Коласаўцы абяцаюць, што на іх спектаклях глядач не засумуе. 21.by

Коласаўцы абяцаюць, што на іх спектаклях глядач не засумуе

12.10.2010 12:30 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдадні адкрыцця 85-га тэатральнага сезона ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа з поспехам прайшоў прэм’ерны паказ кранальнай камедыі Рональда Харвуда “Квартэт”.

“Квартэт” быццам спецыяльна пісаўся для ўдалай коласаўскай чацвёркі: народнай артысткі Беларусі Святланы Акружной, заслужаных артыстаў Тамары Скварцовай і Рыгора Шацько, вядучага майстра коласаўскай сцэны Віктара Дашкевіча. Настолькі гарманічна яны ўвайшлі ў вобразы былых оперных зорак, якія састарэлі і мусяць бавіць хвіліны адзіноты ў Доме ветэранаў сцэны. Мастацкі кіраўнік тэатра, рэжысёр-пастаноўшчык Рыд Таліпаў лічыць, што сапраўдная камедыя патрабуе высокага класічнага ўзроўню, тым больш што Харвуд піша пра людзей мастацтва. — Гэта спектакль пра тое, як чалавек з сумнай паўсядзённасці апынаецца ў свеце цудоўнай музыкі, праз якую трапляе ў вечнасць, — гаворыць Рыд Таліпаў.

— Творцы сыходзяць, але іх творы застаюцца. Таліпаў, які заняў пост мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра ў Віцебску, не змяніў сваёй пазіцыі: са сцэны павінна гучаць слова высокага кшталту. — Глядач нібы бачыць сябе на сцэне, пазнае свае праблемы — у гэтым прызначэнне тэатра, — гаворыць Рыд Сяргеевіч. — Пошлыя, забаўляльныя камедыі — гэта не наш шлях. Паставіўшы на гэтай сцэне ў свой час і “Кацярыну Іванаўну”, і “Васу”, я пераканаўся, што пасля сустрэчы з класікай у тэатры незадаволеных не застаецца. Да 85-годдзя старэйшага тэатра Беларусі Таліпаў збіраецца паставіць забытую п’есу Кандрата Крапівы “Брама неўміручасці”, у якой будзе ўдзельнічаць вялікая частка коласаўскай трупы.

А ў дзень адкрыцця юбілейнага сезона па традыцыі прайшла бліскучая “Несцерка”. Вось ужо каля 70 год спектакль ідзе на гэтай сцэне і стаў яе візітоўкай. У кастрычніку адбылася яшчэ адна прэм’ера — “Вельмі простая гісторыя” ў пастаноўцы Юрыя Лізінгевіча. У планах — абнаўленне спектакля “Ладдзя роспачы” па Уладзіміру Караткевічу, а таксама дэбютная пастаноўка Таццяны Сядовай “Шлях на Батлеем”. У гэтым жа сезоне тэатр распачне рэпетыцыі “Рамэа і Джульеты”, да пастаноўкі запрошаны вядомы маскоўскі рэжысёр Валерый Беляковіч. А аўтар шматлікіх пастановак у Мінскім музычным тэатры Галіна Галкоўская ў будучым годзе плануе паставіць на коласаўскай сцэне “Хануму”.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 85-годдзя старэйшага тэатра Беларусі Таліпаў збіраецца паставіць забытую п’есу Кандрата Крапівы “Брама неўміручасці”, у якой будзе ўдзельнічаць вялікая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика