НОВЫ ВІШНЁВЫ САД ЗАКЛАЛІ НА ГЛЫБОЧЧЫНЕ. 21.by

НОВЫ ВІШНЁВЫ САД ЗАКЛАЛІ НА ГЛЫБОЧЧЫНЕ

10.10.2018 — Афиша |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Глыбоччыне закладзены яшчэ адзін вішнёвы сад. У рамках акцыі, прымеркаванай да Года малой радзімы, на тэрыторыі Глыбоцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў пасаджана 50 маладзенькіх вішанек.

_0003274

Ініцыятарам такой акцыі стала старшыня Глыбоцкага райкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Аліна Капшуль. У Віцебскім абкаме прафсаюза яе прапанову з радасцю падтрымалі і дапамаглі не толькі фінансава, але і справай. На мінулым тыдні ў вішнёвую сталіцу прыехаў прафактыў абкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў на чале з яго старшынёй Сяргеем Догелем. Удзел у акцыі прынялі таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Унуковіч, прафсаюзныя лідары арганізацый і прадпрыемстваў горада,  супрацоўнікі дома-інтэрната.  


_0003293

Добрай справе спрыяла выдатнае надвор’е. Колькі часу дружнай працы – і на ўчастку ў 0,5 га роўнымі радамі выстраіліся маладыя дрэўцы, якія пражываючыя інтэрната адразу палівалі і падвязвалі.


_0003243

–Мы працавалі з вялікім задавальненнем і спадзяёмся, што саджанцы ўкараняцца і ўвесну парадуюць пражываючых квеценню, а восенню – добрым ураджаем, – сказаў Сяргей Догель.


_0003223


_0003272


_0003306

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Глыбоччыне закладзены яшчэ адзін вішнёвы сад. У рамках акцыі, прымеркаванай да Года малой радзімы, на тэрыторыі Глыбоцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Афиша)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика