У ГЛЫБОКІМ ПРАЙШОЎ ВОСЕНЬСКІ КІРМАШ. 21.by

У ГЛЫБОКІМ ПРАЙШОЎ ВОСЕНЬСКІ КІРМАШ

10.10.2018 — Афиша |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мінулую нядзелю на Цэнтральнай плошчы горада прайшоў традыцыйны восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш, дзе можна было набыць зерне, бульбу, гародніну, рыбу, мясную і малочную прадукцыю, саджанцы і шмат чаго іншага.

Кірмаш-2018-120

Адметнасць глыбоцкага кірмашу заключаецца ў тым, што на ім можна зрабіць не толькі запасы на зіму і набыць штось неабходнае з тавараў народнага спажывання, а яшчэ цудоўна адпачыць, атрымаць добры настрой, а пры жаданні і самім выйсці ў круг пад музыку баяністаў і гарманістаў.


Кірмаш-2018-119

Уладзімір Хмялеўскі, які некалькі гадоў таму сам быў адным з арганізатараў гэтага свята, не прытойваў добрага настрою:


Кірмаш-2018-044

—Вельмі жывы кірмаш! І пакупнікі такія актыўныя, у іх проста вочы гараць і разбягаюцца ад усяго таго, што прывезлі на кірмаш. І цэны не кусаюцца: многія калектывы ў гэты дзень зрабілі скідкі на сваю прадукцыю. Шмат музыкі, песень, і з надвор’ем пашанцавала.


Кірмаш-2018-078

—А самі што-небудзь набылі?


Кірмаш-2018-097

—Купіў буйной морквы, сваю сёлета загусціў, і яна вырасла драбнаватай. Саджанцаў пладовых хачу купіць – выбар вельмі вялікі. Можа, яшчэ што прыдбаю.


Кірмаш-2018-052

Намеснік дырэктара ўнітарнага прадпрыемства “Мярэцкія” па ідэалагічнай рабоце Віктар Дубоўка расказаў, што гаспадарка на кірмаш прывезла прадукцыю цэха па перапрацоўцы малака: сыры “Джыл”, “Сетаўскі” і іншыя, каля сямі найменняў, масла сметанковае, якое, па яго словах, карыстаецца вялікім попытам.


Кірмаш-2018-040

—А якія цэны на прадукцыю?


Кірмаш-2018-037

—Зрабілі скідку – 5%. І ўсё так добра разыходзіцца.


Кірмаш-2018-136

Каб пацікавіцца коштам іншай  прадукцыі, прайшоў па плошчы ў бок гарадскога парка, дзе традыцыйна сельскагаспадарчыя арганізацыі гандлююць зернем, бульбай. Міма мяне прашмыгнулі два мужыкі, якія неслі мяшок з зернем. На хаду пачуў ад аднаго з іх: “ А дзе яшчэ дзешавей купіш, як не на кірмашы?!”.


Кірмаш-2018-065

Зерне, бульбу аграрыі прадавалі прама з машын, і попыт на прадукцыю быў вельмі вялікі. Уразілі цэны: так, мяшок бульбы можна было купіць за 8 рублёў, мяшок ячменю фуражнага – за 10 рублёў. Пшаніца каштавала крыху даражэй,  але па тым, як гэта ўсё хутка распрадавалася, можна было меркаваць, што цэны пакупнікоў задавальняюць.

Як заўсёды, доўжыліся чэргі каля палатак, дзе прадавалі мясную, малочную прадукцыю, рыбу. У хаду была і гародніна. На хвіліну-другую спыніўся каля палаткі аграсэрвіса, дзе на продаж былі выстаўлены карыта свіное (“Такое карыта можна купіць толькі ў нас”, — заўважыла прадавец), лёгкія лаўкі для лазні, мангал ручной работы. Шмат пакупнікоў было каля палатак Глыбоцкай інтэграцыйнай структуры.

 Парадаваў пакупнікоў і Глыбоцкі прафліцэй, дзе можна было купіць зерне, бульбу, бурачкі, цыбулю, саджанцы, перац і многае іншае.

—І ўсё гэта вырашчана з дапамогай нашых навучэнцаў, — заўважыла намеснік дырэктара ўстановы па вучэбна-выхаваўчай рабоце  Эла Ждановіч. А майстар вытворчага навучання Яніна Судзінко дапоўніла, што к святу яны прыгатавалі моркву па-карэйску, вараныя бурачкі, караваі, рулеты, выпечку. А яшчэ выкладчыкі ліцэя частавалі ўсіх смачнай кашай, і, скажу вам шчыра, ахвотнікаў перакусіць пад музыку і песні знайшлося нямала.

Павіншаваўшы работнікаў  навучальнай установы з Днём настаўніка, які адзначаўся ў гэты ж дзень, прадоўжыў свой шлях і не мог не спыніцца каля вельмі прыгожага падворка Залескай СШ: у сваё свята вясковыя педагогі прывезлі на кірмаш і сваю прадукцыю.
—Усё, што бачыце, вырашчана на нашым агародзе, — лёгка ўступіла ў размову дырэктар школы Алена Грыбун.

А ўбачылася шмат чаго: памідоры, перац, капуста, морква, яблыкі, рэдзька, нават маленькі кавун. Шчырыя віншаванні са святам, фота на памяць, і я паспяшаўся на адно з самых цікавых мерапрыемстваў у рамках сельскагаспадарчага  кірмашу – на агляд-конкурс падворкаў, які заўсёды праходзіць весела і цікава і які ўсе мы вельмі любім. І як яго не любіць? Строгае журы ацэньвае не толькі афармленне падворкаў,  адметнасць і смакавыя ўласцівасці прадукцыі на іх, але і, так бы мовіць, мастацкую частку  конкурсу: уменне як мага лепей падаць сябе, праспяваць, сыграць на гармоніку ці баяне, а то і станцаваць. І тут ужо канкурсанты стараліся, як маглі, і паказалі сябе з найлепшага боку. Таму было і весела, і смешна, і радасна ад таго, наколькі  таленавітыя яны, людзі нашай вёскі.

Кірмаш прадаўжаўся,  члены журы заняліся падвядзеннем вынікаў конкурсу, а мы дададзім колькі слоў да таго, што яшчэ не сказалі.  Напрыклад, пра латарэю “Шчаслівы выпадак”, у якой штогод ахвотна ўдзельнічаюць многія гараджане.  Хочацца ж праверыць, ці шчаслівы ты? І парадавацца, выйграўшы буйны прыз. А выйграць можна было шмат чаго: ад качана капусты, веніка, мяшка бульбы – да цяля або прычэпа арганікі. І шчасліўцы выйгралі.

І які ж кірмаш без музыкі і песень? Таму на святочнай сцэне гледачы ўбачылі лепшыя самадзейныя калектывы горада і раёна, лепшых салістаў. Канцэрт прадоўжыўся і пасля таго, як былі падведзены вынікі конкурсу-
агляду падворкаў.

А падвёў іх і ўручыў пераможцам узнагароды старшыня райвыканкама Алег Морхат.

У сваім выступленні Алег Віктаравіч выказаў словы ўдзячнасці ўсім працаўнікам вёскі за шчырую працу, за дасягнутыя вынікі, цёпла павіншаваў з Днём настаўніка работнікаў адукацыі, якіх было нямала ў гэты дзень на плошчы, адзначыў належны ўзровень правядзення кірмашу, у ходзе якога прайшла акцыя —  ветэранаў вайны бясплатна забяспечылі бульбай, пажадаў усім дабра, шчасця і сямейнага дабрабыту.

*  *  *

Першае месца ў аглядзе конкурсу на лепшы падворак прысуджана Бабічоўскаму падворку ААТ “Залатая падкова”, другое – заезджаму двару “У Ігната” Празароцкага і Зябкаўскага сельвыканкамаў, трэцяе – падворкам Карабоўскага і Удзелаўскага сельвыканкамаў. Дыпломам у намінацыі “Самы ўраджайны падворак” узнагароджана сялянска-фермерская гаспадарка Сяргея Кавалёнка. Дыпломамі ў намінацыі “Самыя смачныя прысмакі” – фермерская гаспадарка Якава Серафімовіча і асабістая падсобная гаспадарка “Краіна Мар” Аксаны Лашкевіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую нядзелю на Цэнтральнай плошчы горада прайшоў традыцыйны восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш, дзе можна было набыць зерне, бульбу, гародніну, рыбу, мясную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Афиша)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика