛІНАРНАЯ СПАДЧЫНА-2018». 21.by

НА ГЛЫБОЧЧЫНЕ, У ФІЛІЯЛЕ «ЧАЧАЛІ» ПРАЙШОЎ КОНКУРС «КУЛІНАРНАЯ СПАДЧЫНА-2018»

10.10.2018 — Афиша |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

нядаўна ў рамках Тыдня турызму на базе філіяла “Чачалі” УП “Глыбоцкі МКК” прайшло конкурснае мерапрыемства “Кулінарная спадчына-2018”, у якім прыняла ўдзел шэф-повар, эксперт беларускай кухні, аўтар кніг, радыё- і тэлевядучая Алена Мікульчык.

DSC_5333

Алена таксама прысутнічала на кулінарным свяце ў аграэкасядзібе “Утрына”, што ў вёсцы Маргі Падсвільскага сельсавета, а назаўтра ўжо   была старшынёй журы конкурсу ў Чачалях. Яго арганізатары — спецыялісты сектара спорту і турызму райвыканкама —  запрасілі да ўдзелу аматараў кулінарыі з прадпрыемстваў і арганізацый горада, грамадскіх аб’яднанняў,  жыхароў Глыбоччыны, якія гатуюць па рэцэптах, што перайшлі ім у спадчыну ад прадстаўнікоў старэйшага пакалення. Асноўныя мэты, якія ставілі перад сабой арганізатары,  — вывучэнне  страў мясцовай кухні, папулярызацыя і рэклама гастранамічных традыцый Глыбоччыны, выяўленне таленавітых кулінараў і кандытараў сярод жыхароў раёна і садзейнічанне ім у арганізацыі клубаў і  аб’яднанняў па інтарэсах. Удзельнікі маглі паказаць сваё майстэрства   ў васьмі намінацыях, прадставіўшы  прыгатаваныя закускі і салаты, першыя стравы, стравы з рыбы, птушкі і мяса, з гародніны, зерневых культур, дэсерты і мучныя вырабы, а таксама напіткі.


DSC_5288

У ліку ўдзельнікаў былі філіял “Чачалі” (Таццяна Статкевіч і Ніна Казлоўская),  раённая арганізацыя ГА “Белая Русь”, якую прадстаўлялі старшыня пярвічнай арганізацыі СШ №2  Наталля Цяліца і яе дачка Валянціна,  клуб аматараў здаровага харчавання “Эка” (Алена Белая і Таццяна Лаўрыновіч), народны клуб аматараў беларускай нацыянальнай кухні і фальклору “Кумачкі” Гатаўшчынскага СДК  (Вольга Андзілеўка, Вольга Пацянкоўская і  Таццяна Будрэвіч), майстар раённага Дома рамёстваў Алена Дабравольская,  гаспадары аграсядзібы “Абярэг”  з Ластавічаў Аляксей і Юлія Палавінчыкі з сынам-школьнікам, сядзіба “У Якімовіча” (Вольга Якімовіч і Наталля Сільмановіч), вучань СШ№2 Цімафей Пашковіч, а таксама прадстаўніца рэдакцыі газеты “Веснік Глыбоччыны” Наталля Дамашова.


DSC_5353

Чаго толькі не было на сталах, засланых вышыванымі настольнікамі і сурвэткамі! Калдуны з мясам, каўбаскі па-вясковаму, прыгатаваныя ў каструлі без вады, солі і спецый, запяканкі, фаршыраваны шчупак, салаты для гурманаў, гарбузовыя супы і  дэсерт з гарбузоў, бульбяное парася з рабрынкамі, дранікі ў гліняных гаршчочках, клёцкі пяці гатункаў – з  салам, мясам, макам, вішнямі і “фестывальныя”, “салодкія пянёчкі”, пончыкі з сюрпрызам і бульбяныя лапці, настойка бруснічная, бярозавы сок… Кожны ўдзельнік падрыхтаваў прэзентацыю і з дапамогай мастацкага слова прадставіў свае кулінарныя шэдэўры. Эстэтычна аформленыя стравы  не маглі не выклікаць апетыт і жадання пакаштаваць гэтую прыгажосць.


DSC_5591

Ну а вызначыць  лепшых сярод таленавітых  павінна было кампетэнтнае журы  пад старшынствам Алены Мікульчык. Дэгусціраваць стравы  ёй дапамагалі  кіраўнік Дэпартамента распрацовак Цэнтра комплекснай падтрымкі і планавання бізнесу Валянцін Возераў, прадстаўнік дылерскай кампаніі МТС па Віцебскай вобласці Іна Арлоўская, выхаванка мастацкай школы імя Я. Драздовіча, удзельніца праекта “Каляровы лён” Васіліна Мушкат  і інструктар-метадыст Глыбоцкага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Ала Вярцінская.


DSC_5595

Густ густам, смак смакам, але вызначыць пераможцаў, са слоў Алены Мікульчык, дапамагла дакладная навука матэматыка. Усе ўдзельнікі атрымалі  граматы сектара спорту і турызму  райвыканкама і падарункі ў розных намінацыях: “За лепшую закуску” – сям’я Палавінчыкаў (аграсядзіба “Абярэг”), за “Лепшую салату” – сядзіба “У Якімовіча”, за “Лепшы напітак” – Наталля Дамашова (рэдакцыя газеты “Веснік Глыбоччыны”), “За страву з бульбы” – Людміла Чэбан (філіял “Чачалі”), “За стравы з рыбы” – Алена Дабравольская (Дом рамёстваў),  “За стравы з мяса” – Наталля і Валянціна Цяліцы (РА ГА “Белая Русь”), “За лепшы дэсерт” – Цімафей Пашковіч (СШ№2), “Здаровая кухня” – клуб “Эка”. Грамату атрымала  і самая юная ўдзельніца  — Валянціна Цяліца.  


DSC_5322

— Прыемна, што на Глыбоччыне захоўваюць нацыянальныя традыцыі  і тым самым зберагаюць для нашчадкаў багатую спадчыну, — сказала Алена Мікульчык.


DSC_5517

Людміла Чэбан, якая вяла мерапрыемства, уручыла ёй і членам журы  салодкія падарункі – згушчонку з вішнямі і зборнік песень кампазітара і выканаўцы Ганны Шакола, а таксама сертыфікат на адпачынак  у філіяле “Чачалі”.


DSC_5266

Скончылася мерапрыемства квэстам, у ходзе якога ўсе ўдзельнікі шукалі схаванага на тэрыторыі філіяла Вішнёвіка –  вешчуна і носьбіта добрых навін. Найхутчэй з  заданнем справіліся Цімафей Пашковіч, Валянціна Цяліца і Алена Дабравольская, якія атрымалі вішнёвікаў у падарунак.


DSC_5267


DSC_5268


DSC_5695

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
нядаўна ў рамках Тыдня турызму на базе філіяла “Чачалі” УП “Глыбоцкі МКК” прайшло конкурснае мерапрыемства “Кулінарная спадчына-2018”, у якім прыняла ўдзел...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Афиша)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика