скарбніцы мінулага. 21.by

скарбніцы мінулага

19.10.2012 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З цікавай і карыснай паездкі нядаўна вярнулася дырэктар гісторыка-этнаграфічнага музея Алена Новікава. У г.Гродна 12-14 кастрычніка адбыўся Першы Нацыянальны форум “Музеі Беларусі” ў рамках Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011-2015 гады, накіраванай на падтрымку музейнай справы ў краіне, стымуляванне творчых ініцыятыў, заахвочвання музейных работнікаў, якія ўнеслі пэўны ўклад у вывучэнне, захаванне і папулярызацыю культурных каштоўнасцяў. Па словах Алены Уладзіміраўны, удзельнікамі форума сталі каля 150 музеяў, уключаючы дзяржаўныя, ведамасныя і прыватныя. Таксама былі прадстаўлены музеі з Расіі, Літвы, турыстычныя арганізацыі. Праграма форума прадугледжвала работу галоўнай экспазіцыі, дэманстрацыйныя мерапрыемствы. Адбылася дзелавая праграма з правядзеннем навукова-практычных семінараў, круглых сталоў, майстар-класаў і інш. Гран-пры конкурсу атрымаў Гомельскі дварцова-паркавы ансамбль. Лепшым кіраўніком музея прызнаны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея У.Пракапцоў. Лепшым регіянальным музеем стаў Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік. Дыплом пераможцы конкурсу ў намінацыі “За вернасць прафесіі” атрымала кіраўнік Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры З.Кучар. Дыплом за лепшую работу рэстаўратара дастаўся Гродненскаму дзяржаўнаму музею гісторыі рэлігіі за рэстаўрацыю партрэта “Манах- картэзіянец Джон Х’ютан. Заходняя Еўропа, 17 ст. ”, за лепшае музейнае выданне – Нацыянальнаму дзяржаўнаму музею за серыю кніг “Славутыя мастакі з Беларусі”. У ліку пераможцаў у намінацыях – мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць – герой”, Магілеўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Раманава, Нацыянальны гістарычны музей, Вілейскі краязнаўчы музей і іншыя. – Чачэрскі музей на форуме быў прадстаўлены іконай «Зосіма і Саватыя Салавецкіх», канец XIX стагоддзя, Бабіцкай іконапіснай школы, – расказвае ўдзельніца мерапрыемства, дырэктар Чачэрскага гісторыка-этнаграфічнага музея Алена Новікава. – Для жыхароў Чачэршчыны гэта ікона мае асаблівы сэнс. Нашы продкі займаліся бортніцтвам. Па адной з версій, назва рэчкі, раўніны і горада паходзіць ад слова “чэчар”, што значыць “воск”. Святыя Зосіма і Саватый лічацца заступнікамі пчалярства. Паміж днём шанавання святога Зосіма (30 красавіка) і святога Саватыя (10 кастрычніка) укладваецца амаль ўвесь сезон бортніцтва. Згодна звычаю, менавіта 30 красавіка пасярод пасекі размяшчалі накрыты абрусам стол, на які клалі хлеб з соллю, ставілі святую Богаяўленскую ваду і застаўшуюся ад пасхальнай ранішняй малітвы свечку, а затым маліліся святым Зосіму і Саватыю, акраплялі пасеку асвячонай вадой. Таксама дні памяці гэтых святых адзначаюцца 17 студзеня – дзень шанавання прэпадобнага мучаніка Зосімы, 21 жніўня – перанос мошчаў прэпадобных Зосіма і Саватыя, 2 кастрычніка – дзень шанавання.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З цікавай і карыснай паездкі нядаўна вярнулася дырэктар гісторыка-этнаграфічнага музея Алена Новікава. У г.Гродна 12-14 кастрычніка адбыўся Першы Нацыянальны форум...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика