Atlantica, Da Vinci і Юры Дземідовіч пераспявалі свае хіты па-беларуску на CD праекту «Тузін.Перазагрузка». 21.by

Atlantica, Da Vinci і Юры Дземідовіч пераспявалі свае хіты па-беларуску на CD праекту «Тузін.Перазагрузка»

19.12.2009 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пабачыла свет складанка праекту “Тузін. Перазагрузка” інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” і грамадскай ініцыятывы “Будзьма беларусамі”. На дыску - 12 песень айчынных небеларускамоўных выканаўцаў, якія пераспявалі свае хіты па-беларуску. Сярод іх – Atlantica, Tanin Jazz, Da Vinci, Дакота, Юры Дземідовіч.
Праца над праектам пачалася ўвесну гэтага году, калі сваю згоду перазагрузіцца ў беларускі свет далі 12 выканаўцаў, як зорак беларускай поп-сцэны, так і альтэрнатыўныя выканаўцы. Некалькі месяцаў яны працавалі над беларускімі варыянтамі сваіх песень разам з вядучымі беларускімі перакладчыкамі. Так, напрыклад, песьню Da Vinci перакладаў Алесь Камоцкі, апошні хіт праекту Atlantica «It's Not About Us» пераасэнсоўваў Віталь Воранаў, беларускамоную версію хіта з “Фабрыкі зорак” у выкананні Дакоты напісаў Глеб Лабадзенка, а “Чароўніка кроліка” пераклаў Сяргей Балахонаў. Вынікам засталіся задаволенымі ўсе ўдзельнікі праекту, а некаторыя з іх выявілі жаданне працягнуць моўны эксперымент. 

Дыск “Тузін.Перазагрузка” будзе распаўсюджвацца абсалютна бясплатна. Яго атрымаюць усе айчынныя FM-cтанцыі і беларускія культурныя ўстановы, а таксама беларусы замежжа. CD-выданне падтрымала згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і беларускае “Радыё Рацыя”. MP3-вэрсіі даступныя на сайтах завадатараў праекту – на “Тузіне Гітоў” і сайце грамадскай ініцыятывы “Будзьма беларусамі”.

Кароткі змест складанкі “Прэм’ер Тузін”:

1.«У сьвеце не адны» ад Atlantica — беларуская вэрсія апошняга гіта «It's Not About Us» у перакладзе Віталя Воранава. Лідэр праекту Алекс Дэвід прызнаецца, што настройваўся на запіс перачытваючы Уладзімера Караткевіча.

2. «Бяжы» Насты Шпакоўскай і яе гурта Naka (пераклад Сяргея Балахонава), на якую неўзабаве будзе зняты відэакліп. Наста прызнаецца, што беларуская мова ў гэтым творы загучала жорстка і прынцыпова, у адрозненне ад рускага варыянту.

3.«У неба» хлапцоў зь «Нестандартнага варыянту» у перакладзе Сяргея Балахонава. Гэтую песьню ўжо называлі працягам вядомага NRM-аўскага кавэру «Паветраны шар». Менавіта “Ў неба” была прызнаная наведнікамі інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” найлепшым трэкам праекту.

4.«Новы мост» у выканьні Сьветы Бень і гурта «Серебряная свадьба». Песьня прысьвячэньне фільму Лео Каракса «Каханкі з Новага маста» над тэкстам якой апроч аўтаркі таксама працавалі Сяргей Балахонаў і Вікторыя Дашкевіч.

5.«Маці» гурта «Сердце дурака» аўтарства Цімафея Яравікова – адзінага ўдзельніка праекту, які адмовіўся ад перакладнога варыянту, затое напісаў сваю першую песню па-беларуску, дзе і выказаў свае думкі да мовы.

6.«Пад купалам нябёс» – новая вэрсія вядомай кампазыцыі гурта «Стокс», тэкст якой быў перакладзены Глебам Лабадзенкам. Лідэр гурта Аляксей Стокс спадзяецца, што менавіта ў гэтай версіі яго твор загучыць на FM-станцыях Масквы, дзе гурт апошнім часам працуе.

7.«Запалкі» – колішні «фабрычны» гіт Дакоты ў перакладзе Глеба Лабадзенкі. Гэты спеў – яскравы доказ таго, што спявачка ніколі не кідала сваёй Радзімы. На сваім новым дыску Дакота абяцае яшчэ некалькі песень па-беларуску, цяпер ужо ўласнага аўтарства.

8.«Студзень» – галоўны гіт Hair Peace Salon у перакладзе Віталя Воранава. Музыкі прызналіся, што ставілі на ангельскамоўную вэрсію, як на галоўны хіт, але толькі ў беларускім варыянце яны задаволіліся яе гучаньнем.

9.«My Babe» ў беларускамоўнай электра-поп вэрсіі гурта Tanin Jazz (перакладам займаўся Віталь Воранаў). Музыканты вырашылі цалкам перабіць свой твор, бо адчувалі нескарыстаны патэнцыял свайго трэку. Вынік яны ацанілі на 10 балаў з 10.

10. «Трыюмф волі» выканаўцы нігілістычнага джазу і сьпявака сюрэалістычнага гвалту Сяргея Пукста (песьню пераклаў Андрэй Хадановіч). Спявак прызнаўся, што беларуская мова вельмі яму дапамагла сказаць слухачам тое, што ён хацеў.

11.«Каханьне ня ўзьнікла» ці не самых вядомых айчынных італьянцаў з Da Vinci (беларускі варыянт тэксту «L'amore non esiste» падрыхтаваны Алесем Камоцкім). Падчас запісу музыкам было вельмі дзіўна пачуць сябе саміх беларускамоўных, але яны засталіся задаволенымі атрыманым вынікам.

12.«Чароўны Кролік» пераможцы беларускага адбору на дзіцячую «Эўравізію-2009» Юры Дземідовіча (пераклад песьні падрыхтавалі Сяргей Балахонаў і сам Юры Дземідовіч).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пабачыла свет складанка праекту “Тузін. Перазагрузка” інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” і грамадскай ініцыятывы “Будзьма беларусамі”. На дыску - 12 песень айчынных небеларускамоўных выканаўцаў, якія пераспявалі свае хіты па-беларуску. Сярод іх – Atlantica, Tanin Jazz, Da Vinci, Дакота, Юры Дземідовіч.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика