На «Беларусьфільме» Пінігін будзе здымаць «Каласы пад сярпом тваім». 21.by

На «Беларусьфільме» Пінігін будзе здымаць «Каласы пад сярпом тваім»

11.02.2010 23:16 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Здымкі фільма «Каласы пад сярпом тваім» паводле рамана Уладзіміра Караткевіча плануе пачаць сёлета Нацыянальныя кінастудыя «Беларусьфільм»,

паведаміла 11 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм» Наталля Сцяжко.

«Паводле яе слоў, карціна да 80-годдзя з дня нараджэння Караткевіча рыхтуецца па замове Міністэрства культуры. Над сцэнарыем фільма працуе беларускі аўтар Аляксандр Канановіч. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам карціны стане Мікалай Пінігін.

Як паведаміла Сцяжко, карціна «Каласы пад сярпом тваім» прэтэндуе на статус «нацыянальнага фільма». Праект «нацыянальнага фільма» знаходзіцца пад патранажам прэзідэнта. Для старту праекта «павінны паспяхова сысціся і сцэнарый, і рэжысёр, і сродкі, і магчымасці кінастудыі». Раней на гэты статус прэтэндавалі шэсць карцін, у тым ліку фільм аб Ефрасінні Полацкай. Аднак, паводле слоў Сцяжко, кінастудыя не мае сродкаў на здымкі гэтай карціны.

«Беларусьфільм» плануе таксама здымкі чатырохсерыйнага мастацкага фільма пра Янку Купалу. Сцэнарый да яго піша Вячаслаў Бандарэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымкі фільма «Каласы пад сярпом тваім» паводле рамана Уладзіміра Караткевіча плануе пачаць сёлета Нацыянальныя кінастудыя «Беларусьфільм»,паведаміла 11 лютага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика