"Жаніцьба Цярэшкі". Ажанілі нават пасла Швецыі. 21.by

"Жаніцьба Цярэшкі". Ажанілі нават пасла Швецыі

08.01.2012 02:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Жаніцьба Цярэшкі". Ажанілі нават пасла Швецыі


Напярэдадні праваслаўнага Раства ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці прайшоў традыцыйны абрад "Жаніцьба Цярэшкі". Нашы продкі прыдумалі гэты абрад для таго, каб моладзь з розных вёсак магла весела і як бы выпадкова знаёміцца ​​паміж сабою. Кожны мужчына ў гэты вечар становіцца Цярэшкай і выбірае сабе "жонку". Сэнс забавы - згуляць жартаўлівае вяселле з вялікай колькасцю народных песень, танцаў і жартаў.

Традыцыйна дзея адбываецца ў вялікай хаце.



Аднак у гэтым годзе ўсе пачалося з карагодаў вакол вогнішча. Большасць пар вызначылася  ўжо тут.



Пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан

Перад тым, як зайсці ў дом, дзяўчаты ў жартаўлівай гульне вызначалі, праз колькі месяцаў выйдуць замуж. Для гэтага яны з заплюшчанымі вачыма абдымалі плот. Кожная дошчачка сімвалізуе адзін месяц.



Пачатак уяўляе сабой звычайную танцавальную вечарынку: полька, кракавяк, падэспань…









Потым моладзь запрашае самых шаноўных удзельнікаў – “бацьку” і “матку”.



У нейкі момант абвяшчаецца: “А ці не пажаніць нам Цярэшку?” “Матка” вядзе гульню, “бацька” дапамагае, падбіраюць пары. Сімвалічная “жаніцьба“ маладых здзяйсняецца па чарзе падчас адмысловага танца-рытуала.

Аб сваіх сімпатыях удзельнікі павінны ўпотай паведаміць “матцы” перад гульнёй, іначай ёсць небяспека атрымаць непажаданага партнёра. “Матка” бярэ за руку хлопца, “бацька” - дзяўчыну, спяваючы, выводзяць у круг выбраную пару, і “перакручваюць” іх разам у абрадавым танцы. Гэту пару сімвалічна “пажанілі”, яны становяцца “дзядулькай” і “бабулькай”. Тады выбіраюць наступную пару, потым наступную…

Самая эмацыйная і вясёлая частка ігрышча – гульні і выпрабаванні, праз якія праходзяць “маладыя"

Напрыклад, у гэтай гульні пары садзіліся на лаўку спінай адзін да аднаго і па камандзе паварочваліся. Калі напрамак супадаў, "маладыя" цалаваліся.







А ў гэтай забаве пацалаваць "нявесту" было даволі складана - даскочыць да яе маглі толкі самыя спрытныя.





Закончыўся абрад традыцыйным святочным частаваннем.





"Я ніколі не прысутнічаў на такім абрадзе, таму з задавальненнем прыняў запрашэнне. Я ў захапленні, для мяне гэта вялікая прыгода. Вельмі прыемна, што ёсць людзі, якія захоўваюць гэтыя традыцыі", - падзяліўся ўражаннямі пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан.
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні праваслаўнага Раства ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці прайшоў традыцыйны абрад "Жаніцьба Цярэшкі". Нашы продкі прыдумалі гэты абрад для таго, каб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика