Мележаўскія чытанні пачыналіся ў 2004 годзе як абласны конкурс, але за прайшоўшы час пашырылі сваё значэнне да міжнароднага. Галоўная мэта конкурсу – павысіць цікавасць вучняў да навукова-даследчай дзейнасці, развіваць інтэлектуальную творчасць.
Акрамя ўстаноў адукацыі Гомельскай вобласці ў гэтым годзе ўдзел у VIII Адкрытых Мележаўскіх чытаннях прымалі ўдзельнікі з Віцебска, Асіповіч, Самары, Кіева, Новамаскоўска, Ірпеня. Праходзіла мерапрыемства з 21 па 24 студзеня ў Беларуска-славянскай гімназіі № 36 імя Івана Мележа ў г. Гомелі. Самі чытанні складаюцца з 4 секцый: "Гісторыя маёй краіны", "Мой родны кут" (этнаграфія, краязнаўства, культура славянскіх краін), "Pro et contra" (псіхалогія, сацыялогія), "Мой паэтычны радок" (цыкл паэтычных работ аднаго аўтара па тэме "Сяброўства без межаў").
У гэтым годзе ўдзел у чытаннях прымалі 217 вучняў з больш чым 60 навучальных устаноў. Было прадстаўлена 175 самых разнастайных работ. Не першы раз удзельнічалі ў чытаннях прадстаўнікі гімназіі г. Хойнікі. У мінулыя гады яны прадстаўлялі для ўдзелу такія работы: сайт Хойніцкага раёна, "Залатое кальцо Хойнікшчыны", "Патаемнае з жыцця І.П. Мележа".
У гэтым годзе гарадскую гімназію прадстаўлялі вучні 11 "Б" класа Ягор Раманчык і Арцём Краўчанка пад кіраўніцтвам настаўніцы геаграфіі В.Р. Султанавай (на здымку ўверсе). Імі ў секцыі "Pro et contra" была прадстаўлена доследная работа "Станаўленне прафесійнага самавызначэння навучэнцаў". Абаранялі свой дослед юнакі другімі па ліку канкурсантаў.
Добрая падрыхтаванасць і ўпэўненае выступленне дапамаглі хойніцкім рабятам стаць першымі. Яны атрымалі Дыплом І ступені. Таксама Дыпломам узнагароджана і навуковы кіраўнік рабят В.Р. Султанава.
Мележаўскія чытанні пачыналіся ў 2004 годзе як абласны конкурс, але за прайшоўшы час пашырылі сваё значэнне да міжнароднага. Галоўная мэта конкурсу – павысіць...