Новости 21.by. Новости культуры: кино, музыка, тв, шоу-бизнес, литература, искусство.. 21.by

06.06.2010 15:55 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A
Танцавалі ўсе: гледачы, арганізатары, бармэны. У Мінску прайшоў «Супердыскач-90» з Доктарам Албанам, Snap!, 2 Unlimited, Ice MC…

{FOTOS}

Такіх шырокіх, шчырых усмешак у «Мінск-Арэне» не было ні на фаер-гасцінах «Рамштайна», ні падчас слёзных стогнаў «Скорпіёнз». Такіх па-сапраўднаму вясёлых беларусаў не было не адным дзяржаўным свяце ні на адным публічным святкаванні. Тысячы беларусаў

з танцамі і падпеўкамі ўспаміналі 90-ыя: і падпявалі: «Кокоджамбо, е-е-е», «Ітс май лайф!» і «Ноў, ноў, ноў ноў ліміт».

Танцавалі ўсе: гледачы, арганізатары, бармэны. Не танчыла адно ваяры спецназа, якія сваімі рэйдамі ў натоўп нагадвалі міліцыянераў 90-х, што на школьных дыскатэках выцягваюць асабліва нецвярозых танцораў. Ад тадышніх часоў спецназаўцаў розніла хіба форма: тады ж на міліцыянтах былі зялёныя мундзіры і «Пагоня» на кукардзе. А так — «Супердыскач 90-х» нагадваў машыну часу. Чым? Дык хаця б часам: дыскатэка ўсё роўна як ў піянерскіх лагеры пачалася, а 19-й і скончылася да поўначы. Сталейшыя жанчыны

былі апрануты модна, па-сучаснаму, дзяўчаты маладзейшыя — у модным стылі 90-х ці тое, што, на іх думку, называецца 90-ымі, да якіх трохі мяшаліся 80-я і 70-я. Хаця ў цямрэчы было часцяком цяжка распазнаць, што тут мама, а хто дачка.

Арганізатары парупіліся, каб усё нагадвала 90-я. Напрыклад вядоўцы, шоўмэны Клаўс Мюлер і Зміцер Шунін, заклікалі, каб усе сталі ў кола, як тое вялося на дыскатэках 90-х і паскідалі ў сярэдзіну свае торбы. Анансуючы чарговую песню, нагадалі стары беларускі прыкол: «Якая песня на беларускую мову перакладаецца, як «Нікому, ніколі, нічога»? Адказ — песня гурту 2Unlimited No limit, дзе ў прыпеве гучыць «No, no, no!»

Самі зоркі 90-х прыгадалі маладосць — уключылі прымадон-суперстараў і таму на калектыўную прэсавую канферэнцыю не прыйшоў ніхто. За ўсіх аддуваўся Ice Mc (гэта які пра Rainy day пяе). Сп-р Айс быў вельмі паліткарэктным і лагодным: на пытанне «Ці адчувае ён, што фактычна грае рэтра?» — адказваў, што «не, бо ў свеце ўсе ўвогуле звяртаюцца да 90-х». На шпільку, «ці адчувае ён, што яго прыхільніцы трохі пасталелі?» — сказаў, што «цэніць сваіх прыхільніц ў кожным веку». У дадатак пасля тлумачэнняў перакладчыцы пра чыста постсавецкі тэрмін, «карпаратыў», заматаў галавой: «Ноў, ну што вы, я не спяваю на такіх імпрэзах!». Выступоўцы, якія мелі па паўгадзіны выступу — таксама ведалі тэхніка распалення жарсцяў. Пачыналі і заканчавалі хітамі.

Увогуле, супольныя выступы ў выглядзе дыскатэкі 90-х даўно ўжо практыкуюцца ў Еўропе, а таксама ва Ўкраіне і Расіі. У Беларусі гэта навінка: датуль у нас прайшлі адно дыскатэкі «СССР», дзе гралі размаітыя ВІА савецкіх часоў. Аднак арганізатары паабяцалі, што ўвосень беларусам палегчаць іх здольнасць прыгадваць мінулае і ўвосень зладзяць новую рэтра-дыскатэку, ужо з расійскімі экс-зоркамі ўлучна.

Сеанс масавага «Успомніць усё» у Мінску адбыўся. Трэба канстатаваць, што яны, тыя 90-я — моцная рэч, так бы мовіць, got a power, і мінулае — частка жыцця, што паробіш, як казаў той, it’s my life.


Лявон К
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Танцавалі ўсе: гледачы, арганізатары, бармэны. У Мінску прайшоў «Супердыскач-90» з Доктарам Албанам, Snap!, 2 Unlimited, Ice MC…
 
 
 


Архив (Новости Культуры)

21.by в социальных сетях

Свежие газеты

17.09.2018
Mir24.TV Belarus
Навiны Палесся
Новости Полоцка
Газета Авангард
Чырвоны Кастрычнiк
Петрыкаускiя навiны
Хойницкiя навiны
Вороновская газета
Полымя
Lida.Info
Заря над Неманам
Свислочская газета
Светлы шлях
Единство
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Фаниполь Online
Савецкая вёска
Голас Касцюкоушчыны
Кричевская жизнь
Новости Хотимска
Святло кастрычнiка (Мстиславль)
18.09.2018
Mir24.TV Belarus
Івацэвіцкі веснік
Кобринский вестник
Полесская правда
Пинский Вестник
Двинская правда (Верхнедвинск)
Гарадоцкi веснiк
Днепровская правда (Дуюровно)
Патриот (Ушачи)
Чырвоны прамень
Герой працы
Газета Авангард
Новости Ветки
Калiнкавiцкiя навiны
Лоевский край
Mlife
Чырвоны Кастрычнiк
Петрыкаускiя навiны
Хойницкiя навiны
Новости Волковыска
Вороновская газета
Ивьевский край
Полымя
Lida.Info
Заря над Неманам
Свислочская газета
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Голас Касцюкоушчыны
Асiповiцкi край
Новости Хотимска
Новы дзень (Жлобин)
Перамога (Дятлово)
Святло кастрычнiка (Мстиславль)

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика