У Нацыянальным гістарычным музеі пройдзе "Шапэнаўскі фестываль у плакаце”. 21.by

У Нацыянальным гістарычным музеі пройдзе "Шапэнаўскі фестываль у плакаце”

03.10.2009 23:07 — Новости Культуры | Tut.by  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Tut.by

У Нацыянальным гістарычным музеі пройдзе "Шапэнаўскі фестываль у плакаце”Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь першым распачынае ўрачыстыя мерапрыемствы па святкаванню 200-годдзя з дня нараджэння выдатнага польскага кампазітара Фрыдэрыка Шапэна адкрыццём выстаўкі польскага сучаснага плаката “Шапэнаўскі фестываль у плакаце”. Выстаўка арганізавана са збору галерэі Кшыштафа Дыда (Кракаў) пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

У 2010 годзе сусветнае грамадства святкуе 200-годдзе з дня нараджэння выдатнага кампазітара Фрыдэрыка Шапэна. У гэтым жа годзе, які будзе абвешчаны Годам Фрыдэрыка Шапэна, пройдзе XVI Міжнародны Шапэнаўскі конкурс у Варшаве, а таксама мноства культурных акцый да 160-годдзя са дня смерці майстра. Усе гэтыя даты, безумоўна, з'яўляюцца нагодай для прэзентацыі польскіх плакатаў, тэматыка якіх звязана са шматлікімі мерапрыемствамі, што адбываліся ў Польшчы і былі прысвечаны творчасці Ф. Шапэна. Музычны геній Шапэна і яго адданасць Радзіме былі і застаюцца натхненнем для творцаў з іншых галін мастацтва і літаратуры, спробай апісаць музыку кампазітара, наблізіць яе да нас. Адным з такіх прыкладаў з'яўляецца мастацкі плакат. Сярод прадстаўленых на выстаўцы плакатаў (а іх будзе каля 70) выразна вылучаюцца групы, звязаныя з канкрэтнымі музычнымі падзеямі. Найбольш важная з іх – плакаты, прысвечаныя Міжнароднаму Шапэнаўскаму Конкурсу, які цыклічна, кожныя пяць гадоў, пачынаючы з 1927 года (з перапынкам, выкліканым Другой сусветнай вайной), адбываюцца ў Варшаве. Наступная група – плакаты да штогадовых конкурсаў – Міжнароднага фестывалю "Шапэн у колерах восені" ў г. Антонін і Міжнароднага фестывалю ў г. Душнікі Здруй. Іншая частка плакатаў – гэта юбілейныя выданні, конкурсныя прагляды, шапэнаўскія ўрачыстасці, выставы, фільмы, канцэрты, а таксама мерапрыемствы, арганізаваныя Таварыствам імя Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве.

Прадстаўленыя на выставе плакаты створаны выдатнымі польскімі мастакамі-плакатыстамі: Хенрыкам Тамашэўскім, Тадэвушам Трэпкоўскім, Янам Младажэнцам, Раманам Цесьлевічам, Мацеем Урбанцом, Браніславам Зелекам, Каралем Слівкам, Рославам Шайбам і інш. Творы былі адабраны з ліку больш як 200 прац.

“Шапэнаўскі фестываль у плакаце” – не першы праект, рэалізаваны ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь сумесна з Галерэяй Кшыштафа Дыда і Польскім Інстытутам у Мінску. Так, у 2007 адбылася выстаўка “Майстры польскага плаката”, якая выклікала шчырую зацікаўленасць як у спецыялістаў, так і ў наведвальнікаў музея.

Адкрыццё выстаўкі адбудзецца 8 кастрычніка 2009 г. а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь . У адкрыцці выстаўкі прыме ўдзел дачка Кшыштафа Дыда – Наталля Дамініка Дыда.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь першым распачынае ўрачыстыя мерапрыемствы па святкаванню 200-годдзя з дня нараджэння выдатнага польскага кампазітара Фрыдэрыка Шапэна адкрыццём выстаўкі польскага сучаснага плаката “Шапэнаўскі фестываль у плакаце”. Выстаўка арганізавана са збору галерэі Кшыштафа Дыда (Кракаў) пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску. У 2010 годзе сусветнае грамадства святкуе 200-годдзе з дня нараджэння выдатнага кампазітара Фрыдэрыка Шапэна.
 
 
 


Архив (Новости Культуры)

21.by в социальных сетях


© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика