ХРЫШЧЭНСКАЕ КУПАННЕ НА ВОЗЕРЫ БЯГЛЕЦ. 21.by

ХРЫШЧЭНСКАЕ КУПАННЕ НА ВОЗЕРЫ БЯГЛЕЦ

16.01.2019 — Афиша |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Глыбоччыне з кожным годам становіцца ўсё больш і больш прыхільнікаў традыцыі зімовага купання менавіта падчас свята Хрышчэння Гасподняга (Богаз’яўлення). І, бадай што, самымі папулярнымі месцамі ў аматараў акунання ў хрышчэнскую купель сталі крыніца Іаана Хрысціцеля, што непадалёк ад вёскі Чарневічы, а таксама спецыяльна абсталяваныя месцы на тэрыторыі пляжаў глыбоцкіх азёр Мушкат і Бяглец.

_0002870

Асабліва шматлюдна ў такі святочны дзень на ўзбярэжжы возера Бяглец, дзе хрышчэнскае купанне ладзіцца пры арганізацыйнай падтрымцы раённага выканаўчага камітэта і з удзелам настаяцеля сабора Ражджаства Прасвятой Багародзіцы г. Глыбокае протаіерэя Сергія Грамыка. У гэтым годзе свята Богаз’яўлення выпадае на суботні дзень, а таму прадбачыцца, што яшчэ больш глыбачан і гасцей горада прымуць удзел у мерапрыемстве, якое пачнецца 19 студзеня ў 10 гадзін 30 хвілін.

Сустрэнемся на Бегляцы!


_0002897

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Глыбоччыне з кожным годам становіцца ўсё больш і больш прыхільнікаў традыцыі зімовага купання менавіта падчас свята Хрышчэння Гасподняга (Богаз’яўлення). І,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Афиша)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика